Пацягніце ў прыродзе за адну рэч, і вы ўбачыце, што яна звязана з усім астатнім светам!

Агляд

Гэта практыкаванне прадугледжвае мазгавы штурм сувязей у глабальнай харчовай сетцы. Удзельнікі даследуюць наступныя пытанні:
• Узаемазалежнасць жывога і нежывога
• Уздзеянне ўсіх відаў чалавечай дзейнасці на навакольнае асяроддзе і яго наступствы  

Звязаныя правы

• Права на жыццё, свабоду і асабістую недатыкальнасць
• Права свабодна распараджацца сваімі прыроднымі багаццямі і рэсурсамі
• Свабода рэлігіі і перакананняў

Мэты

• Развіць разуменне ўзаемазалежнасці жывога і нежывога
• Развіць навыкі сумеснай працы і крытычнае мысленне
• Выклікаць павагу да неад’емнай каштоўнасці жыцця

Матэрыялы

• Клубок тонкай вяроўкі або моцных нітак

compass-key-date
  • 2 кастрычнікаМіжнародны дзень змяншэння рызыкі стыхійных бедстваў

Інструкцыі

Гэта практыкаванне складаецца з трох частак: часткі 1 – стварэння сеткі жыцця; часткі 2 – яе разбурэння; часткі 3 – мазгавога штурму мер па абароне навакольнага асяроддзя.

Частка 1
1. Папрасіце ўдзельнікаў стаць у круг.
2. Растлумачце, што яны будуць будаваць мадэль сеткі жыцця.
3. Для пачатку вазьміце ў рукі клубок нітак і назавіце расліну, напрыклад капусту.
4. Трымаючыся за канец ніткі, кіньце клубок каму-небудзь з тых, хто стаіць у крузе. Чалавек ловіць клубок, і паміж вамі двума працягнецца прамая лінія з ніткі.
5. Гэты чалавек цяпер называе жывёлу, якая есць капусту, напрыклад вусеня. Затым, не выпускаючы са сваіх рук ніткі, кідае клубок трэцяму чалавеку ў крузе.
6. Трэці чалавек называе жывёлу, якая есць вусеняў, напрыклад птушку або, каліведае віды птушак, то можна назваць канкрэтна дразда. Затым гэты чалавек кідае клубок наступнаму чалавеку.
7. Працягвайце гульню да таго часу, пакуль клубок не перасячэ прастору ў крузе па ўсіх напрамках і ніткі не пакрыюць яе крыж-накрыж у выглядзе сеткі, якая і прадстаўляе сабой «сетку жыцця».

Частка 2
8. Цяпер папрасіце кожнага ўдзельніка па чарзе прывесці канкрэтны прыклад таго, што можа пашкодзіць гэту сетку жыцця (напрыклад, аўтамабільныя дарогі, якія праходзяць праз пашу, празмерны вылаў рыбы або спальванне выкапнёвага паліва). Кожны, хто прывядзе такі прыклад, павінен адпусціць нітку.
9. Калі ўсе выкажуцца, прапануйце ўдзельнікам паглядзець на кучу зблытаных нітак, якія ляжаць на падлозе. Скажыце ім, што менавіта такім будзе наш свет, калі мы нічога не будзем рабіць, але гэтага можна пазбегнуць; заўсёды ёсць простыя рэчы, якія мы ўсе можам зрабіць, каб выратаваць што-небудзь, што патрабуе выратавання.

Частка 3
10. Прапануйце ўдзельнікам па чарзе даць абяцанне здзяйсняць простыя практычныя дзеянні для выратавання свету. Напрыклад, эканоміць электраэнергію, выключаючы свой камп’ютар, а не пакідаючы яго ў рэжыме чакання, есці менш мяса або менш лётаць самалётамі.
11. Пасля таго як кожны дасць такое абяцанне, няхай удзельнікі падымуць ніткі з падлогі.
12. У канцы практыкавання паглядзіце хвіліну на новую сетку і адзначце, што яна ўжо не такая, якой была раней. Ужо занадта позна брацца за яе поўнае аднаўленне – яно немагчыма, таму што выміранне незваротнае.

