Правы чалавека ў гісторыі

Група школьнікаў у вёсцы Плюса, Расія, захацела даведацца больш пра эпоху Сталіна і пра жыццё пры тым рэжыме. Школьнікі вырашылі звярнуцца да людзей, якія памятаюць тыя гады; яны некалькі разоў сустракаліся, каб абмеркаваць, як яны будуць падыходзіць да людзей, праводзіць інтэрв'ю, а затым збіраць, супастаўляць і прадстаўляць інфармацыю грамадскасці.

Яны правялі больш за 70 інтэрв'ю са сваякамі, суседзямі, настаўнікамі школ і тымі, хто захацеў падзяліцца ўспамінамі і разважаннямі аб пражытым. Затым дзеці арганізавалі выстаўку ў некалькіх вёсках Пскоўскай вобласці з фотаздымкамі і фрагментамі з розных інтэрв'ю. Апытаныя былі рады, што да іх праяўляюць цікавасць і што ў іх ёсць магчымасць пагаварыць пра часы, што былі цяжкімі, але і былі гадамі іх станаўлення. Часам апавяданні адклікаліся болем і сумам у сэрцах прадстаўнікоў старэйшага і маладога пакалення. Але зараз у тых і іншых з'явілася больш паразумення і эмпатыі адзін да аднаго, яны сталі глыбей разумець падзеі, іх матывы і ўплыў на асабістае жыццё, вопыт выжывання людзей у такія цяжкія часы. Інтэрв'ю можна паглядзець на http://wiki.antarchia.org/tiki-index.php.

Калі вы крычыце «Наперад!», то абавязкова ўказвайце кірунак, куды менавіта наперад. Пагадзіцеся, што калі, не паказваючы напрамкі, выпаліць гэтым словам адначасова ў манаха і рэвалюцыянера, то яны пойдуць па цалкам розных дарогах.
Антон Чэхаў

Як правіла, любое дзеянне патрабуе ўважлівага планавання, і актывізм не з'яўляецца выключэннем. Прысвечаны планаванню занятак дапаможа групе засяродзіцца на тым, што вы хочаце і здольны ўчыніць, які найлепшы спосаб дасягнення мэты. Калі ў вас больш амбіцыйныя мэты, то такі першы крок неабходны, бо акцыя, якая не дасягае жаданага выніку ці сутыкаецца з нечаканымі праблемамі, дэмаралізуе. Неабходна, каб ваша першая справа была паспяховай.

Гэты раздзел пазнаёміць вас з адным са спосабаў пабудовы плана, а таксама дапаможа засяродзіць увагу групы на найбольш эфектыўным метадзе дасягнення пастаўленай мэты. Гэтыя метады карысныя для разавай акцыі, падобнай тым, якія апісаны ў папярэднім раздзеле, але яны таксама дастасавальныя і для падрыхтоўкі працяглай кампаніі, якая можа ўключаць у сябе цэлы шэраг акцый, накіраваных на дасягненне адной мэты.

Перад пачаткам працы...

Спазнайце сябе – SWOT-аналіз

Пытанне: Ці ведаеце вы, якімі навыкамі валодаюць члены групы? Ці ведаеце вы іх канкрэтныя інтарэсы?

Той можа, хто лічыць, што ён можа.
Буда

У кожнай групе ёсць схаваныя таленты, і кожны член групы мае свае сімпатыі і антыпатыі, асаблівыя навыкі, а таксама заўсёды ёсць нешта, што яму даецца з вялікай цяжкасцю. Каб быць упэўненым у тым, што група зробіць максімум у адпаведнасці са здольнасцямі і магчымасцямі яе членаў, карысна арганізоўваць спецыяльныя заняткі.
SWOT-аналіз – эфектыўны спосаб вырашэння гэтай задачы. Такі аналіз таксама ўлічвае не залежныя ад групы знешнія абставіны, якія могуць паўплываць на тое, што вы ў стане зрабіць.

Акронім SWOT уяўляе сабой абрэвіятуру англійскіх слоў, якія расшыфроўваюцца як:

  • Strengths («моцныя бакі»): тое, што група робіць добра.
  • Weaknesses («слабыя бакі»): тое, што група робіць не вельмі добра.
  • Opportunities («магчымасці»): магчымасці за межамі групы, якія могуць быць выкарыстаны ў інтарэсах яе дзейнасці.
  • Threats («пагрозы»): знешнія фактары, якія могуць стаць на шляху пастаўленых групай мэт.

