Навучаць – значыць верыць у перамены.

Агляд

Гэта практыкаванне ўяўляе сабой дыскусію для малых груп і на агульным пасяджэнні на наступныя тэмы:
• Што такое адукацыя і наколькі яна адпавядае ці не адпавядае патрэбам людзей
• Удзел у працэсе прыняцця рашэнняў

Звязаныя правы

• Права на адукацыю, уключаючы права на адукацыю ў галіне правоў чалавека
• Свабода перакананняў і выказвання меркавання
• Права на ўдзел у кіраванні сваёй краінай

Мэты

• Задумацца над сістэмай адукацыі і тым, наколькі яна адпавядае патрэбам людзей
• Развіць навыкі сумеснай дзейнасці і ўдзелу ў працэсах дэмакратычнага прыняцця рашэнняў на ўзроўні школы і клуба
• Спрыяць справядлівасці і ўключэнню людзей у жыццё грамадства

Матэрыялы

• 4 вялікіх аркушы паперы або паперы для фліпчарта і ручкі на кожную малую групу з чатырох чалавек
• Дадатковая папера для запісаў на выпадак неабходнасці

Падрыхтоўка
  • Зрабіце копіі раздатачных матэрыялаў, па адным камплекце на кожную малую групу
Key Date
  • 15 кастрычнікаЕўрапейскі тыдзень мясцовай дэмакратыі

Інструкцыі

Гэта практыкаванне складаецца з дзвюх частак: частка 1 (35 хвілін) – абмеркаванне пытання аб тым, якому тыпу адукацыі аддаюць перавагу ўдзельнікі, і частка 2 (60 хвілін) – абмеркаванне таго, як распрацаваць дэмакратычныя сістэмы, якія дазволяць маладым людзям выказваць свае меркаванні адносна адукацыі, якую яны атрымліваюць.

Частка 1. Якую адукацыю мы атрымліваем і якую хацелі б атрымліваць?
1. Пачніце з кароткага абмеркавання таго, што людзі маюць на ўвазе пад паняццем «адукацыя». Падкрэсліце, што адукацыя – гэта не толькі тое, што адбываецца ў школе або ВНУ. Растлумачце адрозненні паміж фармальнай, нефармальнай і інфармальнай адукацыяй. Удзельнікі павінны ведаць, што атрыманне адукацыі – гэта права чалавека (артыкул 26 УДПЧ).
2. З дапамогай мазгавога штурму вызначце ўсе станоўчыя і адмоўныя аспекты школьнай сістэмы адукацыі ў вашай краіне і запішыце ключавыя словы на фліпчарце.
3. Правядзіце кароткі агляд ключавых слоў і падумайце, чаму сістэма адукацыі такая, якая яна ёсць, прымаючы да ўвагі названыя пункты, напрыклад навучальны план, колькасць вучняў у класе, школьныя правілы, якія тычацца формы адзення, і пазашкольныя мерапрыемствы.
4. Папрасіце ўдзельнікаў разбіцца на невялікія групы па 4–5 чалавек. Раздайце тэкст артыкула 28 Канвенцыі аб правах дзіцяці (КПД). Дайце групе 15 хвілін, каб вызначыць каштоўнасць іх права на адукацыю. Напрыклад, ці даступна пачатковая адукацыя для ўсіх у вашым грамадстве на бясплатнай аснове? Калі не, хто застаецца выключаным з адукацыйнага працэсу і чаму? Якія формы дысцыпліны існуюць і ці паважаюць яны чалавечую годнасць кожнага? Ці садзейнічае навучальны план развіццю асобы, талентаў і здольнасцей кожнага вучня? Якія прыярытэты стаяць перад адукацыяй, напрыклад падрыхтоўка добрага грамадзянiна або кваліфікаванай рабочай сілы? Ці ўключана ў навучальны план адукацыя ў галіне правоў чалавека?
5. Сабярыце малыя групы на агульнае пасяджэнне і папрасіце ўсіх удзельнікаў падзяліцца ўражаннямі аб працы.

