Гэта практыкаванне накіравана на развіццё станоўчай самаацэнкі і дэманстрацыю разнастайнасці і салідарнасці паміж членамі групы.

Інструкцыі

1.     Папрасіце ўсіх стаць у вельмі шырокі круг.
2.     Запрасіце каго-небудзь зрабіць крок у цэнтр круга і расказаць, што ён добра ўмее рабіць.
3.     Цяпер скажыце, каб уся група зрабіла крок наперад і паўтарыла імя першага ўдзельніка і тое, што ён добра ўмее рабіць.
4.     Затым папрасіце каго-небудзь іншага зрабіць яшчэ адзін крок наперад.

Парады для фасілітатараўGoto top

Зрабіце першапачатковы круг як мага больш шырокім – такім, каб у яго цэнтры заставалася прастора, пакуль з кожным новым раўндам круг будзе змяншацца. У канцы практыкавання ўдзельнікі будуць стаяць вельмі блізка адзін да аднаго.