Дзіцячая праца дае неабходны заработак сем'ям і супольнасцям. Забараніце яе, і першымі будуць пакутаваць дзеці. Хіба вы не згодны?

Агляд

Гэта практыкаванне для абмеркавання. Зыходны пункт – гісторыя дзіцяці-рабочага. Удзельнікі даследуюць аспекты дзіцячай працы, яе прычыны і спосабы спынення.

Related rights

• Абарона ад эканамічнай эксплуатацыі
• Права на адукацыю
• Права на адпачынак і вольны час

Мэты

• Пашырыць веды аб дзіцячай працы, асабліва ў кантэксце Мэт устойлівага развіцця
• Развіць навыкі крытычнага мыслення і аналізу складаных праблем
• садзейнічаць замацаванню каштоўнасцей справядлівасці і адказнасці за пошук рашэнняў праблем парушэння правоў чалавека

Матэрыялы

• Копіі матэрыялаў «Факты з жыцця Ашыка», па адной на кожнага ўдзельніка
• Ручкі або маркеры, па адным на малую групу
• Папера для фліпчарта або вялікія лісты паперы (А3)

Падрыхтоўка

• Зрабіце копіі табліцы «Ідэі для вырашэння» на вялікіх аркушах паперы фармату А3, па адным на малую групу плюс адзін для агульнага пасяджэння
• Азнаёмцеся з інфармацыяй аб дзіцячай працы, даведайцеся вызначэнне дзіцячай працы і наколькі шырока яна распаўсюджана
• Азнаёмцеся з мэтамі ўстойлівага развіцця.

Key Date
  • 12 чэрвеняСусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай

Інструкцыі

1. Спытайце ўдзельнікаў, што ім вядома аб дзіцячай працы.
2. Растлумачце, што гэта практыкаванне грунтуецца на гісторыі Ашыка – дзіцяці з Пакістана, якое працуе на цагельным заводзе. Задача ўдзельнікаў – паспрабаваць знайсці магчымыя спосабы змены становішча Ашыка.
3. У якасці размінкі прапануйце «калектыўнае складанне аповесці». З дапамогай сваёй фантазіі ўдзельнікі павінны прыдумаць гісторыю аднаго дня з жыцця хлопчыка. Няхай кожны з удзельнікаў па чарзе дадае да апавядання па сказе.
4. Падзяліце ўдзельнікаў на малыя групы па пяць чалавек максімум. Дайце кожнай матэрыял «Факты з жыцця Ашыка» і 10 хвілін на чытанне і абмен думкамі.
5. Дайце кожнай групе табліцу з «Ідэямі для вырашэння». Растлумачце задачу: шляхам мазгавога штурму знайсці магчымыя рашэнні праблем Ашыка і іншых дзяцей-рабочых. Затым яны павінны запоўніць табліцу з прапановамі магчымых шляхоў вырашэння праблем «да заўтра», «да наступнага месяца» і «да 2030 года». Дайце 30 хвілін на выкананне задання і выбар дакладчыка ад кожнай групы.
6. На агульным пасяджэнні прапануйце ўдзельнікам па чарзе выказаць свае думкі па змесце кожнага слупка. Асноўныя ідэі запісвайце на фліпчарце. Дайце магчымасць абмеркаваць гэтыя ідэі, але памятайце пра час!
7. Калі табліца будзе запоўнена, пераходзьце да агульнага абмеркавання і аналізу.

Аналіз і ацэнкаGoto top

• Глыбіня абмеркавання залежыць ад агульнай эрудыцыі ўдзельнікаў, але паспрабуйце высветліць іх думкі як адносна дзіцячай працы, так і адносна магчымых рашэнняў праблемы.
• Што было вядома ўдзельнікам аб праблеме дзіцячай працы да занятку? Як яны пра гэта даведаліся? З якіх крыніц?
• Ці ёсць дзіцячая праца ў іх краіне (горадзе)? Якую працу выконваюць дзеці і чаму?
• Ці трэба дазваляць дзецям працаваць, калі яны гэтага хочуць?
• «Дзіцячая праца дае неабходны заработак сем'ям і супольнасцям. Забараніце яе, і першымі будуць пакутаваць дзеці». Ваша стаўленне да гэтага выказвання?
• Чым нам, як спажыўцам, выгадна дзіцячая праца?
• Ці цяжка было прыдумляць магчымыя меры па вырашэнні праблемы дзіцячай працы? Які з трох слупкоў («да заўтра», «да наступнага месяца» і «да 2030 года») аказалася цяжэй за ўсё запоўніць? Чаму?
• Праблеме дзіцячай працы было прысвечана нямала дэкларацый і канферэнцый як у асобных краінах, так і на міжнародным узроўні. Чаму ж гэта праблема ўсё яшчэ застаецца такой маштабнай?
• Якім чынам Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і Канвенцыя аб правах дзіцяці абараняюць дзяцей ад эксплуатацыі?
• Хто нясе адказнасць за рашэнне праблемы? (Маркерам іншага колеру запішыце прапановы на фліпчарце.)
• Што могуць зрабіць звычайныя людзі, такія як мы, для таго, каб унесці свой уклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця, асабліва тых, якія тычацца ліквідацыі галечы і голаду, а таксама забеспячэння ўсеагульнай пачатковай адукацыі? Як і калі?

