(неафіцыйны агляд)

Артыкул 1 забараняе гвалтоўныя знікненні; ніякія выключныя абставіны, у тым ліку стан вайны або пагроза вайны, унутраная палітычная нестабільнасць ці любое іншае надзвычайнае становішча, не могуць служыць апраўданнем гвалтоўнага знікнення.

«Гвалтоўнае знікненне» вызначаецца ў артыкуле 2 Канвенцыі як арышт, затрыманне, выкраданне або любая іншая форма пазбаўлення волі з боку агентаў дзяржавы ці асоб або груп асоб, якія дзейнічаюць з дазволу, пры падтрымцы або са згоды дзяржавы, з наступнай адмовай прызнаць факт пазбаўлення волi або з утойваннем звестак пра лёс ці месцазнаходжанне зніклай асобы, з прычыны чаго гэта асоба знаходзіцца па-за абаронай закону.

Шырока распаўсюджанае або сістэматычнае выкарыстанне гвалтоўных знікненняў далей вызначаецца як злачынства супраць чалавечнасці (артыкул 6).

Дзяржавы-ўдзельніцы Канвенцыі таксама абавязваюцца:

  • расследаваць акты гвалтоўнага знікнення і прыцягваць вінаватых да адказнасці;
  • гарантаваць, што гвалтоўнае знікненне з’яўляецца злачынствам у адпаведнасці з крымінальным заканадаўствам дзяржавы;
  • устанавіць сваю юрысдыкцыю ў дачыненні да злачынства гвалтоўнага знікнення, калі меркаваны злачынец знаходзіцца на яе тэрыторыі, нават калі ён (яна) не з’яўляецца грамадзянінам або рэзідэнтам;
  • супрацоўнічаць з іншымі дзяржавамі ў справе забеспячэння праследавання правапарушальнікаў або іх выдачы, а таксама ў справе аказання дапамогі ахвярам гвалтоўных знікненняў або пошуку іх месцазнаходжання і вяртання іх астанкаў;
  • выконваць мінімальныя прававыя нормы адносна пазбаўлення волі, у тым ліку права на аспрэчванне заключэння перад судом;
  • стварыць рэестр асоб, якія ў цяперашні час знаходзяцца ў зняволенні, і даць магчымасць сваякам і адвакатам доступ да гэтага рэестра;
  • гарантаваць, што ахвяры гвалтоўных знікненняў або непасрэдна пацярпелыя ад яго маюць права на атрыманне кампенсацыі і пакрыцця страт (артыкул 24. 4);
  • права на атрыманне кампенсацыі ўключае ў сябе матэрыяльны і маральны аспект, а таксама ў выпадку неабходнасці іншыя формы кампенсацыі, такія як: а) аднаўленне першапачатковага прававога становішча, б) аднаўленне добрага імя, в) выкананне патрабаванняў, у тым ліку аднаўленне годнасці і кампенсацыі; г) гарантыю непаўтарэння (артыкул 24. 5).

Канвенцыя павінна рэгулявацца Камітэтам па гвалтоўных знікненнях, члены якой выбіраюцца з удзельнікаў Канвенцыі. Дзяржавы-ўдзельніцы абавязаны паведамляць гэтаму Камітэту аб мерах, прынятых імі з мэтай выканання Канвенцыі, на працягу двух гадоў пасля далучэння да яе.

Канвенцыя ўключае ў сябе дадатковую сістэму падачы скаргаў, з дапамогай якіх грамадзяне дзяржаў-удзельнікаў могуць звярнуцца да Камітэта па дапамогу ў пошуку зніклага чалавека. Дзяржавы-ўдзельніцы могуць далучыцца да гэтай сістэмы ў любы час, але могуць адмовіцца ад яе толькі пасля падпісання.

Крыніца: «Вікіпедыя», па стане на 25 мая 2012 г.