У раздробленым свеце дзеці – гэта аб'яднальная сіла, якая можа згуртаваць нас для падтрымкі агульных маральных прынцыпаў.

Граса Машэл-Мандэла

Агляд

У гэтым практыкаванні выкарыстоўваецца метад рэйтынгу ў форме ромба як стымул да абмеркавання Канвенцыі аб правах дзіцяці (КПД), уключаючы наступныя пытанні:
• Асноўныя правы чалавека і асаблівыя правы дзіцяці, якія змяшчаюцца ў канвенцыі
• Правы і абавязкі ў адпаведнасці з КПД
• Як адстойваць правы?

Звязаныя правы

• Правы дзяцей (усе)
• права свабодна выказваць меркаванне па ўсіх пытаннях, якія тычацца дзіцяці
• права на абарону ад эканамічнай эксплуатацыі
• права на адпачынак i вольны час і права карыстацца здабыткамі сваёй культуры

Мэты

• Азнаямленне з Канвенцыяй аб правах дзіцяці (КПД)
• Развіццё навыкаў крытычнага аналізу інфармацыі і яе суаднясення з рэчаіснасцю
• Развіццё пачуцця адказнасці, салідарнасці, справядлівасці і роўнасці

Матэрыялы

Карткі са сцверджаннямі, па адным наборы на малую групу
• Вялікі ліст паперы для насценнай табліцы і маркеры
• Прасторнае памяшканне для раздзельнай працы малых груп

Падрыхтоўка

• Глядзіце скарочаны варыянт Канвенцыі аб правах дзіцяці. Пералічыце артыкулы на вялікім аркушы паперы ў выглядзе насценнай табліцы.
• Праглядзіце прыведзеныя ніжэй карткі са сцверджаннямі і суаднясіце іх з КПД. Вырашыце, якія артыкулы Канвенцыі могуць выклікаць найбольш цікавую дыскусію ў вашай групе. Прадумайце, якія пытанні ў найбольшай ступені цікавяць членаў групы, а якія з'яўляюцца самымі спрэчнымі. У выпадку неабходнасці выберыце іншыя правы і зрабіце свае ўласныя карткі.
• Падрыхтуйце па адным наборы картак для кожнай малой групы. Раскладзіце іх па канвертах, каб не пераблытаць!

compass-key-date
  • 20 лістападаСусветны дзень дзіцяці

Інструкцыі

1. Дайце кароткі агляд КПД. Спытайце, што ўдзельнікам вядома аб канвенцыі. Звярніце ўвагу ўдзельнікаў на насценную табліцу і пералічыце асноўныя артыкулы канвенцыі.
2. Папрасіце ўдзельнікаў падзяліцца на малыя групы з трох-чатырох чалавек. Раздайце канверты з карткамі.
3. Растлумачце правілы ранжыравання ў форме ромба. Кожная група павінна абмеркаваць, якое дачыненне да іх жыцця мае кожнае з дзевяці атрыманых сцверджанняў, і размясціць карткі ў форме ромба ў парадку іх важнасці. Трэба пакласці на стол самае важнае сцверджанне, а пад ім размясціць два менш важныя сцверджанні, пад імі – тры яшчэ менш важныя, у чацвёртым радку трэба размясціць зноў две карткі, а ў пятым – адну, з найменш важным сцверджаннем. У выніку карткі будуць размешчаны ў выглядзе ромба.
4. Дайце групам 25 хвілін на абмеркаванне і вызначэнне ступені важнасці сцверджанняў.
5. Калі малыя групы скончаць працу, прапануйце ім прайсціся па пакоі і азнаёміцца з вынікамі ранжыравання ў іншых групах. Затым збярыце ўсіх удзельнікаў на агульнае пасяджэнне для аналізу.