Парады для фасілітатараўGoto top

Калі ўдзельнікі мала што ведаюць аб праблеме, азнаёмце іх у пачатку практыкавання з фактамі аб дзіцячай працы і яе наступствах. Заданне можна зрабіць больш інтэрактыўным, калі ўзяць статыстыку з графіка ў раздзеле «Дадатковая інфармацыя» і зрабіць на яе аснове невялікую віктарыну.

YНялішне будзе падкрэсліць, што датай дасягнення Мэт устойлівага развіцця з'яўляецца 2030 год і што гэтыя мэты выцякаюць з Мэт развіцця тысячагоддзя, якія ставіліся на 2015 год. 17 Мэт устойлівага развіцця адлюстроўваюць праблемы чалавечага жыцця ва ўсёй іх складанасці і ўзаемазалежнасці.

Тры з іх маюць непасрэднае дачыненне да гісторыі Ашыка:

  • Мэта 1: паўсюдная ліквідацыя крайняй галечы ва ўсіх яе формах.
  • Мэта 4: забеспячэнне ўсёахопнай і справядлівай якаснай адукацыі і заахвочванне магчымасцей навучання на працягу ўсяго жыцця для ўсіх.
  • Мэта 8: садзейнічанне няўхільнаму, усёахопнаму і ўстойліваму эканамічнаму росту, поўнай і прадукцыйнай занятасці і дастойнай працы для ўсіх.

Для атрымання дадатковай інфармацыі аб Мэтах устойлівага развіцця глядзіце практыкаванне «Колькі нам патрэбна?» і на сайце www.undp.org.

Групам можа быць цяжка запоўніць першыя два слупкі («праз дзень», «праз месяц»), і гэта можа выклікаць пачуццё бяссілля і роспачы. Каб падбадзёрыць удзельнікаў, зачытайце наступную цытату:«Задача вялікая, але не настолькі, каб быць празмерна цяжкай або невырашальнай. Нават развітыя краіны сутыкаюцца з праблемай дзіцячай працы. Гэта паказвае, што яе прычыны тлумачацца не недахопам рэсурсаў, а недахопам рашучасці. Давайце пакладзём гэтаму канец» (з рашэння індыйскага Вярхоўнага суда па справе М. Ч. Мехта супраць штата Тамілнад і іншых, Індыя, 1986 год).

Звычайна ўдзельнікі разумеюць, што для знаходжання эфектыўнага і доўгатэрміновага вырашэння праблемы спачатку неабходна вызначыць яе прычыны, з аналізу якіх рашэнне нярэдка выцякае само сабой. Гэта варта падкрэсліць асобна, асабліва калі нейкая група зайшла ў тупік.
Вы можаце стымуляваць выпрацоўку новых ідэй, падказаўшы наступныя магчымыя рашэнні:
• Змагацца з галечай, каб дзецям не трэба было працаваць
• Павялічваць зарплаты дарослых, каб дзецям не трэба было працаваць
• Удасканальваць адукацыю, каб яна была больш прывабнай і лепш адпавядала патрэбам дзяцей
• Распрацаваць міжнародныя нормы найму дзяцей на працу
• Забараніць прадукцыю, вырабленую з выкарыстаннем дзіцячай працы
• Распрацаваць на міжнародным узроўні мінімальныя стандарты працы як умову членства ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА).

Каб зрабіць практыкаванне больш актуальным і цікавым, карыстайцеся бягучымі мясцовымі або міжнароднымі паведамленнямі аб выкарыстанні дзіцячай працы.