TПры правядзенні аналізу не спяшайцеся, патрацьце на яго не менш за гадзіну. Падзяліце групу на чатыры працоўныя секцыі і размяркуйце паміж імі задачы выяўлення SWOT: моцных і слабых бакоў, магчымасцей і пагроз. Затым зноў збярыце групу і высветліце, ці згодны ўдзельнікі з высновамі сваіх калег. Пры неабходнасці ўдакладніце і дапоўніце адпаведныя раздзелы.

Прыведзеная ніжэй дыяграма з'яўляецца прыкладам завершанага аналізу і можа падказаць групе карысныя ідэі. Аднак не дазваляйце ў дакладнасці яе капіраваць! Майце на ўвазе, што кожная група ўнікальная і ў яе будуць іншыя моцныя (і слабыя) бакі, якія трэба вызначыць самастойна.

Прыклад завершанага SWOT аналізу

Якія моцныя бакі нашай групы? Якія слабыя бакі нашай групы?
• Яна вялікая!
• У нас ёсць час – і жаданне заняцца справай
• Бацька Міхася – палітык
• У нас ёсць месца для сходаў у цэнтры горада
• У Марыны добра атрымліваецца выступаць публічна
• У Васіля ёсць камп’ютар
• Занадта шмат лідараў!
• У нас няма грошай
• Вельмі мала хлопчыкаў
• Мы ніколі не рабілі нічога падобнага раней і таму мы нервуемся
• Некаторыя з нас жывуць далёка ад цэнтра горада
• Мы не заўсёды добра працуем групай
Якія магчымасці існуюць за межамі групы? Якія існуюць знешнія пагрозы нашай дзейнасці?
• Набліжаюцца выбары
• Ёсць гранты пад праекты з бежанцамі
• Еўрапейскі суд толькі што вынес рашэнне 
супраць нашай краіны, якое асуджае дрэннае абыходжанне са
зняволенымі

• У нас ёсць новы будынак гарадскога 
савета, зручны для правядзення
тэатралізаваных выступленняў
• Эканамічная сітуацыя нестабільная
• У некаторых з нас набліжаюцца экзамены
• Гарадская рада пагражае забараніць грамадскія сходы
• Шырока распаўсюджана негатыўнае 
стаўленне да таго, што працоўныя месцы 
дастаюцца бежанцам, а не мясцовым жыхарам
• Занадта холадна, каб рабіць нешта на вуліцы
• Нашы бацькі не хочуць, каб мы займаліся чымсьці рызыкоўным

Выбар праблемы

Пачынайце з таго, што правільна, а не з таго, што прымальна.
Франц Кафка

Як групе выбраць праблему, над якой яна будзе працаваць? У большасці выпадкаў гаворка ідзе аб пытаннях, якія члены групы лічаць важнымі і над якімі яны хочуць працаваць. Рэальныя падзеі, такія як землятрус на Гаіці, голад у Судане або высяленне сям'і з дому ў вашым раёне, могуць даць імпульс для такога выбару. Асноўнай цяжкасцю можа стаць дасягненне агульнай згоды наконт таго, якую праблему выбраць і якім чынам лепш за ўсё за яе ўзяцца.

Вам трэба будзе зрабіць так, каб рашэнні прымаліся з агульнай згоды ўсіх членаў групы, так што не спяшайцеся пачынаць разгляд праблем: вылучыце дастаткова часу, каб абмеркаваць перавагі кожнага і абгаварыць пераважнасць выбару гэтай, а не іншай праблемы. Звярніце ўвагу на тое, што ім яшчэ прадставіцца выпадак заняцца іншымі праблемамі. А таксама, што самае галоўнае – трэба зрабіць так, каб у ходзе мерапрыемства група заставалася згуртаванай, а калі хтосьці катэгарычна супраць пэўнага выбару, то не варта настойваць. Паспрабуйце дасягнуць кансэнсусу ў групе, а не прымаць рашэнне большасцю.

Пытанне: Як зрабіць так, каб рознагалоссі ў групе былі хутчэй карыснымі, чым разбуральнымі?

