Перашкода – гэта і ёсць шлях.

Дзэн-будыйская прыказка

Агляд

Гэта практыкаванне прадугледжвае працу ў малых групах, выкарыстанне фантазіі і навыкаў малявання, якія дапамогуць разгледзець пытанні гендарнай роўнасці і дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын.

Звязаныя правы

• Свабода ад дыскрымінацыі па прыкмеце полу і гендару
• Права на ўступленне ў шлюб і стварэнне сям’і
• Права на роўнасць перад законам

Мэты

• Прадставіць будучы свет, дзе роўнасць з'яўляецца нормай
• Развіць камунікатыўныя навыкі, фантазію, творчыя здольнасці і ўменне супрацоўнічаць
• Прасоўваць справядлівасць і павагу

Матэрыялы

• 2 вялікія аркушы паперы фармату А3 або папера для фліпчарта для кожнай малой групы
• рознакаляровыя маркеры ў колькасці, дастатковай для ўсіх малых груп
• Карта, пажадана турыстычная або іншая, якая паказвае фізічныя характарыстыкі мясцовасці, напрыклад горы, даліны, рэкі, лясы, населеныя пункты, масты і інш.

Падрыхтоўка

• Азнаёмцеся з картай і ўмоўнымі адзнакамі, якія ў ёй выкарыстаны

compass-key-date
  • 8 сакавікаМіжнародны жаночы дзень
  • 3 лістападаМіжнародны дзень мужчын

Інструкцыі

Частка 1. Вызначэнне праблем і мазгавы штурм, нацэлены на іх рашэнне: 15 хвілін.
1. Папрасіце ўдзельнікаў падзяліцца на малыя групы па 3–5 чалавек. Выдайце кожнай групе аркуш паперы і ручкі. Прапануйце ім намаляваць 3 калонкі аднолькавай шырыні на ўсю вышыню аркуша.
2. Нагадаеце, што ў краіне Роўнасці пануе поўная роўнасць палоў. Папрасіце ўдзельнікаў прывесці канкрэтныя прыклады таго, якой яны ўяўляюць сабе гэту краіну. Адзін з удзельнікаў павінен уносіць інфармацыю ў першую калонку.
3. Цяпер папрасіце групу падумаць пра тое, як выглядае сітуацыя сёння, паразважаць над кожным пунктам 1-й калонкі і абмеркаваць, што трэба зрабіць, каб перайсці з сённяшняга дня ў будучую краіну Роўнасці. Унясіце прапанаваныя дзеянні ў другую калонку побач з кожным пунктам першай калонкі.
4. Цяпер прапануйце ўдзельнікам падумаць пра перашкоды, з якімі яны могуць сутыкнуцца на шляху да краіны Роўнасці, пра тое, як іх пераадолець. Запішыце адказы ў трэцюю калонку.

Частка 2. Стварэнне карты: 40 хвілін.
1. Коратка агледзьце карту, звярніце ўвагу на тое, як намаляваны контуры, пазначаны горы і рэкі, як выглядаюць сімвалы, якія абазначаюць лясы, балоты, будынкі, лініі электраперадач і г. д.
2. Цяпер прапануйце ўдзельнікам падумаць пра іншыя сімвалы. Спытайце іх, ці ведаюць яны народныя казкі або іншыя гісторыі, у якіх маральныя ідэалы паказаны метафарычна ў выглядзе падарожжа героя. Уявіце, што, напрыклад, дрымучы лес можа метафарычна абазначаць зло, а чырвоны наліўны яблык быць сімвалам спакусы. Падарожнік можа прадэманстраваць маральную моц, пераадольваючы бурную раку, або дабрыню, дапамагаючы жывёле, якая трапіла ў бяду.
3. Выдайце кожнай групе яшчэ адзін вялікі аркуш паперы. Растлумачце, што ўдзельнікі будуць ствараць сваю выдуманую карту будучыні, і на ёй будуць ландшафты сучаснасці і будучыні, а таксама сцяжынка (або сцяжынкі) ад аднаго да іншага. Ім трэба прыдумаць свае сімвалы для геаграфічных аб’ектаў і перашкод, якія могуць стрымліваць падарожніка на шляху ў краіну Роўнасці або, наадварот, дапамагаць яму.
4. Збярыце групы на агульнае пасяджэнне і папрасіце іх паказаць свае карты.

Аналіз і ацэнкаGoto top

Пачніце з абмеркавання таго, як было наладжана ўзаемадзеянне ўнутры груп, як прымаліся рашэнні аб тым, што адлюстроўваць на карце, і як яны малявалі карту. Цяпер пагаварыце пра тое, якой на самай справе павінна быць краіна Роўнасці і што перашкаджае дасягнуць яе.
• Ці спадабалася ўдзельнікам практыкаванне? Чаму?
• Якую калонку было лягчэй за ўсё запоўніць, а якую – цяжэй за ўсё? Чаму?
• Якія галоўныя адметныя рысы краіны Роўнасці?
• Што трэба змяніць, каб пабудаваць грамадства, дзе пануе гендарная роўнасць?
• Гаворачы аб праве не падвяргацца дыскрымінацыі, ці можна лічыць палітыку станоўчай дыскрымінацыі прыдатнай кароткатэрміновай мерай, накіраванай на дасягненне гендарнай роўнасці?
• Калі б вы маглі ацаніць сваю краіну ў параўнанні з іншымі краінамі свету па роўнасці магчымасцей мужчын і жанчын, колькі балаў вы б далі ёй па дзесяцібальнай сістэме (1 бал азначае вялікую няроўнасць, 10 – амаль ідэальную роўнасць)?
• Чаму так важна рабіць акцэнт менавіта на правах жанчын?
• Акрамя жанчын, якія іншыя сацыяльныя групы падвяргаюцца дыскрымінацыі ў вашым грамадстве? У чым гэта праяўляецца? Якія правы чалавека парушаюцца?
• Якім чынам можна пашырыць магчымасці ўразлівых груп патрабаваць выканання іх правоў?
• Якую ролю адыгрывае адукацыя ў пашырэнні магчымасцей для актыўных дзеянняў?
• Якую ролю павінна адыгрываць адукацыя ў галіне правоў чалавека ў пашырэнні правоў і магчымасці актыўна дзейнічаць?

