Тое, што мы лічым немагчымым сёння, стане магчымым у наступнае дзесяцігоддзе.

Канстанс Бэйкер Мотлі1

Агляд

У гэтым практыкаванні прапануецца абмеркаваць, як развіваюцца перакананні, як яны набіраюць сілу і як і чаму змяняюцца з цягам часу.

Звязаныя правы
  • Свабода думкі, сумлення і рэлігіі
  • Свабода перакананняў і выказвання меркавання
  • Права свабодна ўдзельнічаць у культурным жыцці супольнасці
Мэты
  • Развіць разуменне сацыяльных аспектаў перакананняў
  • Развіць крытычнае мысленне і навыкі вядзення дыскусіі
  • Спрыяць развіццю непрадузятасці і схільнасці даследаваць цікавыя пытанні
Матэрыялы
Падрыхтоўка
  • Зрабіце копіі раздатачнага матэрыялу, пры неабходнасці дадайце або выдаліце некаторыя сцверджанні і разрэжце на карткі. Зрабіце па адным наборы картак для кожнай малой групы.
Key Date
  • 5 кастрычнікаМіжнародны дзень настаўнікаў

Інструкцыі

  1. Растлумачце, што ў гэтым практыкаванні гаворка пойдзе пра тое, як перакананні мяняюцца з цягам часу. Спачатку ўдзельнікі павінны будуць абмеркаваць перакананні мінулых пакаленняў, якія сёння ўжо састарэлі, а затым пяройдуць да абмеркавання сваіх уласных перакананняў, якія іх дзеці і ўнукі палічаць састарэлымі.
  2. Правядзіце мазгавы штурм на тэму таго, што ўдзельнікі разумеюць пад тэрмінам «перакананне».
  3. Затым папрасіце ўдзельнікаў падзяліцца на малыя групы па 5–6 чалавек.
  4. Кожная група павінна выбраць каго-небудзь, хто будзе запісваць асноўныя тэзісы іх дыскусіі на вялікім аркушы паперы і потым выступіць на агульным пасяджэнні.
  5. Папрасіце групы азнаёміцца з карткамі і выбраць з іх 5, якія змяніліся з часоў іх дзядоў і з якімі яны хацелі б папрацаваць.
  6. Бярыце абраныя карткі па чарзе і абмяркоўвайце перакананні, якія былі ў дзядоў удзельнікаў наконт іх. Адкуль яны ўзяліся? Якім чынам набіралі сілу? Ці можна лічыць іх мудрымі з цяперашняга пункту гледжання? Чаму?
  7. Зараз папрасіце ўдзельнікаў уявіць сабе, якім будзе жыццё іх дзяцей або ўнукаў і ў што яны будуць верыць. Як іх разуменне выбраных сцверджанняў будзе адрознівацца ад вашага? Чаму яны будуць думаць па-іншаму?
  8. Запрасіце малыя групы на агульнае пасяджэнне і папрасіце прадстаўнікоў кожнай групы коратка расказаць пра свае высновы.

Аналіз і ацэнкаGoto top

"Піяр" – гэта спосаб такога прадстаўлення інфармацыі або сітуацыі, калі вы самі або вашы ідэі паўстаюць у станоўчым святле (з Оксфардскага слоўніка).

Пачніце з кароткага агляду практыкавання, а затым перайдзіце да абмеркавання праблем глабалізаванага свету, дзе перакананні і каштоўнасці пастаянна змяняюцца.