Аналіз і ацэнкаGoto top

Спачатку спытайце, што ўдзельнікі адчулі, калі ўбачылі разбурэнне сеткі, а потым сталі ствараць новую. Затым перайдзіце да абмеркавання звязаных з гэтым пытанняў і даведайцеся, што трэба зрабіць, каб абараніць навакольнае асяроддзе.

  • Што вы адчулі, калі ўбачылі паступовае разбурэнне сеткі?
  • Ці лёгка было называць жывёл і расліны ў розных харчовых сетках? Наколькі глыбокімі ведамі прыродазнаўства могуць пахваліцца людзі?
  • Ці мае значэнне для вас, калі, напрыклад, белыя мядзведзі вымруць праз 10 гадоў?
  • Як вы сябе адчувалі, калі назіралі фарміраванне новай сеткі?
  • Ці лёгка вам было назваць свае асабістыя дзеянні, якія маглі б паменшыць наша ўздзеянне на навакольнае асяроддзе?
  • Наколькі эфектыўнымі з’яўляюцца індывідуальныя дзеянні?
  • Хто нясе адказнасць за ахову навакольнага асяроддзя? ААН, урады, НГА, людзі?
  • Раўнавага ў прыродзе – вельмі складаная рэч, і цяжка прадказаць, якія глабальныя наступствы будзе мець тое ці іншае канкрэтнае дзеянне. Як жа пасля гэтага можна прымаць рашэнні аб выкарыстанні рэсурсаў Зямлі?
  • Як трэба прымаць рашэнні аб выкарыстанні таго ці іншага рэсурсу? Напрыклад, ці варта высякаць лясы, каб зямля выкарыстоўвалася пад пасевы збожжавых культур? Людзі, выжыванне якіх залежыць ад лясных рэсурсаў, будуць пакутаваць з-за тых, хто атрымлівае прыбытак ад сельскай гаспадаркі. На карту ставіцца прынцып роўнасці.
  • У артыкуле 1 Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах гаворыцца, што «ўсе народы для дасягнення сваіх мэт могуць свабодна распараджацца сваімі прыроднымі багаццямі і рэсурсамі». Ці азначае гэта, што людзі маюць права наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю?
  • Мы залежым ад нашага навакольнага асяроддзя, якое дае нам ежу і чыстае паветра. Без здаровага навакольнага асяроддзя мы не маглі б жыць. Гэта ўмова нашага існавання. Ці азначае гэта, што наш найвялікшы абавязак заключаецца ў тым, каб паважаць навакольнае асяроддзе, тым самым абмяжоўваючы сваё права на яго выкарыстанне (у той жа меры, у якой мы абавязаны паважаць правы і свабоды іншых людзей, абмяжоўваючы свае ўласныя)?
  • Ці патрэбны нам нейкія новыя правы чалавека, каб абараніць нас ад наступстваў змены клімату?

Парады для фасілітатараўGoto top

Гэта практыкаванне лепш за ўсё выконваць з групай у 10–15 чалавек. Калі ў вас больш удзельнікаў, выконвайце гэта практыкаванне ў некалькіх групах.

Кожны харчовы ланцуг можа служыць ілюстрацыяй рэальных або магчымых адносін, напрыклад трава – авечкі – людзі, або планктон – кіты, або планктон – селядцы – свінні (свіней часта кормяць рыбнай мукой) – людзі – тыгры! Памятайце, што калі жывёла памірае, то яе цела гніе з удзелам бактэрый, даючы мінералы, якія далей выкарыстаюць расліны. Так жыццёвы цыкл пачынаецца зноў. Мільярды і мільярды такіх цыклаў пераплятаюцца паміж сабой, ствараючы сетку жыцця.

Папрасіце, каб удзельнікі згадалі і назвалі як мага больш розных харчовых ланцугоў. Няхай падумаюць пра лясы, горы, нізінныя і верхавыя балоты, сажалкі і вадаёмы, рэкі і моры. Магчыма, трэба будзе дапамагчы ім, сказаўшы нешта накшталт: «А цяпер мінералы змываюцца ў мора і становяцца ежай для марскога фітапланктону (расліннага планктону)». Ці, напрыклад, каб перанесці ўвагу ад марской экасістэмы да экасістэмы сушы, вы можаце сказаць: «Цяпер чайка, якая з’ела зялёнага краба, паляцела на пошукі чаго-небудзь ядомага сярод адходаў фермерскай гаспадаркі, дзе і загінула». Калі гулец не можа прыдумаць наступнае звяно ланцуга, папрасіце іншых членаў групы прапанаваць свае ідэі.

