Ці можаце вы гаварыць на працягу адной хвіліны без ваганняў і без паўтораў?

Агляд

У гэтым практыкаванні ўдзельнікі павінны хутка і вынаходліва гаварыць на працягу адной хвіліны аб адносінах паміж спортам і правамі чалавека.

Звязаныя правы

Усе правы чалавека

Мэты

• Зразумець, што правы чалавека ўзаемазвязаныя і непадзельныя
• Развіць крытычнае мысленне
• Развіць упэўненасць у сабе для выказвання ўласнага меркавання

Матэрыялы

• Сцверджанні, па адным на кожнага ўдзельніка
• Капялюш
• Гадзіннік з секунднай стрэлкай ці хранометр

Падрыхтоўка

• Скапіруйце прыведзены ніжэй спіс і разрэжце яго на асобныя сцверджанні
• Скруціце паперкі і пакладзіце іх у капялюш

Key Date
  • 7 красавікаСусветны дзень здароўя (СААЗ)

Інструкцыі

1. Папрасіце ўдзельнікаў сесці ў круг.
2. Перадайце капялюш па крузе. Папрасіце ўсіх па чарзе, не гледзячы, выцягнуць з капелюша адну паперку.
3. Дайце ўдзельнікам 5 хвілін, каб падрыхтавацца да выступлення на працягу адной хвіліны без паўз па тэме, напісанай на выцягнутай паперы. Па правілах рабіць паўзы і паўтарацца не дазваляецца.
4. Па чарзе запрашайце ўдзельнікаў выступіць з «прамовай».
5. Пасля кожнай «прамовы» коратка абмяркуйце яе на працягу дзвюх-трох хвілін. Калі тэма выклікала актыўную дыскусію, пазначце яе для сябе і дамоўцеся з групай вярнуцца да яе абмеркавання ў канцы.
6. Пасля таго як усе выступяць, вярніцеся да тых абмеркаванняў, якія вам давялося перапыніць раней.
7. Затым пераходзьце да аналізу і ацэнкі.

Аналіз і ацэнкаGoto top

Пачніце з агляду пройдзенага практыкавання, затым абмяркуйце закранутыя пытанні і, нарэшце, іх сувязь з правамі чалавека.
• Ці цяжка было гаварыць на адну тэму на працягу цэлай хвіліны без перапынку?
• Якія тэмы былі найбольш складанымі і чаму?
• Якое з выказванняў аказалася самым спрэчным і чаму?
• Якая інфармацыя здзівіла ўдзельнікаў больш за ўсё?
• Якія правы чалавека знаходзіліся пад пагрозай у кожным са сцверджанняў?
• Ці з'яўляецца права на спорт правам чалавека? Калі так, як яно замацавана ў розных дакументах аб правах чалавека?
• Ці ўсе ў вашай супольнасці маюць доступ да заняткаў спортам, які ім падабаецца? Калі не, то чаму? Што можна зрабіць, каб гэта выправіць?

Парады для фасілітатараўGoto top

Гэта практыкаванне мае некалькі ўзроўняў, і пытанні можна інтэрпрэтаваць па-рознаму. Важна, каб практыкаванне адпавядала ўзроўню маладых людзей, якія яго выконваюць. Вы можаце сказаць нешта неадназначнае, каб вымусіць усіх глыбока задумацца, але будзьце асцярожны: удзельнікі могуць падумаць, што вы чакаеце ад іх «правільнага адказу».

Калі вы лічыце, што прыведзеныя ніжэй сцверджанні могуць аказацца нецікавымі для вашай групы, падрыхтуйце замест іх іншыя. Калі ў вас вельмі вялікая група, правядзіце практыкаванне ў падгрупах.

Калі нехта сумняваецца ў сваіх аратарскіх здольнасцях, прапануйце ім паспрабаваць свае сілы, нягледзячы ні на што. Няхай яны выступаюць на працягу паўхвіліны ці нават 20 секунд, дайце ім магчымасць папярэдне перагаварыць з сябрамі або выступіць пазней. Тым не менш будзьце гатовы, што не ўсіх атрымаецца пераканаць.

Добрым пачаткам можа стаць гульня ў гульня ў асацыяцыі. Падрыхтуйце карткі з такімі словамі, як «спорт», «інваліднасць» або «Алімпійскія гульні».