  • Ці было сур'ёзнае рознагалоссе ўнутры груп?
  • Наколькі розныя або аднолькавыя высновы розных груп?
  • Адкуль бяруцца нашы вераванні і перакананні? Ці ёсць нейкія агульныя падставы для таго, каб сцвярджаць, што раней было так ці гэтак, а ў будучыні будзе зусім не так?
  • Чаму перакананні змяняюцца?
  • Ці існуюць абсалютныя перакананні? Калі так, то якога роду і чаму? Калі не, то чаму перакананні не з'яўляюцца абсалютнымі?
  • Якія перавагі даюць чалавеку перакананні?
  • Як нашы перакананні абмяжоўваюць нас?
  • Што можа прымусіць вас змяніць свае перакананні?
  • Наколькі лёгка змяняць перакананні? Якія віды перакананняў з'яўляюцца больш моцнымі, а якія змяняюцца прасцей? Чаму?
  • Як людзі могуць абараніць сябе ад прапаганды і ілжывых сцверджанняў, напрыклад ад піяру палітыкаў, ад адмаўлення факта змены клімату або ад спроб махлярскіх кампаній завалодаць вашымі грашыма?
  • Прывядзіце прыклады абмежавання права на свабоду меркаванняў і іх выказвання. Хто павінен вырашаць, што гэтыя абмежаванні маюць права на існаванне?
  • Ці можаце вы прывесці прыклады парушэння свабоды думкі, сумлення і рэлігіі ў вашай супольнасці, горадзе, краіне, Еўропе і ў свеце ў цэлым?

Парады для фасілітатараўGoto top

Нягледзячы на тое, што праца ідзе ў малых групах, некаторыя ўдзельнікі могуць саромецца выказваць сваё меркаванне па асобных пытаннях. Адным са спосабаў пазбегнуць гэтага з'яўляецца такое фарміраванне малых груп, пры якім сябры працуюць разам і адчуваюць сябе камфортна. Іншы спосаб заключаецца ў тым, каб пачаць абмеркаванне з менш вострых тэм, а потым, па меры набыцця ўпэўненасці, перайсці да больш спрэчных пытанняў.

Працэс будовы свету, у якім павага правоў чалавека з'яўляецца нормай, у той ці іншай меры патрабуе перагляду перакананняў большасці людзей. Таму першапачатковая ідэя гэтага практыкавання заключаецца ў тым, каб дапамагчы ўдзельнікам зразумець, што перакананні людзей уяўляюць сабой сацыяльныя элементы і прадукты грамадства і часу, у якіх яны жывуць. Можна спадзявацца, што пасля заканчэння практыкавання ўдзельнікі будуць больш ведаць аб тым, чаму перакананні маюць такія глыбокія карані і чаму іх цяжка разглядаць аб'ектыўна. Яны таксама зразумеюць, што без адукацыі, яснага разумення фактычнага становішча рэчаў і добрых навыкаў крытычнага мыслення вельмі цяжка мяняць перакананні, нават калі яны з'яўляюцца шкоднымі ці проста састарэлымі.

Слова «перакананне» часта выкарыстоўваюцца ў адносінах да рэлігіі, напрыклад, калі людзі кажуць пра сваё «перакананне ў існаванні Бога». Аднак такое выкарыстанне гэтага слова з'яўляецца надта вузкім, і вы павінны ўпэўніцца ў тым, што ўдзельнікі добра разумеюць поўнае значэнне гэтага слова. Быць перакананым у чымсьці значыць прыняць гэта ў якасці ісціны. Такім чынам, усё, што мы ведаем, – гэта перакананне. Мы ствараем перакананні, каб замацаваць наша разуменне навакольнага свету, і як толькі мы іх стварылі, мы схільны гэтых перакананняў прытрымлівацца. На сайце http://changingminds.org даступна вялікая колькасць інфармацыі аб тым, што такое перакананні, як яны фарміруюцца і функцыянуюць.

ВарыянтыGoto top

Пазнаёмце групу з некаторымі з гэтых ідэй з дапамогай метаду аналізу сцверджанняў. Гэты варыянт не прадугледжвае для ўдзельнікаў магчымасці гаварыць – яны павінны выслухаць пункты гледжання іншых, каб лепш разабрацца ў пэўных пытаннях.

Прапановы па далейшай працыGoto top

У залежнасці ад таго, як пройдзе гэта практыкаванне, вы можаце разгледзець перакананні наконт асабістых адносін з дапамогай практыкаванняў «Пагаворым пра секс» або «Вернікі».