Частка 2. Распрацоўка дэмакратычных сістэм, якія даюць людзям магчымасць выказаць сваё меркаванне. (60 хвілін)
1. Спытайце групу, хто прымае рашэнне адносна тыпу адукацыі, якую яны атрымліваюць?
2. Папрасіце ўдзельнікаў зноў разбіцца на малыя групы і прааналізаваць, як у іх школе прымаюцца рашэнні. Напрыклад, хто вырашае, якія прадметы будуць выкладацца ці якія пазашкольныя мерапрыемствы будуць праводзіцца. Як ажыццяўляецца кіраванне школай або ВНУ? Як прымаюцца рашэнні, звязаныя з бюджэтам і выдаткамі? Як распрацоўваецца i зацвярджаецца палітыка? Які ўплыў мае навучэнец?
3. Скажыце ўдзельнікам, што ў іх ёсць не толькі права на адукацыю; у адпаведнасці з артыкулам 12 Канвенцыі аб правах дзіцяці, «дзіця мае права выказваць сваё меркаванне па ўсіх пытаннях, якія яго тычацца, прычым поглядам дзіцяці надаецца належная ўвага».
4. Папрасіце кожную групу абмеркаваць усе станоўчыя і адмоўныя бакі наяўнасці дэмакратычна абранага органа, такога як вучнёўскі савет, для вырашэння пытанняў аб адукацыі на лакальным узроўні.
5. Наступны этап залежыць ад сітуацыі, у якой знаходзяцца ўдзельнікі. Калі ў вашай школе няма вучнёўскага савета, няхай групы абмяркуюць, якім яны хацелі б бачыць такі савет, якія ў яго былі б паўнамоцтвы і як яго можна заснаваць. Калі ў вашай школе або ВНУ ўжо існуе вучнёўскі савет, то ўдзельнікі могуць прааналізаваць яго працу і распрацаваць план яе паляпшэння. Растлумачце сутнасць SWOT-аналізу і дайце 30 хвілін на складанне адпаведнага плана дзеянняў на вялікім аркушы паперы для фліпчарта.
6. Збярыцеся на агульнае пасяджэнне і папрасіце групы паказаць вынікі сваёй працы.

Аналіз і ацэнкаGoto top

Многае ўжо прагучала падчас дыскусій на папярэдніх стадыях працы, тым не менш варта яшчэ раз абмеркаваць практыкаванне ў цэлым, даведацца, чаму навучыліся ўдзельнікі і што яны плануюць рабіць далей.
• Ці спадабалася ўдзельнікам практыкаванне? Ці было яно карысным? Чаму? Чаму не?
• Чаму склаліся менавіта такія механізмы прыняцця рашэнняў? На падставе якіх прэцэдэнтаў у мінулым? Ці выконвалі яны свае функцыі раней? Ці актуальны яны зараз? Калі не, то чаму?
• Чаму механізмы і працэдуры прыняцця рашэнняў неабходна рэгулярна пераглядаць?
• Як можн параўнаць планы дзеянняў розных груп?
• Наколькі яны затратныя ў плане часу, неабходных намаганняў і грошай?
• Наколькі яны рэалістычныя? (Помніце пра тое, што грандыёзныя планы – гэта добра, але да мэты трэба ісці паступова, крок за крокам!)
• «Дзіця мае права выказваць сваё меркаванне па ўсіх пытаннях, якія яго тычацца, прычым поглядам дзіцяці надаецца належная ўвага». Наколькі рэалістычнае гэта патрабаванне ў дачыненні да нацыянальнага навучальнага плана? Якім можа быць уклад моладзі?
• У якой ступені артыкул 12 выконваецца ў школе? Колькі часу трэба даць на «выказванне свайго меркавання»?
• Права на адукацыю некаторых груп, напрыклад цыганоў-рама, нярэдка парушаецца. Чаму гэта адбываецца, і якім чынам можна спрасціць для іх доступ да адукацыі?
• Якім чынам ваша школа забяспечвае адукацыю ў галіне правоў чалавека? Ці вывучаеце вы правы чалавека і розныя канвенцыі? Ці ёсць у вас магчымасць прыняць удзел у праектах, якія садзейнічаюць прасоўванні правоў чалавека ў вашай школе і супольнасці?