ВарыянтыGoto top

Калі вы хочаце папярэдне забяспечыць удзельнікаў інфармацыяй аб дзіцячай працы, можна правесці віктарыну, напрыклад, узяць яе з сайтаў www.unicef.org або www.thinkquest.org.
Замест таго каб пачаць з «калектыўнага складання аповесці» (2 пункт інструкцыі), падзяліце ўдзельнікаў на малыя групы максімум па 5 чалавек. Раздайце кожнай групе па пяць аркушаў фармату А3 і папрасіце намаляваць пяць падзей звычайнага дня Ашыка і прадставіць малюнкі ў выглядзе комікса. Калі групы скончаць працу, папрасіце іх прадставіць свае гісторыі.

Фасілітатары, якія ўмеюць добра маляваць, могуць намаляваць гісторыю Ашыка ў выглядзе коміксa, прадставіўшы кожную сцэну яго жыцця ў новым кадры. Не ўскладняйце комікс, уключыце ў яго толькі самую асноўную інфармацыю. Зрабіце копіі комікса (адну для кожнай групы) і выражце кадры. Раздайце кожнай групе па адным наборы малюнкаў і папрасіце скласці аповесць пра Ашыка, дадаючы кароткі тэкст або рэплікі персанажаў. Калі групы скончаць працу, папрасіце іх прадставіць свае аповесці.

Прапановы па далейшай працыGoto top

Натхніце членаў групы на актыўны ўдзел у кампаніях па абароне правоў чалавека, расказаўшы, як дванаццацігадовы канадскі хлопчык разам са сваімі сябрамі заснаваў арганізацыю «Дзеці могуць вызваліць дзяцей», прачытаўшы ў газеце артыкул пра забойства дванаццацігадовага пакістанца, які працаваў на фабрыцы і выступіў супраць дзіцячай працы http://en.wikipedia.org/wiki/Free_the_Children.
Даведайцеся больш пра тое, як дзеці-рабочыя ў Перу арганізавалі Нацыянальны рух маладых перуанскіх рабочых, на сайце http://mnnatsop-natsperu.blogspot.com/ (на іспанскай мове).

Калі вы хочаце даведацца больш пра Мэты ўстойлівага развіцця і параўнаць, колькі грошай спатрэбіцца для паляпшэння жыцця Ашыка, з тым, колькі траціцца ў свеце на ваенныя сілы, звярніцеся да практыкавання «Колькі нам патрэбна».

Зрабіце гісторыю Ашыка больш асабістай для груп. Папрасіце ўдзельнікаў падумаць, дзе праходзіць мяжа, якая падзяляе працадаўцаў, якія эксплуатуюць такіх дзяцей, як Ашык, і працадаўцаў, якія плацяць абсурдна малыя зарплаты маладым людзям, якія працуюць па вечарах або нядзелях, каб зарабіць кішэнныя грошы ці ўтрымацца ў школе або ВНУ? Як наконт бацькоў, якія выкарыстоўваюць сваіх дзяцей для выканання работ па гаспадарцы або ў сямейным бізнесе? Які асабісты вопыт маюць удзельнікі? Калі ўдзельнікі захочуць падрабязней разгледзець гэтыя ідэі, звярніцеся да практыкавання «Маё дзяцінства» у адукацыйным пакеце «Усе розныя – усе роўныя».

Ідэі для дзеянняGoto top

Вы можаце прыняць удзел у некаторых кампаніях, напрыклад: http://www.cleanclothes.org, таксама можа пачаць выбіраць вопратку і іншыя рэчы, якія купляеце, у адпаведнасці з краінай вытворчасці.
Паводле ацэнак МАП на 2013 год, з 2000 года колькасць непаўналетніх працаўнікоў ва ўсім свеце скарацілася на трэць (з 246 мільёнаў да 168 мільёнаў чалавек). Больш за палову з іх – 85 мільёнаў – выконваюць небяспечныя віды работ (у 2000 годзе іх колькасць дасягала 171 мільёна).

Дадатковая інфармацыяGoto top

Даклад Фонду экалагічнай справядлівасці «Дзеці, якія стаяць за вытворчасцю нашай бавоўны» падрабязна апісвае неверагодныя ўмовы, у якіх знаходзяцца прыблізна адзін мільён дзяцей, некаторым з іх усяго 5 гадоў. Яны працуюць па 12 гадзін у спякоту і мароз, многія пакутуюць ад фізічнага, слоўнага і часам сексуальнага гвалту.
http://www.ejfoundation.org/page481.html

Паняцце «дзіцячая праца» адносіцца да найму дзяцей на пастаяннай і працяглай аснове. Многія міжнародныя арганізацыі лічаць такую практыку эксплуататарскай, і яна з’яўляецца незаконнай у многіх краінах. Дзіцячая праца адрозніваецца ад нерэгулярнай або частковай занятасці дзяцей або маладых людзей, якія зарабляюць сабе на кішэнныя выдаткі або ў якасці дадатку да стыпендыі. Аднак гэта не азначае, што той, хто зарабляе кішэнныя грошы, ніколі не падвяргаецца эксплуатацыі.