У частцы 2, калі першыя некалькі ўдзельнікаў выпусцяць ніткі з рук, гэта спачатку не будзе мець вялікага эфекту, таму што ніткі, якія застануцца, перакрыжоўваючыся, будуць падтрымліваць астатнюю частку сеткі. Але пасля таго як больш гульцоў выпусцяць ніткі з рук, вы ўбачыце, як на падлогу ўпадзе бясформенная куча нітак, вакол якой будуць стаяць некалькі людзей, якія ўжо нічым не змогуць гэтай сетцы дапамагчы.

Падчас працы над часткай 3 вам трэба быць гатовым да спрэчных адказаў на пытанне «Што шкодзіць сетцы?» Некаторыя людзі, напрыклад вегетарыянцы, могуць сказаць, што сетцы шкодзіць спажыванне людзьмі ў ежу мяса. Вы павінны прыняць да ўвагі гэты пункт гледжання і затым папрасіць іншых гульцоў выказаць іх меркаванне. Аднак устрымайцеся ад працяглых дыскусій на гэтым этапе; будзе лепш, калі вы скончыце гульню, а потым вернецеся да гэтага пытання падчас аналізу і абмеркавання.

Паспрабуйце не ўвязнуць у дыскусіі і пастаянна памятайце пра асноўную задачу практыкавання – даследаваць уплыў чалавечай дзейнасці на навакольнае асяроддзе.

Вы можаце знайсці добрыя прыклады паспяховых ініцыятыў на сайце www.ecotippingpoints.org. Таксама звярніце ўвагу на мясцовыя крыніцы інфармацыі. Напрыклад, у Партугаліі асацыяцыя Quercus (www.quercus.pt) рэгулярна выкарыстоўвае грамадскае тэлебачанне для таго, каб інфармаваць аб экалагічных праблемах і расказваць аб мерах, якія дазваляюць змякчыць наша ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і жыць «экалагічна чыстым» спосабам.
Перад тым, як ставіць пытанні аб узаемасувязі паміж правамі чалавека і навакольным асяроддзем, азнаёмцеся з дадатковай інфармацыяй у главе 5.

Гэта практыкаванне добра падыходзіць для правядзення ў рамках заняткаў па прыродазнаўстве.

ВарыянтыGoto top

У частцы 2, калі вы просіце ўдзельнікаў прывесці канкрэтныя прыклады таго, што шкодзіць сетцы жыцця, вазьміце нажніцы і пасля кожнага прыкладу разрэзвайце сетку. Паступова сетка будзе разбурацца, і ў канцы занятку каля вашых ног застанецца ляжаць куча кавалкаў нітак. Знішчаная сетка з’яўляецца вельмі магутным вобразам, і сітуацыя ў свеце сапраўды катастрафічная, але пры гэтым важна, каб людзі не адчувалі сябе бездапаможнымі перад пастаўленай задачай. Таму будзе вельмі карысна спецыяльна вылучыць час для правядзення кароткага мазгавога штурму або абмеркавання прагрэсу, які ўжо дасягнуты ў справе абароны навакольнага асяроддзя.

Прапановы па далейшай працыGoto top

Правядзіце мазгавы штурм паспяховых экалагічных мерапрыемстваў, якія праходзілі на мясцовым і глабальным узроўні. У нас заўсёды застаецца надзея! Ва ўсім свеце шмат неабыякавых і актыўных людзей, якія працуюць для стварэння ўстойлівага асяроддзя, якое мы павінны пакінуць наступным пакаленням. Выдатныя прыклады практычнай дзейнасці ў гэтай сферы можна знайсці ў кнізе «Барацьба са змяненнем клімату: супольнасці падаюць прыклад», выдадзенай альянсам Act International Alliance.