Вывучэнне праблемы

Дрэва праблемы

Дрэвы і камяні навучаць вас таму, што вы ніколі не зможаце даведацца ад майстроў.
Св. Бернард Клервоскі (каля 1100 г.)

Карысным інструментам для спасціжэння пытання, над якім вы будзеце працаваць, з'яўляецца дрэва праблемы. Гэты метад дазваляе разабраць пытанне, разгледзець прычыны і вынікі і ўпісаць яго ў кантэкст іншых праблем у грамадстве. Дрэва праблемы можа быць карысным як для больш глыбокага разумення пытання ўдзельнікамі, так і для пошуку больш стратэгічнага рашэння.

Узор дрэва праблем можна ўбачыць на наступнай старонцы; у якасці зыходнага пункта тут узята праблема беспрытульных дзяцей. Група можа выкарыстоўваць такі парадак дзеянняў, каб пабудаваць дрэва для ўласнага пытання:

  • Пачніце з таго, што ў цэнтры вялікага аркуша паперы запішыце праблему, над якой вы хочаце працаваць.
  • Ніжэй выпішыце ўсе фактары, ад якіх залежыць праблема, і злучыце іх так, каб сфарміраваліся карані вашай зыходнай праблемы.
  • Разгледзьце кожны корань па адным і прааналізуйце іх, беручы пад увагу ўсе фактары, ад якіх залежыць праблема.
  • Рабіце так да таго часу, пакуль можаце працягваць: дрэва можа мець больш глыбокія карані, чым вы думаеце.
  • Паспрабуйце падоўжыць такім жа чынам і «галіны» дрэва: яны будуць вынікамі вашай зыходнай праблемы. Можа выявіцца, што тое, з чаго вы пачалі, як з асноўнай задачы, на самай справе корань або галіна іншага дрэва.
  • Калі вы скончыце, паглядзіце на дрэва. Ці трэба вам займацца задачай, якую вы першапачаткова паставілі перад сабой, або спачатку адным з яе фактараў? Ці дапамагла вам пабудова дрэва прадумаць шляхі, як узяцца за вырашэнне праблемы?

Image: A sample problem tree

Пошук правільнага рашэння

Важна ведаць, што вы хацелі б атрымаць у выніку вашай акцыі! Што будзе лічыцца поспехам? Прапануйце групе абдумаць, чаго яе члены хочуць дабіцца і як будуць вызначаць, дасягнулі яны поспеху ці не. Удзельнікі могуць зноў звярнуцца да дрэва праблемы і выкарыстоўваць яго для пошуку канкрэтных рашэнняў. Як правіла, ліквідацыя каранёў праблемы вядзе да рашэнняў, размешчаных вышэй на дрэве. Напрыклад, калі б было больш сацыяльнага жылля або арэндная плата была б ніжэй, значна больш маладых людзей маглі б мець дах над галавой.

Адзінае, што мяне турбавала, – гэта тое, што мы так доўга чакалі, каб выступіць з гэтым пратэстам.
Роза Паркс

Памятайце, што пры вырашэнні складанага пытання часта цяжка дамагчыся змены ў існуючай палітыцы і адна акцыя рэдка прыводзіць да перамен. Група павінна рэалістычна адносіцца да таго, на што яна можа разлічваць. Нагадайце членам групы, што нават «маленькі» вынік можа быць неацэнным укладам у вырашэнне больш сур'ёзнай праблемы. Эфектыўныя кампаніі амаль заўсёды будуюцца менавіта з такіх «малых» дзеянняў, і ўсё, чаго б ні дасягнула ваша група, можа ў далейшым быць выкарыстана альбо падхоплена іншымі актывістамі, якія займаюцца гэтай праблемай.

Для групы карысна правесці мазгавы штурм некаторых агульных падстаў для ажыццяўлення практычных дзеянняў. Цалкам верагодна, што гэта дапаможа выбраць тыя дзеянні, якія будуць найбольш прыдатнымі для вырашэння пытання, і дапаможа вызначыць шэраг канкрэтных задач, якія, на думку членаў групы, рэальна дасягальныя. 

Пытанне: Успомніце акцыю пратэсту, сведкам якой вы былі ці пра якую нядаўна чулі: якога выніку, на вашу думку, спрабавалі дамагчыся арганізатары? Ці дасягнулі яны ў гэтым поспеху? Чаму так ці чаму не?