У главе 5, у раздзеле дадатковай інфармацыі па тэмах «Дзеці» і «Праца», прыводзіцца больш інфармацыі пра дзіцячую працу, тавары, што вырабляюцца дзецьмі, міжнароднае заканадаўства аб дзіцячай працы і наступствы дзіцячай працы для дзіцяці.

Прыведзеная ніжэй табліца паказвае колькасць дзяцей ад 5 да 17 гадоў, занятых у дзіцячай працы.

Колькасць дзяцей-рабочых, распаўсюджанасць дзіцячай працы і працы ў небяспечных умовах у групе ад 5 да 17 гадоў у розных рэгіёнах (2012 год)

 

Рэгіён Дзеці-рабочыя Дзіцячая праца Праца ў небяспечных умовах
  (‘000)      %             (‘000)      % (‘000)      %

Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён

129,358   15.5 77,723     9.3 33,860     4.1
Лацінская Амерыка
і краіны Карыбскага басейна
17,843     12.5 12,505     8.8 9,638       6.8
Краіны Афрыкі

на поўдзень ад Сахары

83,570     30.3         59,031     21.4 28,767     10.4
Блізкі Усход і Паўночная Афрыка 13,307     12.1 9,244       8.4 5,224       4.7
У цэлым у свеце ў 2012 годзе 264,427   16.7 167,956   10.6

85,344     5.4

Спасылка. Даныя для Табліц 1 і 2 узяты з Глабальных ацэнак і тэндэнцый МАП у дачыненні да дзіцячай працы, 2000–2012 гады.

Заўвага: (а) сума рэгіянальных паказчыкаў меншая за сусветныя паказчыкі таму, што апошнія ўлічваюць краіны, якія знаходзяцца па-за межамі чатырох асноўных рэгіёнаў, якія пералічаны вышэй.

Размах праблемы дзіцячай працы такі, што па гэтай тэме існуе велізарная колькасць інфармацыі. Сярод карысных вэб-сайтаў сайты Міжнароднай арганізацыі працы (http://www.ilo.org), ЮНІСЕФ (http://www.unicef.org) і Фонду Save the Children (http://www.oneworld.org).

Раздатачныя матэрыялыGoto top

PDFDownload as PDF

Раздатачны матэрыял 1: факты з жыцця Ашыка

Асабістыя даныя
Імя: Ашык Хашмір
Узрост: 11 гадоў
Грамадзянства: Пакістан
Сям’я: бацькі, дзед і бабка, сястра, 3 браты
Сямейны даход: каля 70 еўра ў месяц

Даныя аб «прафесіянальнай дзейнасці»
«Прафесія»: працоўны на цагельным заводзе
Працоўны час: 12–16 гадзін у дзень з паўгадзінным перапынкам, 6 дзён на тыдзень
Прадукцыйнасць: каля 600 цаглін у дзень
Зарплата: 1,3 еўра за 1000 цаглін (50 % ідзе на пагашэнне доўгу сям'і)
Стаж: працуе з пяцігадовага ўзросту

Дадатковая інфармацыя
Ужо два гады сям'я знаходзіцца ў даўгавой кабале: яна ўзяла ў доўг 6000 пакістанскіх рупій (110 еўра). На сённяшні дзень сума доўгу з працэнтамі складае 280 еўра.
Бацька паслаў Ашыка ў школу на тры месяцы, але ўладальнік фабрыкі вярнуў яго на працу, а бацьку пакараў.
Даходу сям'і не хапае ні на вучобу дзяцей у школе, ні на нармальнае харчаванне, ні на медыцынскую дапамогу.

Крыніца: http://www.freethechildren.org

Раздатачны матэрыял 2: факты з жыцця Ашыка

Што можна зрабіць у сітуацыі Ашыка і іншых дзяцей-працоўных?

Да заўтра? Да наступнага месяца? Да 2030 года?
   

 

 

 

 

 

КОМПАС

Дапаможнік па адукацыі ў галіне правоў чалавека з удзелам моладзі