ВарыянтыGoto top

У малой групе можна правесці два ці больш раўндаў. У кожным з іх удзельнікі выцягваюць па адной паперцы.
Яшчэ адзін варыянт гульні – пакласці карткі ў капялюш згодна з інструкцыямі і папрасіць каго-небудзь дастаць адно сцверджанне і прачытаць яго ўслых. Удзельнікі пачнуць абмяркоўваць прапанаваную тэму, але замест таго, каб гаварыць на працягу хвіліны, яны могуць спыніцца ў любы момант, і наступны чалавек павінен працягнуць, пачаўшы з апошняга слова, якое сказаў папярэдні гулец.

Гэту тэхніку выцягвання сцверджанняў з капелюша можна адаптаваць для любой тэмы, якую вы захочаце абмеркаваць.

Прапановы па далейшай працыGoto top

Калі ўдзельнікі пажадаюць працягнуць абмеркаванне тэмы спорту і адчуваюць сябе бадзёра, вы можаце правесці практыкаванне  «Спорт для ўсіх».

Калі нейкая тэма выклікала асаблівую цікавасць, звярніцеся да зместу дапаможніка, каб знайсці практыкаванне на гэту тэму.
Магчыма, групе спадабаецца гумарыстычны падыход да вывучэння правоў чалавека, тады можна пагуляць з малюнкамі Панчо ў главе 5: гл. «Гульні з відарысамі»; або яны могуць расказваць анекдоты: гл. «Конкурс еўражартаў» у навучальным пакеце «Усе розныя – усе роўныя».

Ідэі для дзеянняGoto top

Выберыце адно пытанне, з якім хочаце папрацаваць, і ўзгадніце вашы далейшыя дзеянні. Распрацуйце праект далейшай працы над гэтым пытаннем. Звяжыцеся з мясцовай арганізацыяй, якая працуе ў гэтым кірунку. Выкарыстайце гэты праект, каб паглыбіць веды ўдзельнікаў і дапамагчы ім прааналізаваць, якія навыкі працы ў групе і рэалізацыі ідэй на практыцы яны набылі.

Заўвага.

Сцверджанні звязваюць спорт з кожнай з 20 тэм «Компаса». Гэта паказвае, наколькі правы чалавека ўзаемазвязаны і непадзельны.

Дадатковая інфармацыяGoto top

http://www.athletesunitedforpeace.org

Раздатачныя матэрыялыGoto top

PDFDownload as PDF

Спіс сцверджанняў

Спорт і агульныя правы чалавека
Ці лічыце вы Эмануэля Адэбаёра годным паслом добрай волі ЮНЭЙДС?

Спорт і агульныя правы чалавека
Спартсмены міжнароднага ўзроўню павінны выконваць пэўны кодэкс паводзін. Тыя, хто парушаюць гэтыя правілы, напрыклад, выкарыстоўваючы спартыўныя мерапрыемствы для палітычных заяў, сутыкаюцца з дысцыплінарным пакараннем. Ці лічыце вы, што гэта парушае права чалавека на свабоду выказвання меркавання?

Спорт і агульныя правы чалавека
У паліцыі ёсць права не пускаць футбольных балельшчыкаў на матчы ў іншыя краіны, калі ёсць падазрэнні, што яны могуць стаць прычынай беспарадкаў на стадыёнах. Ці законна такім чынам пазбаўляць іх права свабоды перамяшчэння і ўступлення ў аб'яднанні?

Спорт і агульныя правы чалавека
Ці лічыце вы, што краіну для правядзення Алімпійскіх гульняў трэба выбіраць у адпаведнасці са становішчам з правамі чалавека ў ёй?

Спорт і дзеці
Што б вы сказалі амбіцыйным бацькам і трэнерам, якія прымушаюць дзяцей цэлымі днямі займацца спортам? Хто павінен мець права прымаць рашэнні пра здароўе дзіцяці і вызначаць, як яно будзе праводзіць вольны час?

Спорт, грамадзянскасць і ўдзел
Многія людзі нараджаюцца ў адной краіне, але потым пераязджаюць у іншую і мяняюць сваё грамадзянства. Нягледзячы ні на што, яны працягваюць падтрымліваць нацыянальную каманду роднай краіны, а не за каманду краіны, якая дала ім новы дом. Ці павінен добры грамадзянін быць прыхільнікам нацыянальнай каманды той краіны, у якой жыве?

Спорт і культура
Культуру можна апісаць як набор агульных поглядаў, каштоўнасцей, мэт і ўсталяваных практык, які характарызуе ўстанову, арганізацыю або групу. Ці з'яўляецца культурай «футбольная культура»?

Спорт і дэмакратыя
Ці лічыце вы, што палітыкі вашай краіны выкарыстоўваюць спорт або спартыўныя мерапрыемствы для таго, каб адцягнуць увагу людзей ад палітычных і эканамічных праблем?