Планаванне акцыі

YВаша група выбрала праблему і цяпер мае ўяўленне пра тое, што яна магла б распачаць. Надышоў час вызначыць механізм, які будзе выкарыстаны для дасягнення пастаўленай мэты.

Блок-схему, размешчаную ніжэй, можна выкарыстоўваць як пакрокавы падыход да выбару гэтага механізму, а таксама для атрымання ўпэўненасці ў тым, што група зможа дасягнуць жаданага з дапамогай абранага метаду. Блок-схема ўключае 5 крокаў, якія падводзяць да прыняцця рашэння аб найбольш прыдатнай форме акцыі, і паказвае, як гэты працэс можа працаваць у выпадку 5 умоўных прыкладаў.

Кожны крок тлумачыцца больш падрабязна ў наступным раздзеле.

Планаванне акцыі – дыяграма

Image: Planning your action - diagram

Якой праблемай вы хочаце заняцца?

Сімволіка ў публічных выступленнях як форма пратэсту:
• Вывешванне сцягоў з адпаведнай сімволікай
• Нашэнне сімвалаў
• Малітва і набажэнства
• Уручэнне прадметаў-сімвалаў
• Распрананне ў знак пратэсту
• Знішчэнне сваёй уласнасці
• Сімвалічныя светлавыя сігналы
• Дэманстрацыя партрэтаў
• Размалёўванне ў знак пратэсту
• Новыя знакі і імёны
• Сімвалічныя гукі
• Сімвалічныя рэкламацыі
• Грубыя жэсты
TУзята з «198 метадаў негвалтоўных акцый»: 
http://www.peacemagazine.org/198.htm

Гэты крок просты: ён атрымаецца ў выніку выканання групай практыкавання з дрэвам праблемы. Калі вы гэта практыкаванне яшчэ не выконвалі, паспрабуйце, каб група як мага дакладней сфармулявала праблему, якой яна хоча заняцца.

Хто ці што – ваша мэтавая аўдыторыя?

Калі толькі вы не спадзеяцеся вырашыць праблему неадкладна, мэтавай аўдыторыяй для вашай акцыі могуць быць не абавязкова менавіта тыя людзі, якія валодаюць магчымасцю ажыццявіць неабходнае змяненне. Хутчэй за ўсё, ваша акцыя будзе не больш чым крокам на гэтым шляху; напрыклад, можна пастарацца прыцягнуць увагу грамадскасці да вашага пытання і такім чынам аказаць ціск на ўрад. Або арганізаваць групу з мясцовых актывістаў, каб яна магла працаваць над пытаннем, што вас цікавіць.

Вашай мэтавай аўдыторыяй у блоку B будзе група людзей, на якіх вы ўздзейнічаеце праз сваю акцыю. Яна можа складацца з больш чым адной групы; напрыклад, у першай ячэйцы блок-схемы мэтавай аўдыторыяй з'яўляюцца і жыхары горада, і кіраўнікі кампаній. Рэалізацыя акцыі залежыць ад таго, ці будуць жыхары горада падпісваць петыцыю, якая затым будзе перададзена кіраўнікам кампаніі, спадзеючыся на тое, што яна акажа свой уплыў і кампанія будзе вымушана ачысціць раку.

Якіх змен вы спадзеяцеся дамагчыся?

Гэта пытанне зноў жа ставіцца ў дачыненні менавіта да вашай акцыі, але не абавязкова да той самай змены, якая з'яўляецца вашай канчатковай мэтай. Наўрад ці, напрыклад, якое-небудзь дзеянне, зробленае вашай групай, зможа пакласці канец працоўнай эксплуатацыі дзяцей мультынацыянальнымі кампаніямі! Аднак вы здольны абудзіць цікавасць да гэтай праблемы, што падштурхне іншых да праяўлення актыўнасці ў розных формах, а гэта, у сваю чаргу, можа быць дастатковым, каб выклікаць змены ў палітыцы кампаніі або ў дзяржаўным рэгуляванні такіх кампаній.

Гэты блок – для таго, каб падумаць над пытаннямі, чаго павінна дасягнуць акцыя і як вызначыць, ці ўдалася яна. Паспрабуйце настроіць членаў групы на тое, каб быць максімальна канкрэтнымі і вырашыць, як ацаніць поспех або няўдачу акцыі. Выкарыстоўвайце падказкі з раздзела 3.4.1.4 «Пошук правільнага рашэння» вышэй.