Парады для фасілітатараўGoto top

У гэтым практыкаванні згадваюцца «вучнёўскія саветы» школ і ВНУ; няхай гэта не спыняе тых, хто працуе ў нефармальным асяроддзі. Практыкаванне аднолькава падыходзіць для членаў маладзёжных клубаў і аб’яднанняў, у якіх ёсць свой кіруючы орган, якую б назву ён не меў. Проста замяніце адпаведныя тэрміны.
Азнаёмцеся з артыкуламі 12 і 28 Канвенцыі аб правах дзіцяці. Калі вы працуеце з маладымі людзьмі, якім ужо споўнілася 18 гадоў, спасылайцеся на права на адукацыю, абвешчанае ва Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (артыкул 26).
У раздзеле дадатковай інфармацыі па тэме адукацыі (www.coe.int/compass) вы знойдзеце агульную інфармацыю аб адукацыі і правах чалавека. Інфармацыю пра адрозненні паміж фармальнай, нефармальнай і інфармальнай адукацыяй вы знойдзеце тут. SWOT-аналіз апісваецца і тлумачыцца ў раздзеле «Практычныя дзеянні ў падтрымку правоў чалавека» .

Для чаго патрэбны школьны савет?

Мэта школьнага (вучнёўскага) савета – даць навучэнцам магчымасць выказаць сваё меркаванне па школьных пытаннях, якія непасрэдна іх тычацца. Існуе мноства важкіх прычын для арганізацыі вучнёўскага савета і забеспячэння яго эфектыўнай працы. Тыя ж самыя аргументы прымяняюцца да рады або кіруючага камітэта маладзёжных арганізацый.

Карысць для навучэнцаў

Удзел у школьным савеце спрыяе адукацыйнаму ці асабістаму развіццю навучэнцаў, таму што:
• Савет спрыяе навучанню грамадзянскасці, павышэнню палітычнай эфектыўнасці і дэмакратычных поглядаў.
• Савет спрыяе павышэнню ўпэўненасці ў сабе і развіццю асабістых каштоўнасцей.
• Навучэнцы атрымліваюць паўнамоцтвы, каб кідаць выклік уладам.
• Моладзь вучыцца прымаць справядлівыя рашэнні і несці за іх адказнасць.
• Навучэнцы больш даведваюцца пра жыццёвыя рэаліі, напрыклад, як працаваць у рамках абмежаванага бюджэту ці з адміністрацыяй, якая не адказвае на запыты.

Прагматычная выгада

• Дэмакратычны стыль кіравання больш эфектыўны, чым аўтарытарны, бо заахвочвае вучняў браць на сябе адказнасць.
• Саветы падтрымліваюць супрацоўніцтва, накіроўваюць энергію ў патрэбнае рэчышча і памяншаюць ізаляцыю.
• Саветы могуць палепшыць атмасферу ў школе: навучэнцы будуць больш давяраць настаўнікам, правілы будуць успрымацца як больш справядлівыя.
• Якія б ні былі абмежаванні з-за знешняга сацыяльнага і палітычнага ціску, вучнёўскі савет – практычны спосаб паказаць навучэнцам добрасумленнасць калектыву навучальнай установы і прыхільнасць да пэўных каштоўнасцей.

Прапановы па далейшай працыGoto top

Дайце групе глыбей развіць ідэі, якія нарадзіліся падчас працы над практыкаваннем, і паспрабаваць павялічыць важкасць меркавання моладзі ў прыняцці рашэнняў у навучальных установах або клубах з дапамогай некаторых парад, якія можна знайсці ў раздзеле «Адукацыя» главы 5  раздзела «Практычныя дзеянні ў падтрымку правоў чалавека».