Спорт і інваліднасць
У якой ступені Паралімпійскія гульні ламаюць стэрэатыпы аб людзях з інваліднасцю?

Спорт, дыскрымінацыя і нецярпімасць
Ці неабходна ўстанаўленне пола спартсменаў для забеспячэння сумленных спаборніцтваў або гэта сур'ёзны замах на чалавечую годнасць і права на прыватнасць?

Спорт і навакольнае асяроддзе
Палі для гольфа часта крытыкуюць за шкоду, якую яны прыносяць і людзям, і навакольнаму асяроддзю, бо іх нярэдка разбіваюць на зямлі, якую мясцовае насельніцтва раней выкарыстоўвала для сельскай гаспадаркі і лесаводства. Акрамя таго, падтрыманне іх у належным стане патрабуе шмат вады, гербіцыдаў і пестыцыдаў. Ці лічыце вы, што гольф такім чынам становіцца пытаннем правоў чалавека?

Спорт і гендарныя пытанні
Некаторыя сцвярджаюць, што сярод вядучых трэнераў і спартыўных адміністратараў вельмі мала жанчын па прычыне дыскрымінацыі. Ці згодны вы з гэтым сцверджаннем? Калі так, то як гэта можна выправіць?

Спорт і глабалізацыя
Спартыўны абутак і шматлікі іншы спартыўны інвентар часта вырабляецца ў краінах Усходняй Еўропы і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну з выкарыстаннем таннай працоўнай сілы. Рабочыя не хочуць губляць працу і не бастуюць. Што мы, спажыўцы, можам зрабіць, каб не мець дачынення да іх эксплуатацыі?

Спорт і здароўе
Што можна зрабіць на мясцовым узроўні ў барацьбе з выкарыстаннем забароненых прэпаратаў у спорце?

Спорт і СМІ
Ці лічыце вы, што нейкая адна тэлевізійная кампанія мае права куплі эксклюзіўнай трансляцыі спартыўнага мерапрыемства?

Спорт і міграцыя
Кажуць, што адзін з прасцейшых і важнейшых спосабаў інтэграцыі мігрантаў – спорт і спартыўныя заняткі. Ці згодны вы з гэтым сцверджаннем? Чаму?

Спорт, мір і гвалт
У якой ступені спаборніцкі спорт спрыяе супрацоўніцтву і разуменню паміж людзьмі, а ў якой – узмацняе нацыяналізм і ксенафобію?

Спорт і беднасць
У многіх краінах спорт, асабліва футбол, дае людзям магчымасць выбрацца з беднасці. Ці варта ў такім выпадку бедным краінам надаваць футболу больш увагі?

Спорт і беднасць
Многія футбалісты ў Еўропе атрымліваюць велізарныя зарплаты. Ці апраўдана гэта і справядліва?

Спорт, рэлігія і вера
Многія спартыўныя клубы гуляюць у выхадныя. Ці з'яўляецца гэта дыскрымінацыяй у дачыненні да людзей, якія прысвячаюць суботы (Шабат) ці нядзелі для рэлігійных мэт?

Спорт і гістарычная памяць
To what extent do the Paralympics break down prejudices against disabled people?

Спорт і гістарычная памяць
Алімпійскі стадыён у Берліне быў прадметам асаблівай гордасці Гітлера на Алімпійскіх гульнях 1936 года, які нацысты выкарыстоўвалі для прапаганды. Такім чынам, для многіх людзей гэты будынак – сімвал фашызму. Цяпер стадыён адрамантаваны, хоць некаторыя прапаноўвалі знесці яго, а іншыя – пакінуць разбурацца, «як Калізей у Рыме». Што, на вашу думку, трэба зрабіць з гэтым будынкам?

Спорт, вайна і тэрарызм
«Сур'ёзны спорт не мае нічога агульнага з сумленнай гульнёй. Ён поўны нянавісці, зайздрасці, самахвальства, грэбавання любымі правіламі і садысцкага задавальнення ад сузірання гвалту; іншымі словамі, гэта вайна без стральбы». 1945 год, Джордж Оруэл. Ці згодны вы з гэтым сцверджаннем?

Спорт і праца
Ці лічыце вы, што прафесіянальныя спартсмены павінны валодаць такімі ж правамі і абавязкамі, як і любы іншы працаўнік, напрыклад у плане працоўнага часу, выплаты падаткаў і права аб'ядноўвацца ў прафсаюзы?

КОМПАС

Дапаможнік па адукацыі ў галіне правоў чалавека з удзелам моладзі