Удзельнікі працуюць у малых групах, каб распрацаваць макет першай паласы бульварнай газеты.

Час: 60 хвілін

Падрыхтоўка

• Для кожнай малой групы вам спатрэбіцца аркуш паперы фармату A3 і некалькі фламастараў.

Інструкцыі

1. Папрасіце ўдзельнікаў разбіцца на невялікія групы па тры або чатыры чалавекі. Яны будуць рабіць першую старонку бульварнай газеты: вялікія загалоўкі і менш слоў!
2. Папрасіце іх абмеркаваць, што яны рабілі і што вынеслі з праекта ці практыкавання, і метадам мазгавога штурму разабраць самыя моцныя і самыя слабыя свае вынікі.
3. Кожная малая група павінна выбраць 5 або 6 «гісторый». Ім трэба разам напісаць загаловак для кожнай гісторыі, суправадзіўшы яго некалькімі сказамі, якія апісваюць яе кароткі змест. Не трэба пісаць гісторыю цалкам. Фатаграфія не з’яўляецца абавязковай, але прыйдзецца вельмі дарэчы.
4. Папрасіце малыя групы прадставіць вынікі сваёй працы.
5. Прэзентацыя і абмеркаванне праводзяцца па жаданні.