Аналіз і ацэнкаGoto top

Спачатку папрасіце ўсе групы па чарзе прадставіць вынікі сваіх абмеркаванняў. Пасля гэтага высветліце, ці спадабалася ўдзельнікам практыкаванне і чаму яны з яго дапамогай навучыліся, выкарыстоўваючы наступныя пытанні:
• Як суадносяцца вынікі абмеркаванняў у розных групах? Што супадае і што адрозніваецца?
• Чаму ў розных людзей розныя перавагі?
• Некаторыя могуць сказаць, што ў іх супольнасці адно з правоў важнейшае за іншых, але нельга казаць, што нейкае права само па сабе важнейшае за іншых. Чаму?
• Ці хоча якая-небудзь з груп змяніць размяшчэнне сваіх картак пад уплывам аргументаў іншых? Якія аргументы аказаліся самымі пераканаўчымі?
• У цэлым, якія з правоў дзіцяці не карыстаюцца належнай павагай у вашым грамадстве і чаму?
• Ці адсутнічаюць у канвенцыі якія-небудзь правы, якія, па меркаванні ўдзельнікаў занятку, трэба туды ўключыць?
• Чаму дзецям патрэбна ўласная канвенцыя?
• Калі існуе Канвенцыя аб правах дзіцяці, ці не трэба прыняць Канвенцыю аб правах моладзі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў? Якія асаблівыя правы моладзі павінна ўключаць такая канвенцыя?
• Правы дзіцяці, прадугледжаныя КПД, – гэта добра, але наколькі рэальна выкананне правоў дзіцяці на справе?
• Як дзеці могуць дамагацца выканання сваіх правоў?
• Калі адным са спосабаў адстойвання сваіх правоў з'яўляецца ўдзел у дэмакратычным працэсе, што ўдзельнікі могуць пачаць рабіць дома, у школе, у клубе, каб дамагчыся выканання сваіх правоў? Якія правы асабліва значныя для маладых людзей у групе?
• Ці выкарыстоўваецца ў вашым горадзе прылада «Маскіт», якая прызначана для разгону моладзі ў публічных месцах? Якія правы маладых людзей парушае прымяненне такой прылады?
• Да каго ў сваім грамадстве могуць звярнуцца дзеці, калі ім стала вядома пра выпадкі сур'ёзных парушэнняў іх правоў?

Парады для фасілітатараўGoto top

Больш падрабязна пра метад ранжыравання ў форме ромба чытайце ў раздзеле «Як карыстацца дапаможнікам» у главе 1. Звярніце ўвагу груп на тое, што не існуе адзінага правільнага спосабу размяшчэнне картак, таксама як няма і няправільнага. Удзельнікі павінны разумець, што ў розных людзей розны вопыт і, адпаведна, розныя прыярытэты, якія варта паважаць. Тым не менш яны павінны імкнуцца да дасягнення кансэнсусу ў кожнай групе адносна парадку размяшчэння картак. Урэшце рэшт, у рэальным жыцці прыходзіцца расстаўляць прыярытэты прымаць рашэнні з улікам інтарэсаў усіх!

Падчас апісання практыкавання і працэсу ацэнкі трэба растлумачыць удзельнікам, што расстаўляць прыярытэты трэба ў адпаведнасці з важнасцю правоў у жыцці саміх удзельнікаў. Няма сэнсу абмяркоўваць прыярытэт правоў увогуле. Правы чалавека непадзельныя, таму будзе некарэктным сцвярджаць, што права на адукацыю больш важнае за свабоду слова. Але будзе правільным сказаць, што ў маёй супольнасці права на адукацыю больш важнае, таму што ў нас няма школы, хоць і ёсць свабодная прэса.

ВарыянтыGoto top

Замест дзевяці картак з артыкуламі КПД раздайце восем, а адну пакіньце пустой, каб члены групы самі вызначылі дзявяты. 

Пакладзіце карткі ў капялюш і прапануйце ўдзельнікам па чарзе выняць па адной картцы і на працягу адной хвіліны гаварыць на вызначаную ў ёй тэму. Інфармацыю аб гэтым метадзе глядзіце ў практыкаванні «Хвіліначку».

Папрасіце малыя групы напісаць кароткае апавяданне або разыграць кароткую сцэнку, у якой адлюстроўваўся б эпізод, звязаны з абранымі артыкуламі КПД. Як варыянт, гэтыя апавяданні (сцэнкі) могуць быць заснаваны на падзеях, апісаных у СМІ, нечым, пра што ўдзельнікі чулі ці што бачылі ў фільмах або спектаклях, чыталі ў кнізе або ў часопісе. Сцэнкі можна дапаўняць у працэсе: удзельнікі могуць пачаць з прайгравання нейкага эпізоду, а потым перайсці да пошуку рашэнняў або шляхоў прадухілення ў будучыні інцыдэнтаў, падобных на гэты, ці парушэнняў правоў у цэлым.

Прапановы па далейшай працыGoto top

Запрасіце выступіць перад групай чалавека, знаёмага з КПД: суддзю, адваката, пракурора, кіраўніка дзіцячай службы «Тэлефон даверу», дзіцячага псіхолага, супрацоўніка ўпраўлення ўпаўнаважанага па правах чалавека. Перад размовай правядзіце мазгавы штурм наконт магчымых парушэнняў правоў дзіцяці, такіх як дрэннае абыходжанне, сексуальная эксплуатацыя, грэбаванне абавязкамі ў адносінах да дзяцей ці здзекі. Спытайце ў эксперта, хто нясе адказнасць за гэтыя пытанні і клапоціцца пра іх у мясцовай супольнасці, напрыклад бацькі, паліцыя, службы дапамогі, сацыяльныя працаўнікі і г. д. Папрасіце парады, як дзейнічаць, калі стаў сведкам парушэнняў, асабліва такіх сур'ёзных, як жорсткія адносіны суседа да сваіх дзяцей. Такія пытанні патрабуюць такту, удзелу і асцярожнасці.