Калі групе спадабалася разважаць пра тое, якую адукацыю яна хацела б атрымліваць, можаце прапанаваць ёй настольную гульню  «Аповесць пра два гарады», у якой разглядаюцца пытанні таго, у якім горадзе людзі хацелі б жыць. Калі ўдзельнікі хочуць даведацца больш пра агульнае стаўленне да галасавання, звярніце ўвагу на практыкаванне «Галасаваць ці не галасаваць».

Ідэі для дзеянняGoto top

Удзельнікі могуць звязацца і абмяняцца інфармацыяй з іншымі школьнымі саветамі на мясцовым, нацыянальным або міжнародным узроўні.

Дадатковая інфармацыяGoto top

Ступень удзелу моладзі ў працэсе прыняцця рашэнняў залежыць ад яе ўзросту і пытання, якое абмяркоўваецца. У якасці прыкладу выкарыстайце лесвіцу ўдзелу моладзі Роджэра Харта, якую можна знайсці на сайце www.freechild.org. Больш інфармацыі пра  лесвіцу ўдзелу вы знойдзеце ў раздзеле «Грамадзянскасць і ўдзел» главы 5.

У многіх краінах пашыраюцца магчымасці прамога ўключэння ў працэсы прыняцця рашэнняў, напрыклад, шляхам партыцыпатарнага бюджэтавання – працэсу, у рамках якога ўдзел зацікаўленых бакоў непасрэдна адбіваецца на зменах у палітыцы або ў прыярытызацыі выдаткаў. Гэта не проста кансультацыя, а ўвасабленне прамой, заснаванай на абмеркаванні дэмакратыі: http://www.participatorybudgeting.org.uk. Прыкладам можа паслужыць праграма партыцыпатарнага бюджэтавання Udecide у Ньюкасле (Вялікабрытанія), у рамках якой у 2009 годзе ў навучэнцаў было 20 % галасоў у вырашэнні пытанняў набыцця паслуг для гарадскога Дзіцячага фонду з бюджэтам 2,25 млн фунтаў стэрлінгаў. Прызнаючы дзяцей і моладзь экспертамі, гэты праект паставіў сваёй мэтай даць рэальную магчымасць паўплываць на размеркаванне сродкаў Фонду тым навучэнцам горада, якія з найбольшай верагоднасцю атрымаюць ад гэтага выгаду

Арганізацыйнае бюро прафсаюзаў еўрапейскіх вучняў (OBESSU) – еўрапейская парасоністая арганізацыя, якая аб'ядноўвае розныя аб’яднанні школьнікаў. Яе праца накіравана на:
• Прадстаўніцтва поглядаў школьнікаў Еўропы ў розных адукацыйных установах і на розных платформах
• Падтрымку і паляпшэнне якасці і даступнасці адукацыі і адукацыйнай дэмакратыі ў Еўропе
• Паляпшэнне ўмоў для прасоўвання салідарнасці, супрацоўніцтва і разумення паміж навучэнцамі сярэдніх школ Еўропы
• ліквідацыю дыскрымінацыі і несправядлівага стаўлення ў рамках адукацыйных сістэм у краінах Еўропы.
More information at: www.lightontherights.eu

Раздатачныя матэрыялыGoto top

PDFDownload as PDF

Канвенцыя аб правах дзіцяці, артыкул 28:
Дзіця мае права на адукацыю. Дзяржавы павінны забяспечыць абавязковую пачатковую адукацыю, бясплатную і даступную для ўсіх, і садзейнічаць развіццю розных формаў сярэдняй адыкацыі, рабіць іх даступнымі кожнаму дзіцяці. Школьная дысцыпліна павінна падтрымлівацца з дапамогай метадаў, у аснове якіх ляжыць павага чалавечай годнасці дзіцяці. Адукацыя павінна быць накіравана на развіццё асобы, талентаў і здольнасцей дзіцяці, выхаванне павагі да правоў чалавека і асноўных свабод, падрыхтоўку дзіцяці да свядомага жыцця ў свабодным грамадстве ў духу міру, сяброўства, разумення, цярпімасці і роўнасці, выхаванне павагі да навакольнага асяроддзя.

КОМПАС

Дапаможнік па адукацыі ў галіне правоў чалавека з удзелам моладзі