BE Welcome to COMPASS, the manual on human rights education with young people!

Welcome to Compass, the manual for human rights education with young people,in this fully revised and updated edition!

Compass was first published in 2002 within the framework of the Human Rights Education Youth Programme of the Directorate of Youth and Sport of the Council of Europe. The programme was created because human rights education (HRE) – meaning educational programmes and activities that focus on promoting equality in human dignity – was, and remains, of incalculable value in shaping a dimension of democratic citizenship for all young people and in promoting a culture of universal human rights. (Read more)

Савет Еўропы - Генеральны сакратар Савет Еўропы - Генеральны сакратар

Image: Secretary General of the Council of Europe

Недастаткова, каб дзеці і моладзь проста мелі правы чалавека. Каб укараніць культуру правоў чалавека і зрабіць так, каб нашыя маладыя людзі разумелі, як атрымаць доступ да гэтых правоў, а таксама як  захоўваць, абараняць і пашыраць гэтыя правы, ім патрэбная адпаведная адукацыя. 

Компас быў упершыню апублікаваны ў 2002 г. і ад таго часу ён падтрымлівае працу прафесіяналаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці па пашырэнні адукацыі ў галіне правоў чалавека сярод мноства маладых людзей у Еўропе і ва ўсім свеце. Перакладзены на 31 мову, ён адыграў істотную ролю ў фармаванні падыходаў да моладзевай палітыкі і працы з моладдзю, заснаваных на правах чалавека. Гэтыя падыходы павялічваюць абазнанасць у правах чалавека, якая   пашырае магчымасці навучэнцаў, застаецца з імі цягам усяго жыцця і можа перадавацца будучым пакаленням. Гаворка тут ідзе не толькі пра навучанне, але і пра доўгатэрміновае развіццё дэмакратычнага грамадзянства.

Жыццёва важна, каб маладыя людзі атрымалі магчымасць пабачыць жыццё з гэтага пункту погляду.  У свеце, які імкліва мяняецца, шмат перасцярогі і страху, якія ўзмацняюцца як доўгатэрміновымі тэндэнцыямі так і бягучымі падзеямі. Гэтыя складанасці могуць падавацца непераадольнымі. Але падыход да іх з пункту погляду правоў чалавека можа даць упэўненасць, што нашыя грамадствы змогуць прыкласці этычныя прынцыпы да найбольш складаных праблемаў - што людзі могуць і мусяць атрымліваць падтрымку і абарону нават у часы найцяжэйшых выпрабаванняў.

Ведаць гэта – важны дар.

Я веру, што Компас працягне накіроўваць работнікаў адукацыі ў галіне правоў чалавека ў іхняй важнай працы.

 

Марыя Пейчыновіч-Бурыч