Парады для фасілітатараўGoto top

Растлумачце, што прыклады жыцця ў краіне Роўнасці павінны быць вельмі канкрэтнымі. Калі ўдзельнікам будзе цяжка іх прыдумаць, дапамажыце ім і прапануйце падумаць пра тое, напрыклад, колькі жанчын засядаюць у парламенце ці маюць поспех у бізнесе, пра розніцу ў даходах, пра тое, колькі гадзін у дзень працуюць мужчыны і колькі – жанчыны, як яны праводзяць вольны час і як размяркоўваюць хатнія абавязкі, пра колькасць працаўнікоў, занятых няпоўны працоўны дзень, пра хатні гвалт, пра праследаванні ў школе і на працы, пра тое, якімі мужчыны і жанчыны паўстаюць у СМІ.

Ніколі не рабіце занадта вялікі акцэнт на сімвалічнасці, бо некаторым людзям бывае цяжка ўспрымаць метафарычныя ідэі. Калі ўдзельнікі зайшлі ў тупік, спрабуючы перадаць свае думкі, іх можна зрушыць з мёртвага пункта, намаляваўшы, напрыклад, вобраз жанчыны, якая ідзе па мосце адукацыі, каб пераадолець раку прадузятасцей супраць жанчын, якія жадаюць стаць юрыстамі. Або яшчэ прыклад: вобраз мужчыны, які знаходзіць задавальненне, працуючы выхавацелем у дзіцячым садзе з маленькімі дзецьмі. Вядома, вам трэба знайсці прыклады гендарных стэрэатыпаў, якія адлюстроўваюць рэальную сітуацыю ў вашым грамадстве.

ВарыянтыGoto top

Групы могуць зрабіць макеты ландшафту з усялякага «смецця». У гэтым выпадку вам трэба мець цэлы набор скрыначак, слоічкаў, цюбікаў, паперы, каменьчыкаў, гаек, кавалкаў вяроўкі і шэрсці, сашчэпак і г. д. Клей і кардон таксама спатрэбяцца для стварэння падставак для макетаў.

Метад малявання карты для параўнання цяперашняга і будучага можна адаптаваць для большасці тэм, калі вы хочаце, каб удзельнікі свабодна і творча падышлі да пошуку рашэнняў праблемы.

Suggestions for follow-upGoto top

Абмеркаваўшы аспекты гендарнай роўнасці ў сучаснасці і ў будучыні, можна звярнуцца да практыкавання «Храналогія правоў» і выкарыстаць апісаны там метад, каб успомніць знакамітых жанчын; заахвоцьце ўдзельнікаў правесці даследаванне і даведацца, як гендарная роўнасць змянялася з ходам гісторыі. Пашукайце ў Інтэрнэце па запыце «Жыццяпіс знакамітых жанчын» (timeline famous women)

У якасці альтэрнатывы вы можаце вывучыць пытанні дыскрымінацыі і права на культурную самабытнасць у кантэксце ўстойлівага развіцця, выканаўшы практыкаванне «Мака-кітабоі».

Ідэі для дзеянняGoto top

Высветліце, якія меры прадугледжаны ў вашай школе, клубе або на працы для забеспячэння роўных магчымасцей для ўсіх без дыскрымінацыі па гендарнай прыкмеце, і абмяркуйце, як гэтыя меры ажыццяўляюцца і якія змены ці дадатковыя намаганні патрабуюцца, каб наблізіць вашу арганізацыю да статусу «краіны Роўнасці».
Па пошукавым запыце «аргументы на карысць парытэтнай дэмакратыі» (arguments for parity democracy) знайдзіце спасылку на вельмі карысны сайт Еўрапейскага жаночага лобі (EWL) і яго праграму дзеянняў і лабіравання. Дадатковую інфармацыю пра жанчын у палітыцы вы знойдзеце на сайце www.iknowpolitics.org.

Дадатковая інфармацыяGoto top

У аснове гэтага практыкавання ляжыць канцэпцыя «пашырэння паўнамоцтваў». Гэты тэрмін складана перавесці, а часам складана і растлумачыць – нават на англійскай мове! «Пашырэнне паўнамоцтваў» (еmpowerment) – гэта і сродак, і вынік педагагічнай мадэлі, якую некаторыя называюць «вызваленчай» адукацыяй. Адно з азначэнняў гэтага паняцця дае Охfам: «Пашырэнне паўнамоцтваў мае на ўвазе супраціўленне такім формам уціску, якія прымушаюць мільёны людзей іграць нейкую ролю ў сваім грамадстве ў няроўных умовах або з парушэннем іх правоў чалавека».