Як гэтыя змены павінны праявіцца?

Гэта пытанне не пра механізм, які група будзе выкарыстоўваць, а пра тое, як акцыя, па чаканнях групы, будзе «працаваць», і гэта пытанне часта звязана з псіхалогіяй змены чалавечай свядомасці ці ўсведамлення неабходнасці паступаць па-іншаму. Гэта вельмі важнае пытанне, пра якое нярэдка забываюць, а яго ігнараванне можа паўплываць на вынікі вашай акцыі.

Дапусцім, напрыклад, што група занепакоена ростам папулярнасці нацыяналістычных або протафашысцкіх арганізацый і хоча заняцца гэтым пытаннем. Члены групы могуць пачаць падкладваць інфармацыйныя лістоўкі пад дзверы людзей, якія жывуць у раёне, дзе падтрымка гэтых арганізацый высокая. Аднак калі члены групы не зразумеюць, чаму людзі сімпатызуюць нацыяналістычным арганізацыям, лістоўкі могуць нават зрабіць эфект, супрацьлеглы чаканаму. Група павінна падумаць пра тое, як лістоўка можа змяніць стаўленне чалавека і што яна павінна змяшчаць, каб быць эфектыўнай для гэтай мэты. Члены групы павінны быць у курсе канкрэтных прычын і праблем, якія ляжаць у аснове росту падтрымкі нацыяналістычных арганізацый.

Гэты блок носіць, па сутнасці, «кантрольны» характар, каб падумаць аб тым, што павінна адбывацца, каб «вынік» адразу і абавязкова атрымліваўся з сітуацыі, якая зараз склалася.

Вучні супраць расізму: іх дапамога адміністрацыі школы

У сельскай школе ў Партугаліі навічкі, якія прыехалі з Румыніі і Украіны, сталі мішэнню расісцкіх выказванняў і дзеянняў з боку іншых вучняў школы. Настаўнікі і савет школы не ведалі, як рэагаваць, бо для рэгіёну гэта была зусім новая праблема.

Шэраг навучэнцаў, заклапочаных тым, што адбываецца, звярнуліся па дапамогу і параду да супрацоўніка па рабоце з моладдзю ў мясцовым цэнтры адпачынку. Разам яны арганізавалі ў школе тыднёвую кампанію, названую «Іншыя звонку, аднолькавыя ўнутры» (Diferente por fora, Igual por dentro). Для таго каб ліквідаваць гэту праблему, улічвалася кожная хвіліна на працягу ўсяго дня – прыём ежы, урокі, вольны час – і ўвесь час праводзіліся розныя мерапрыемствы. Клуб тэатральнага мастацтва выкарыстаў форум-тэатр, выдаваліся самаробныя плакаты і значкі, у цэнтры вольнага часу былі арганізаваны мастацкія выступленні, былі паказаны фільмы, а ў сталовай падаваліся пірожныя з розных краін. Тыдзень быў такім паспяховым, што школа вырашыла арганізоўваць падобнае мерапрыемства кожны год.

Якімі сродкамі вы будзеце ўплываць на сваю аўдыторыю?

Вось у чым вам дапамагае блок-схема! На дадзеным этапе выбар менавіта таго, што павінна зрабіць група, атрымаецца звузіць шляхам праходжання папярэдніх крокаў. Група павінна цяпер здолець скласці спіс магчымых мерапрыемстваў, якія дапамогуць дамагчыся пераходу, аб якім гаварылася ў папярэднім блоку. Заклікайце групу творча думаць, паглядзіце на некаторыя з прапаноў раздзела 2 гэтай главы і выкарыстоўвайце кейс-метад. Таксама нагадайце, што нельга забываць характэрныя асаблівасці групы. Паспрабуйце яшчэ раз зрабіць канчатковы выбар на аснове кансэнсусу.

