Фотаздымак замяняе тысячу слоў, і фотаапарат не хлусіць – ці ўсё ж такі хлусіць?

Агляд

У гэтым практыкаванні ўдзельнікі працуюць з відарысамі, якія адлюстроўваюць артыкулы Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (УДПЧ)

Звязаныя правы

• Усе правы чалавека

Мэты

• Прыцягнуць увагу да важнасці правоў чалавека ў паўсядзённым жыцці
• Развіць навыкі «візуальнай пісьменнасці», слухання і камунікацыі
• Абуджаць спачуванне і павагу чалавечай годнасці

Матэрыялы

• Набор з 20–30 пранумараваных фатаграфій
• Вялікі стол
• Табліца на сцяне з пералікам артыкулаў УДПЧ (скарочаны варыянт)

compass-key-date
  • 25 кастрычнікаМіжнародны дзень мастака

Інструкцыі

1. Раскладзіце фатаграфіі на вялікім стале.
2. Папрасіце ўдзельнікаў працаваць індывідуальна.
3. Зачытайце адзін з артыкулаў УДПЧ і запішыце яго на дошцы (фліпчарце).
4. Папрасіце ўдзельнікаў паглядзець на фатаграфіі і выбраць тую, якая, на іх думку, лепш за ўсё ілюструе гэты артыкул.
5. Затым папрасіце кожнага па чарзе расказаць, якую фатаграфію ён выбраў і чаму.
6. Запішыце нумары выбраных фатаграфій на дошцы.
7. Правядзіце яшчэ чатыры-пяць раўндаў, зачытваючы розныя артыкулы з УДПЧ (чаргуйце грамадзянскія і палітычныя, а таксама сацыяльныя і эканамічныя правы).

Аналіз і ацэнкаGoto top

Спачатку прааналізуйце ход практыкавання, а затым пагаварыце пра тое, што новага даведаліся ўдзельнікі.

  • Ці выбралі ўдзельнікі розныя фатаграфіі ў розных раўндах або вырашылі, што адной ці дзвюх дастаткова?
  • Ці выбіралі розныя ўдзельнікі адны і тыя ж фатаграфіі ў розных раўндах або ў іх былі зусім розныя ўяўленні аб тым, як праілюстраваць розныя правы? Што гэта кажа нам аб індывідуальным бачанні свету кожным чалавекам?
  • Праглядзіце спіс на фліпчарце. Якія фатаграфіі выбіралі часцей за ўсё? Што ў іх такога асаблівага? Чаму іх так часта выбіралі? Ці мелі пры гэтым значэнне памер або колер фатаграфій або галоўным было тое, што на іх было адлюстравана?
  • Ці была адна фатаграфія абрана некалькі разоў для ілюстрацыі розных правоў?
  • Ці быў хто-небудзь не згодны з тым, як іншыя члены групы інтэрпрэтавалі тую ці іншую фатаграфію?
  • Ці былі фатаграфіі, якія ніхто ні разу не выбраў? Ці маглі яны, тым не менш, быць выкарыстаны для ілюстрацыі правоў чалавека? Якіх канкрэтна?

Парады для фасілітатараўGoto top

Адну фатаграфію можна выбіраць колькі хочаце разоў. Адну фатаграфію можна выбіраць некалькі разоў як у адным, так і ў розных раўндах. Іншымі словамі, у розных удзельнікаў яна можа асацыявацца з нейкім адным артыкулам УДПЧ або адразу з некалькімі.

Звярніцеся да главы 1 «Метады, якія ляжаць у аснове практыкаванняў “Компаса”», дзе вы зможаце атрымаць дадатковую інфармацыю аб тым, як падрыхтаваць сваю калекцыю фатаграфій. Яны могуць адлюстроўваць самыя розныя аспекты «жыцця на Зямлі» і ўключаць выявы асобных людзей і груп, людзей розных узростаў, культур і здольнасцей. Няхай гэта будуць фатаграфіі, зробленыя ў сельскіх і гарадскіх раёнах, якія адлюстроўваюць прамысловасць і сельскую гаспадарку і прадстаўляюць людзей у хвіліны працы і вольнага часу. Не спрабуйце неяк упарадкаваць фатаграфіі падчас нумарацыі. Яна патрэбна толькі для таго, каб фатаграфіі было лёгка ідэнтыфікаваць.
Заўсёды правярайце, ці маюцца аўтарскія правы на малюнкі і фатаграфіі, якія вы хочаце выкарыстаць.

Неабходнасць вашай дапамогі ўдзельнікам падчас аналізу фатаграфій будзе залежаць ад ступені іх «візуальных здольнасцей». Вы можаце пачаць практыкаванне з сумеснага абмеркавання адной або некалькіх фатаграфій. У якасці арыенціра вы можаце выкарыстаць пытанні з раздзела «Дадатковая інфармацыя», прыведзеныя ніжэй.

ВарыянтыGoto top

Папрасіце ўдзельнікаў выбраць тую фатаграфію, якая, на іх думку, лепш за ўсё адлюстроўвае паняцце правоў чалавека. Калі ўсе зробяць свой выбар, папрасіце іх растлумачыць яго прычыны.
Вы можаце зрабіць копіі ілюстрацый Панчо да Главы 5 і папрасіць удзельнікаў расказаць, якія правы чалавека яны адлюстроўваюць.

Калі вы хочаце выкарыстаць замест відарысаў відэа, паспрабуйце выканаць практыкаванне «Сыграем гэта!», у якім для вывучэння паняцця правоў чалавека выкарыстоўваецца тэатральная тэхніка; папрасіце групу зняць відэа і размясціць ролік на сайце youtube.com.

Прапановы па далейшай працыGoto top

Папрасіце ў каго-небудзь камеру ці падумайце пра тое, каб купіць якую-небудзь на распродажы або з рук, і здыміце «Погляды на правы чалавека» на матэрыяле вашага раёна.

Практыкаванне «Змяніце свае акуляры» дапаможа паглядзець на навакольны свет з пункту гледжання правоў чалавека і зрабіць адпаведныя здымкі.

Вобразы адлюстроўваюць не толькі фатаграфіі – іх ствараюць сітуацыі і падзеі. Дайце групе магчымасць «убачыць» дыскрымінацыю, выконваючы практыкаванне «Зрабі крок наперад».

Ідэі для дзеянняGoto top

Зрабіце выстаўку фатаграфій на аснове праекта «Погляды на правы чалавека». У якасці альтэрнатывы вы можаце скарыстацца прыведзенымі ніжэй ідэямі па стварэнні плакатаў і арганізаваць іх выстаўку.

 

Іншыя гульні з відарысамі