Вы таксама можаце разгледзець права на свабоду рэлігіі і перакананняў з дапамогай практыкавання «Мячэць у Сліпівілі», у якім прапануецца разыграць пасяджэнне гарадскога савета, калі абмяркоўваецца будаўніцтва новай мячэці ў традыцыйна хрысціянскім раёне.

Ідэі для дзеянняGoto top

Разам са сваімі сябрамі або аднакласнікамі выберыце калектыўныя перакананні, якія могуць нанесці шкоду або стаць прычынай дыскрымінацыі людзей у вашай мясцовасці, напрыклад перакананні наконт гомасексуальнасці, выкарыстання кантрацэпцыі, абортаў, адносін па-за шлюбам або роляў дзяўчынак і хлопчыкаў. Запрасіце прадстаўніка НГА ці іншай арганізацыі выступіць на гэту тэму для лепшага разумення пытання. Затым вырашайце, якія будуць вашы дзеянні.

Вы таксама маглі б напісаць п'есу на гэту тэму і паставіць яе для мясцовых жыхароў. Памятайце, што значна лягчэй прыцягнуць гледачоў і запоўніць аўдыторыю, калі ваша прадстаўленне супадзе з адным з міжнародных або еўрапейскіх памятных дзён.s. 

Калі вы адчуваеце, што ўпэўнена валодаеце тэмай, адаптуйце гэта практыкаванне для выкарыстання падчас нефармальных сустрэч з сябрамі, сям'ёй і калегамі. Няхай яны падзеляцца з вамі сваімі думкамі і перакананнямі па пэўных пытаннях. Майце пры гэтым на ўвазе, што некаторыя людзі могуць вельмі адчувальна ставіцца да пэўных тэм.

Дадатковая інфармацыяGoto top

Перакананне – гэта вера ў тое, што пэўнае сцверджанне або ідэя з'яўляюцца сапраўднымі. Людзі могуць казаць, што яны перакананы, што нешта з'яўляецца сапраўдным, па розных прычынах: яны самі былі сведкамі гэтага, у іх ёсць добрыя падставы так меркаваць ці проста таму, што ў іх ёсць вера.

Вера ёсць цвёрдая перакананасць у сапраўднасці ці надзейнасці чалавека, ідэі або рэчы. Гэта перакананасць у тым, што нешта з'яўляецца сапраўдным таму, што так кажа важная асоба. Вера можа мець вельмі спецыфічнае значэнне ў некаторых рэлігійных кантэкстах.

Разуменне таго, як развіваюцца перакананні, з'яўляецца важным крокам на шляху да стварэння культуры правоў чалавека. Праведзеныя псіхолагамі даследаванні працэсаў фарміравання перакананняў і адносін паміж перакананнямі і дзеяннямі дазволілі вызначыць, што перакананні фарміруюцца рознымі шляхамі:

  • Мы схільны засвойваць перакананні людзей, якія акружаюць нас у дзяцінстве. Часта прыводзяць словы Альберта Эйнштэйна, які сказаў, што цвярозы розум – гэта сума забабонаў, набытых ва ўзросце да васямнаццацi гадоў. Нашы палітычныя перакананні вельмі моцна залежаць ад палітычных перакананняў, найбольш распаўсюджаных у грамадстве, у якім мы жывём. Большасць людзей вызнаюць рэлігію, якой іх навучылі ў дзяцінстве.
  • Людзі могуць пераняць перакананні ад харызматычнага лідара, нават калі гэтыя перакананні ідуць насуперак усім іх ранейшым перакананням і штурхаюць іх на дзеянні, якія супярэчаць іх уласным інтарэсам. У такіх выпадках людзі з рацыянальным складам розуму, патрапіўшы ў стан, вядомы як кагнітыўны дысананс, спрабуюць узгадніць рэальную сітуацыю з верай і супярэчнасцямі, якія ўзніклі.
  • Паўтарэнне фарміруе перакананні, таксама як некаторыя перакананні фарміруюцца, напрыклад, выявамі сексу, кахання і іншымі моцнымі станоўчымі эмоцыямі. На гэтым феномене грунтуецца ўся рэкламная індустрыя.
  • Фізічная траўма, асабліва такая, што цягне за сабой пашкоджанне галаўнога мозга, можа радыкальна змяніць перакананні чалавека.
  • Тым не менш нават адукаваныя людзі, якія добра ведаюць працэсы фарміравання перакананняў, часта празмерна чапляюцца за свае перакананні і дзейнічаюць на іх аснове, нават калі гэта ідзе насуперак іх уласным інтарэсам.