 «Новыя тактыкі ў галіне правоў чалавека»

«Новыя тактыкі» ўяўляе сабой разнастайную групу міжнародных арганізацый, кансультантаў і практыкаў, якая існуе для прасоўвання тактычных інавацый і стратэгічнага мыслення ў рамках міжнароднай супольнасці па правах чалавека. З 1999 года праект «Новыя тактыкі ў галіне правоў чалавека» стварыў унікальныя рэсурсы, арганізаваныя хутчэй вакол магчымых рашэнняў, чым вакол канкрэтных пытанняў, геаграфічных рэгіёнаў або мэтавых груп. Гэтыя рэсурсы дазваляюць актывістам распазнаваць унікальныя асаблівасці іх сітуацыі і шукаць падыходы, якія былі паспяхова выкарыстаны ў іншых месцах, але могуць падысці і тут. Рэсурс дапамагае актывістам аб'ядноўваць розныя тактыкі ў комплексную стратэгію.

Многія з рэсурсаў на розных мовах можна знайсці на вэб-сайце www.newtactics.org.

Арганізацыйная праца

Ёсць яшчэ адзін заключны этап перад правядзеннем ідэй групы ў жыццё. Перш чым справа дойдзе да практыкі, настойліва рэкамендуецца, каб група распрацавала план дзеянняў для вырашэння арганізацыйных пытанняў. Хоць ён можа быць неістотным для простай акцыі, такі план стане карыснай звычкай для групы і будзе гарантаваць, што заданні размеркаваны на роўнай аснове ў адпаведнасці з навыкамі і перавагамі ўдзельнікаў. План павінен таксама гарантаваць, што нішто не забыта!

Трэба будзе вырашыць:

  • Якія заданні павінны быць выкананы?
  • Хто якое заданне (або заданні) будзе выконваць?
  • Калі заданні павінны быць выкананы?

Стварэнне табліцы заданняў

Ніжэй прыводзіцца табліца, якая паказвае ўяўную акцыю з заданнямі, размешчанымі ў адпаведнасці з трыма названымі вышэй пытаннямі. Запоўніце яе з групай, выкарыстоўваючы наступныя пункты як кіраўніцтва:

  1. Пераканайцеся, што ўсё запісана, каб можна было кантраляваць выкананне планаў. Вам спатрэбяцца два вялікія аркушы паперы і фламастар.
  2. Пераканайцеся, што ўсім ясна, які абмяркоўваецца пункт. Выберыце аднаго чалавека пісцом і напішыце загаловак у верхняй частцы аркуша. Прадумайце разам спіс усіх работ, якія неабходна выканаць, і запішыце іх на вялікім аркушы паперы, каб кожны мог іх бачыць.
  3. Прадумайце з групай увесь дзень, уявіце, што павінна адбывацца, і праверце яшчэ раз, што вы нічога не выпусцілі з-пад увагі.
  4. Цяпер прайдзіцеся па спісе і вызначце, ці варта выконваць работы «Неадкладна», «Хутка» або «Пазней»: пастаўце Н, З або П каля кожнай работы.
  5. Выкарыстоўвайце другі аркуш паперы ў якасці «аркуша для рашэння». Пералічыце ўсе заданні, якія трэба будзе выканаць, зверху ўніз на левым баку; затым у наступным слупку запішыце, хто будзе выконваць кожную з іх. Нарэшце, у трэцім слупку адзначце крайнія тэрміны выканання кожнай работы.
  6. Размяркуйце працу сярод усіх удзельнікаў: не даручайце яе аднаму або двум людзям. Падумайце, што адбудзецца, калі яны захварэюць або будуць перагружаны іншымі справамі!

 

Узор аркуша для рашэння

Мерапрыемства: вулічная акцыя па правах меншасцей
Заданне Хто яе выконвае Калі
Скласці лістоўкі для раздачы Вера, Пеця Сустрэчы 10-га і 17-га верасня
Арганізаваць публікацыю Рома, Васіль Пасля 20-га верасня
Зрабіць банеры/плакаты Усе Тыдзень, што пачынаецца з 24-га верасня
Купіць матэрыялы для плакатаў і г. д. Надзя, Маша, Ваня Тыдзень, што пачынаецца з 17-га верасня
Зацікавіць іншых людзей Надзя, Марына, Таня Тыдзень, што пачынаецца з 17-га верасня
Звязацца з мясцовым саветам Дзіма, Каця Калі дата будзе ўзгоднена
Паведаміць паліцыі Дзіма, Каця  
Пастарацца забяспечыць прысутнасць уплывовай мясцовай асобы Толя, Ганна  
Апавясціць групы меншасцей Люда, Алена  
Напісаць чарнавыя версіі прамоў Наташа, Васіль, Вера  
Арганізаваць закускі Оля, Коля  
Прыбраць пасля заканчэння маніфестацыі