Выберыце пытанне, важнае для ўсёй групы, і папрасіце ўдзельнікаў яго абмеркаваць, звяртаючы асаблівую ўвагу на тое, чаму, на іх думку, іх правы парушаюцца. Ім трэба таксама падумаць, як іх парушаныя правы суадносяцца з правамі іншых людзей. Акрамя таго, можна прыняць удзел у абмеркаванні на Дэбатапедыі. Прапанаваныя тэмы: выкарыстанне санкцый для спынення дзіцячай працы, ці маюць дзеці права ведаць сваіх біялагічных бацькоў, прэзерватывы ў школах, мабільныя тэлефоны ў вучняў у школе, ці варта знізіць выбарчы ўзрост, зніжэнне ўзросту дазволенага спажывання спіртных напояў. Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваюцца на сайце http://debatepedia.idebate.org/en/index.php/Category:Youth

Даведайцеся больш пра работу Савета Еўропы з моладдзю – увядзіце пошукавы запыт «будаўніцтва Еўропы для дзяцей і разам з дзецьмі».
Практыкаванне «На лесвіцы» дае магчымасць разгледзець розныя пытанні, якія маюць дачыненне да маладзёжнага ўдзелу.
Дзеці і моладзь нярэдка падвяргаюцца дыскрымінацыі. Калі група хоча паглыбіцца ў праблему дыскрымінацыі, звярніцеся да практыкавання «Усе розныя – усе роўныя».

Ідэі для дзеянняGoto top

Калі вы працуеце ў школе, папрасіце вучняў азнаёміцца з адміністрацыйнымі распараджэннямі і палітыкай школы і вызначыць, наколькі школа выконвае свае абавязкі ў адпаведнасці з КПД. Напрыклад, ці забяспечвае яна адукацыю, накіраваную на развіццё асобы, талентаў і здольнасцей дзіцяці, ці ж асноўны ўпор робіцца на муштру вучняў для экзаменаў? Ці маюць яны права свабодна выказваць сваё меркаванне па ўсіх пытаннях, якія іх тычацца? Ці прыслухоўваюцца да іх думкі па-сапраўднаму? Іншымі словамі, ці працуе школьны савет і наколькі эфектыўна? Ці паважаюць годнасць дзіцяці ў працэсе падтрымання дысцыпліны ў школе? Як рэагуе школа на праявы расізму і жорсткасці? Абмяркуйце, дзе і што можна палепшыць і якія меры можна і неабходна прыняць для гэтага? Азнаёмцеся з прыкладамі з раздзела «Практычныя дзеянні ў падтрымку правоў чалавека» і прыступайце да планавання праекта. Будзьце асцярожны, не спяшайцеся, пазбягайце крокаў, якія (без патрэбы) будуць нерваваць настаўнікаў, асабліва калі ў іх узнікне ўражанне, што вы спрабуеце абмежаваць іх уладу!

Калі вы працуеце ў маладзёжным клубе або арганізацыі, папрасіце іх членаў прааналізаваць палітыку кіравання і магчымасці для ўдзелу.
Прыміце ўдзел у дыскусіі на сайце http://debatepedia.idebate.org (катэгорыя: моладзь).

Дадатковая інфармацыяGoto top

«Калі 16-гадовыя дастаткова дарослыя, каб піць ваду, якую забруджвае прамысловасць, якую вы рэгулюеце, калі 16-гадовыя дастаткова дарослыя, каб дыхаць паветрам, атручаным заводамі па спальванні смецця, пабудаванымі дзяржавай, калі 16-гадовыя дастаткова дарослыя, каб хадзіць па вуліцах, небяспечных з-за правальнай палітыкі ў вобласці кантролю над наркотыкамі і злачыннасцю, калі 16-гадовыя дастаткова дарослыя, каб жыць у галечы ў самай багатай краіне свету, калі 16-гадовыя дастаткова дарослыя, каб захварэць у краіне з самай горшай дзяржаўнай медыцынай у свеце, калі 16-гадовыя дастаткова дарослыя, каб хадзіць у школы, якія вы недастаткова фінансуеце, тады 16-гадовыя дастаткова дарослыя, каб адыграць сваю ролю ў паляпшэнні сітуацыі».
Рэбека Цільсен, 14 гадоў, з выступлення перад падкамітэтам палаты прадстаўнікоў Мінесоты ў 1991 годзе наконт зніжэння выбарчага ўзросту.
For the full text of the Convention, relevant UNICEF documents, published annually, on the state of the world's children, and other books and publications relating to children's rights, see the references in chapter four in the section on background information on children.