На святкаванні Сусветнага дня настаўніка ў 2010 годзе Прабхакара Шышылa з Каледжа ім. Неру ў Суле, Індыя, сказаў: «Настаўнікі павінны прывіваць вучням навыкі рацыянальнага мыслення». Ці згодны вы з гэтым выказваннем?

Раздатачныя матэрыялыGoto top

PDFDownload as PDF

Вера ў тое, што зямля плоская Вера ў тое, што смяротнае пакаранне можна апраўдаць Вера ў тое, што секс да шлюбу – гэта грэх Вера ў тое, што можна пазбавіцца ад захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам, уступіўшы ў палавыя зносіны з нявінніцай і перадаўшы іх ёй
Вера ў тое, што памерці за свайго караля, краіну або рэлігію – гэта вялікі гонар Вера ў тое, што курэнне не так ужо і дрэнна для вашага здароўя Уяўленні аб карысці выкарыстання наркотыкаў і алкаголю Вера ў тое, што расы можна адрозніць па колеры скуры, тыпу твару, форме чэрапа, профілю, памеры, тэкстуры і колеры валасоў
Уяўленні аб гадаванні і выхаванні дзяцей Вера ў тое, што розныя расы адрозніваюцца маральнымі якасцямі і інтэлектам Вера ў тое, што псіхічнае захворванне з'яўляецца ганебным Уяўленні аб ролі мужчыны і жанчыны ў сям'і
Уяўленні аб выкарыстанні ў ежу мяса Вера ў павагу да паліцыі і іншых органаў улады Перакананне, што цунамі і тарнада – гэта гнеў Божы за грахі чалавека Уяўленні аб абортах і сурагатным мацярынстве
Уяўленні аб кантрацэпцыі і выкарыстанні кантрацэптываў Уяўленні аб абыходжанні са злачынцамі: турэмнае зняволенне супраць рэабілітацыі Уяўленні аб парнаграфіі і прастытуцыі Уяўленні аб аднаполых шлюбах
Уяўленні аб дапамозе невылечна хворым пацыентам здзейсніць самагубства Вера ў тое, што ружовы колер ідзе немаўлятам-дзяўчынкам, а сіні – хлопчыкам Уяўленні аб здольнасцях мужчын і жанчын выконваць адну і тую ж працу Вера ў тое, што дзяўчынкі і хлопчыкі павінны гуляць у розныя гульні
Уяўленні аб адносінах па-за шлюбам Уяўленні аб татуіроўках і пірсінгу Уяўленні аб нараджэнні дзяцей па-за шлюбам Уяўленні аб блюзнерстве
Уяўленні аб людзях, якія не маюць рэлігіі Уяўленні аб нудыстах і аб з'яўленні на людзях топлес Уяўленні аб мастурбацыі (сексуальнасці) Уяўленні аб разводзе (адзінокіх бацьках)

 

Web Content Display Web Content Display

1Канстанс Бэйкер Мотлі, якой належаць словы: «Тое, што мы лічым немагчымым сёння, стане магчымым у наступным дзесяцігоддзі», стала ў 1966 годзе першым федэральным суддзёй ЗША з жанчын афраамерыканскага паходжання.

КОМПАС

Дапаможнік па адукацыі ў галіне правоў чалавека з удзелам моладзі

Web Content Display Web Content Display