У гэтым выпадку надвор’е з’яўляецца метафарай пачуццяў.

Час: 30 хвілін

Матэрыялы:

• Папера і алоўкі (па жаданні).

Інструкцыі

1. Коратка растлумачце ўдзельнікам, што ім трэба будзе выкарыстоўваць надвор’е ў якасці метафары сваіх пачуццяў.
2. Дайце ўдзельнікам 5–10 хвілін, каб падумаць пра дзень (навучанне, праект, працу, у якіх вы прымаеце ўдзел) і спытаць сябе: «Ці падабаецца мне гэта? Што я ад гэтага атрымліваю? Ці будзе мне ўсё гэта карысна?»
3. Затым папрасіце кожнага па чарзе апісаць свае пачуцці ў тэрмінах надвор’я.

Парады для фасілітатараў

Калі будзеце тлумачыць ідэю метафары, дайце групе пару прыкладаў. Напрыклад: «Мой дзень пачаўся з невялікага туману. Затым бліжэй да абеду пайшоў лівень. Пасля абеду былі невялікія ападкі, але да канца дня выглянула сонца». Гэта азначае, што вы пачалі дзень неяк вяла ці не занадта ўпэўнена, а потым усё стала складвацца досыць непрыемна. Пасля абеду справы пайшлі лепш, і цяпер, нарэшце, вы адчуваеце, што шмат чаму навучыліся.

Варыянты

Удзельнікі могуць не расказваць зводку надвор’я, а намаляваць яе.
Гэту простую ідэю можна выкарыстаць таксама для агляду праекта, напрыклад, у форме рэпартажу з футбольнага або хакейнага матчу або з месца іншых падзей, якія спадабаюцца ўдзельнікам.