Гэта практыкаванне можна выкарыстаць у якасці першага этапа дыскусіі на тэму «Правы чалавека і навакольнае асяроддзе». Напрыклад, карысна ўзняць такія пытанні: ці павінна быць сярод правоў чалавека асобнае права на навакольнае асяроддзе? Ці мае навакольнае асяроддзе іншую і важнейшую каштоўнасць, чым інструментальная? Ці мае сэнс даваць правы жывёлам? (гл. дадатковую інфармацыю па гэтых пытаннях)

Развіццё ўстойлівага выкарыстання рэсурсаў патрабуе палітычнай волі, часу, намаганняў і грошай. Падумайце, як шмат маглі б зрабіць усе краіны разам пры дапамозе арганізацыі экалагічнай адукацыі, правядзення навуковых даследаванняў і рэалізацыі практычных прыродаахоўных мерапрыемстваў, калі б яны не трацілі так шмат грошай на ўзбраенне і ваенныя выдаткі. Калі група захоча глыбей вывучыць гэтыя пытанні, можна выканаць практыкаванне «Колькі нам патрэбна?».

Змяненне клімату ўплывае на ўсё жывое ў гэтым свеце. Цяжкія наступствы такіх бедстваў, як паводкі, апустыньванне і павышэнне ўзроўню мора, азначаюць, што многія людзі не змогуць выжыць у іх цяперашніх месцах пражывання і будуць вымушаны перамяшчацца ў іншыя. Калі вас зацікавіць вывучэнне праблем так званых кліматычных бежанцаў, можна звярнуцца да практыкавання  «Тры рэчы».

IІдэі для дзеянняGoto top

Прыміце ўдзел у мясцовых экалагічных праектах. Ёсць шмат НГА, з якімі вы можаце звязацца:

  • Youth and Enviroment Europe (YEE). Гэта парасоністая арганізацыя, якая аб’ядноўвае больш за сорак рэгіянальных і нацыянальных аўтаномных маладзёжных арганізацый, якія займаюцца вывучэннем і абаронай прыроды і навакольнага асяроддзя ва ўсёй Еўропе (www.tigweb.org).
  • Climate Action Network Europe (CAN-E). Гэта асацыяцыя прызнана вядучай еўрапейскай сеткай, якая займаецца пытаннямі клімату іэнергетычных рэсурсаў. Маючы больш за 127 членаў у 25 краінах Еўропы, CAN-E каардынуе працу па прадухіленні небяспечныхзмяненняў клімату і садзейнічанні ўстойліваму развіццю энергетыкі і навакольнага асяроддзя ў Еўропе.
  • «Сябры Зямлі» (Friends of the Earth) (www.foei.org).
  • «Сусветны фонд дзікай прыроды» (WWF) працуе з урадамі, прадпрымальнікамі і супольнасцямі па ўсім свеце для таго, каб чалавек іпрырода развіваліся гарманічна, захоўваючы біялагічную разнастайнасць і прыродныя рэсурсы планеты (www.wwf.org).

Паменшыце вашы асабістыя выкіды вугляроду ў атмасферу (вугляродны след). На сайце www.cutco2.org вы можаце знайсці шэраг практычных парад. Вы таксама можа скарыстацца рэкамендацыямі групы «Маладыя людзі шукаюць рашэнні, якія дазволяць знізіць выкіды вуглякіслага газу» (Young People Finding Solutions to Reduce Their Carbon Footprint) на Facebook.

Дадатковая інфармацыяGoto top

У прыродзе ўсё звязана з усім. Усё жывое і нежывое звязана праз розныя цыклы, напрыклад вугляродны цыкл і кругазварот вады. Харчовыя ланцугі з’яўляюцца часткай гэтых цыклаў. Харчовы ланцуг пачынаецца, калі зялёныя расліны выкарыстоўваюць светлавую энергію ад сонца і мінералы, якія знаходзяцца ў глебе і вадзе, каб забяспечыць сваё харчаванне і атрымаць энергію, каб жыць і расці. Калі расліну, напрыклад капусту, хтосьці з’ядае, то мінералы і энергія, назапашаныя ў яе лістах, перадаюцца, напрыклад, вусеню і выкарыстоўваюцца ім, каб жыць і развівацца. Паколькі кожную жывёлу ў сваю чаргу з’ядае нейкая іншая, то энергія і мінералы перадаюцца далей па харчовым ланцугу. Калі жывёла, якая знаходзіцца ў верхняй частцы харчовага ланцуга, памірае, яе цела гніе, яго «з’ядаюць» бактэрыі. Мінералы, якія знаходзіліся ў яе арганізме, засвойваюцца раслінамі, і так пачынаецца новы харчовы ланцуг.