Наташа, Васіль, Рома, Алена

 

 

Аналіз і ацэнка

Як у любой дзейнасці, у адукацыі ў галіне правоў чалавека жыццёва важна ўзяць тайм-аўт пасля завяршэння акцыі, каб апытаць групу і ацаніць, што прайшло добра і што магло б быць зроблена лепш. Група, хутчэй за ўсё, пасля заканчэння акцыі адчувае моцныя эмоцыі, адмоўныя ці станоўчыя. Важна даць магчымасць абмеркаваць іх і падзяліцца імі з іншымі членамі групы. Гэта таксама дапаможа ў планаванні далейшых мерапрыемстваў.

Наступныя пытанні могуць быць карыснымі ў якасці асновы для правядзення аналізу.

  • Якія вашы адчуванні на наступны дзень пасля акцыі? (Гэта можна зрабіць у форме хуткага апытання групы.)
  • Што, па вашых адчуваннях, атрымалася добра?
  • Ці аказалася нешта больш цяжкім, чым вы сабе ўяўлялі?
  • Ці было штосьці нечаканага?
  • Як вы думаеце, ці можна з праведзенага мерапрыемства вынесці ўрокі, якія спатрэбіліся б у наступны раз?
  • Ці дасягнулі мы таго, што запланавалі?
  • Ці дабіліся мы яшчэ нейкіх вынікаў, якія, магчыма, не прадбачылі?
  • Ці задаволены вы сабой і ці хацелі б вы ўзяцца за што-небудзь падобнае зноў?
  • Што мы будзем рабіць цяпер?!

Буцы для Афрыкі

Эміль быў вучнем 7 класа ў школе Фрэдэрыксберг у Саро, Данія, а Анаклайта быў у гэтай школе запрошаным настаўнікам з Паўднёвай Афрыкі. У ходзе дыскусіі з класам аб хатнім і школьным жыцці Анаклайта выказаўся пра тое, што ў дзяцей і маладых людзей у Даніі шмат магчымасцей і шмат рэчаў. Ён сказаў, што ў яго дома, у Паўднёвай Афрыцы, у яго вучняў не было нармальнага футбольнага поля, а ўжо пра футбольныя буцы і казаць няма чаго. Гэта навяло вучняў на думку арганізаваць збор ношаных футбольных буцаў, каб паслаць іх у школу Анаклайта. Яны спыталі яго, што ён пра гэта думае. Адказ быў станоўчым, і вучні размясцілі абвесткі з заклікам да ахвяраванняў у іх уласнай і ў суседніх школах. Мясцовы футбольны клуб пачуў аб гэтай ідэі і ахвяраваў некалькі пар са свайго склада забытых рэчаў.

Нечакана ў Эміля і яго сяброў апынулася цэлая куча абутку: каля 100 пар буцаў, паслаць якія ў Яганэсбург будзе каштаваць, як яны выявілі да свайго замяшання, 500 дацкіх крон (цэлых 67 еўра)! Яны задумаліся, што ж рабіць далей. Для пачатку яны рассартавалі абутак, каб зразумець, ці сапраўды яго ўвесь варта адпраўляць. Спыніліся на 75 парах. Затым ім трэба было знайсці грошы на паштовыя выдаткі, і іх клас напісаў лісты ў некалькі гуманітарных арганізацый і ў мясцовы савет, звярнуліся яны па падтрымку і ў мясцовую газету, і на радыё. Пасля шэрагу няўдач адзін чалавек – старшыня мясцовай турыстычнай асацыяцыі, якая арганізуе падарожжы ў Паўднёвую Афрыку, – звязаўся з газетай і прапанаваў дапамогу. У выніку паўгадавых клопатаў і намаганняў Эміль змог, нарэшце, аднесці пасылкі на пошту і адправіць абутак у Яганэсбург для вучняў Анаклайта.

Крыніца: Міжнародны абмен настаўнікаў (The Global Guest Teacher), Фонд Інтэркультура (AFS Interkultur), Данія