(Агляд)

Еўрапейская сацыяльная хартыя (перагледжаная) 1996 года, якая ўступіла ў сілу 1 ліпеня 1999 года, увасабляе ў адным інструменце ўсе правы, гарантаваныя Еўрапейскай сацыяльнай хартыяй 1961 года, Дадатковым пратаколам 1988 года, і дадае новыя правы і папраўкі, прынятыя Бакамi. Яна паступова замяняе першапачатковую Хартыю 1961 года. Хартыя гарантуе правы і свабоды, якія датычацца ўсіх асоб у іх паўсядзённым жыцці.

Асноўныя правы, замацаваныя ў Хартыі, наступныя:

Жыллё:

  • доступ да адэкватнага і недарагога жылля;  
  • скарачэнне бяздомнасці; жыллёвая палітыка, арыентаваная на ўсе ўразлівыя катэгорыі;
  • працэдуры абмежавання прымусовага высялення;
  • роўны доступ для неграмадзян да сацыяльнага жылля і жыллёвых ільгот;
  • будаўніцтва жылля і жыллёвыя льготы, звязаныя з патрэбамі сям’і.

Здароўе:

  • даступныя, эфектыўныя медыцынскія ўстановы для ўсяго насельніцтва;
  • палітыка прафілактыкі захворванняў, у тым ліку гарантыя здаровага навакольнага асяроддзя;
  • ліквідацыя прафесійнай шкоднасці з мэтай забеспячэння таго, каб здароўе і бяспека на працоўным месцы былі прадугледжаны законам і гарантаваліся на практыцы;
  • абарона мацярынства.

Адукацыя:

  • бясплатная пачатковая і сярэдняя адукацыя;
  • бясплатныя і эфектыўныя паслугі па прафарыентацыі;
  • доступ да пачатковага навучання (агульная і прафесійная сярэдняя адукацыя), вышэйшай адукацыі ва ўніверсітэце і іншых установах, прафесійнай падрыхтоўкі, у тым ліку бесперапыннага навучання;
  • спецыяльныя меры для замежных грамадзян;
  • школьная інтэграцыя дзяцей з інваліднасцю;
  • доступ да адукацыі і прафесійнага навучання для людзей з інваліднасцю.

Працаўладкаванне:

Свабода працаваць:

  • забарона на прымусовую працу;
  • забарона на працаўладкаванне дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў;
  • асаблівыя ўмовы працы ад 15 да 18 гадоў;
  • права зарабляць сабе на жыццё шляхам свабоднага выбару прафесіі і заняткаў.

Справядлівыя ўмовы працы:

  • эканамічная і сацыяльная палітыка, накіраваная на забеспячэнне поўнай занятасці;
  • доступ да працы для асоб з інваліднасцю;
  • справядлівыя ўмовы працы ў дачыненні да аплаты і працоўнага часу;
  • абарона ў выпадку звальнення;
  • абарона ад сексуальнага і псіхалагічнага дамагання.

Калектыўныя правы:

  • свабода ствараць прафсаюзы і арганізацыі працадаўцаў для абароны эканамічных і сацыяльных інтарэсаў; індывідуальная свабода вырашаць, далучацца да іх ці не;
  • прасоўванне сумесных кансультацый, вядзенне калектыўных перамоў, пагаджальная працэдура і добраахвотны арбітраж;
  • права на забастоўку.

Юрыдычная і сацыяльная абарона:

  • прававое становішча дзiцяцi;
  • абыходжанне з непаўналетнімі правапарушальнікамі;
  • абарона ад жорсткага абыходжання і здзекаў;
  • забарона любой формы эксплуатацыі (сексуальнай ці іншай);
  • прававая абарона сям’і (роўнасць мужа і жонкі ўнутры шлюбнай пары і ў адносінах да дзяцей, абарона дзяцей у выпадку разрыву сям’і);
  • права на сацыяльнае забеспячэнне, сацыяльны дабрабыт і сацыяльныя паслугі;
  • права на абарону ад галечы і сацыяльнай ізаляцыі;
  • догляд за дзецьмі;
  • спецыяльныя меры для пажылых людзей.

Перамяшчэнне асоб:

  • права на ўз’яднанне сям’i;
  • права грамадзян пакідаць краіну;
  • працэсуальныя гарантыі ў выпадку высылкі;
  • спрашчэнне іміграцыйных фармальнасцей.

Недапушчэнне дыскрымінацыі:

  • права жанчын і мужчын на роўнае абыходжанне і роўныя магчымасці ў сферы працаўладкавання;
  • гарантыя ўсім грамадзянам і замежнікам, якія законна пражываюць і (або) працуюць у краіне, што ўсе правы, замацаваныя ў Хартыі, прымяняюцца незалежна ад расы, полу, узросту, колеру скуры, мовы, рэлігіі, меркаванняў, нацыянальнага паходжання, сацыяльнага паходжання, стану здароўя або асацыяцыі з нацыянальнай меншасцю;
  • забарона дыскрымінацыі на аснове сямейных абавязкаў;
  • права асоб з інваліднасцю на сацыяльную інтэграцыю і ўдзел у жыцці грамадства.

У Хартыі ёсць механізм кантролю, заснаваны на падачы нацыянальных справаздач дзяржавамі-ўдзельніцамі (Пратакол 1991 года), а таксама сістэма калектыўных скаргаў (Пратакол 1995 года), якая дазваляе, у прыватнасці, прафсаюзам і няўрадавым грамадскім арганізацыям падаваць калектыўныя прэтэнзіі.

Еўрапейскі камітэт сацыяльных правоў (ЕКСП) з’яўляецца органам, адказным за кантроль выканання ў дзяржавах – удзельніцах Хартыі.

Камітэт складаецца з 15 незалежных і непрадузятых членаў, якія выбіраюцца Камітэтам міністраў Савета Еўропы на шэсць гадоў, гэты тэрмін можа быць узноўлены адзін раз.