З поўным тэкстам Канвенцыі, адпаведных дакументаў ЮНІСЕФ аб становішчы дзяцей у свеце, якія выдаюцца штогод, іншымі кнігамі і публікацыямі аб правах дзіцяці можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылках у главе 5, раздзел «Дзеці».
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы заклікала забараніць «гукавыя гарматы» для разгону моладзі (прылада «Маскіт»). На пасяджэнні ў чэрвені 2010 года Асамблея заклікала забараніць усе акустычныя прылады, якія дыскрымінуюць моладзь, напрыклад гукавыя гарматы «Маскіт», якія выдаюць магутны гукавы сігнал, чутны амаль усім людзям ва ўзросце да 20 гадоў, але практычна нячутны для тых, каму больш за 25 гадоў; такія прылады выкарыстоўваюцца для разгону моладзі ў публічных месцах. Рэкамендацыя Асамблеі, аднагалосна прынятая парламентарыямі ўсіх краін – членаў Савета Еўропы, абвяшчае, што гэта «выключна абразлівая» прылада дыскрымінуе маладых людзей, нібы яны «непажаданыя птушкі або шкоднікі». Яе выкарыстанне можа таксама парушаць правы чалавека, такія як права на прыватнае жыццё або свабоду сходаў, а таксама можа прадстаўляць сабой зневажальнае чалавечую годнасць абыходжанне, паколькі выклікае боль у вушах.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Раздатачныя матэрыялыGoto top

PDFDownload as PDF

Карткі са сцверджаннямі

Зрабіце ксеракопіі прыведзеных ніжэй вытрымак з артыкулаў КПД і разрэжце іх на карткі.

Дзіця мае права свабодна выказваць свае погляды на ўсе пытанні, якія яго тычацца, прычым гэтыя погляды павінны атрымліваць належную ўвагу. Дзіця мае права на свабоду выказвання меркавання.

Права дзіцяці на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі павінна паважацца. Дзіця мае права на ўдзел у аб’яднаннях і мірных сходах.

Кожнае дзіця мае права на свабоду ад умяшання ў яго прыватнае і сямейнае жыццё, жыллё і перапіску. Дзіця павінна быць абаронена ад незаконных нападкаў на яго гонар і рэпутацыю. 

Бацькі нясуць асноўную адказнасць за выхаванне і развіццё дзіцяці.

Дзіця мае права на адукацыю. Дзяржавы павінны забяспечыць абавязковую пачатковую адукацыю, бясплатную і даступную для ўсіх. Школьная дысцыпліна павінна падтрымлівацца з дапамогай метадаў, у аснове якіх ляжыць павага чалавечай годнасці дзіцяці. Адукацыя павінна быць накіравана на развіццё асобы, талентаў і здольнасцей дзіцяці, выхаванне павагі да правоў чалавека і асноўных свабод, падрыхтоўку дзіцяці да свядомага жыцця ў свабодным грамадстве ў духу міру, сяброўства, разумення, цярпімасці і роўнасці, выхаванне павагі да навакольнага асяроддзя.

Дзіця мае права на адпачынак i вольны час, права ўдзельнічаць у культурным жыцці і займацца мастацтвам.

Дзіця павінна быць абаронена ад эканамічнай эксплуатацыі і ад выканання працы, якая з'яўляецца небяспечнай для яго жыцця і развіцця. Дзіця павінна быць абаронена ад усіх формаў сексуальнай эксплуатацыі і сексуальнага гвалту, выкарыстання ў прастытуцыі або ў іншых незаконных сексуальных практыках, у парнаграфіі і парнаграфічных матэрыялах.

Дзяржава павінна прыняць усе магчымыя меры для абароны дзяцей, закранутых узброеным канфліктам, і догляду за імі.

Дзіця, якое абвінавачваецца ў парушэнні крымінальнага заканадаўства, павінна мець гарантыі таго, што на яго распаўсюджваецца прэзумпцыя невінаватасці, пакуль віна не будзе даказана ў адпаведнасці з законам; такое дзіця мае права на атрыманне прававой дапамогі пры ажыццяўленні сваёй абароны, а таксама права не даваць паказанняў або не прызнаваць сваю віну; права на павагу яго асабістага жыцця і абыходжанне з улікам яго ўзросту, абставін і дабрабыту. Дзеці, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросце да 18 гадоў, не падлягаюць смяротнаму пакаранню або пажыццёваму турэмнаму зняволенню без магчымасці вызвалення.