Людзі могуць дасягнуць агульнай мэты, ідучы рознымі шляхамі.

Амаду Ампатэ Ба

Агляд

Гэта практыкаванне ўключае ў сябе абмеркаванне і прыняцце рашэнняў. Працуючы ў малых групах, удзельнікі вырашаюць, як яны пераразмяркуюць глабальны ваенны бюджэт на фінансаванне чатырох Мэт устойлівага развіцця (МУР).

Звязаныя правы

• Права на жыццё, свабоду і асабістую недатыкальнасць
• Права на развіццё
• Права на дастатковы ўзровень жыцця
• Права на ахову здароўя і адукацыю

Мэты

• Пашырыць веды аб Мэтах устойлівага развіцця
• Развіць навыкі рашэння праблем і крытычнае мысленне
• Культываваць салідарнасць і гатоўнасць да пошуку рашэнняў глабальных праблем

Матэрыялы
  • Грошы «Компаса»; у вас павінны быць банкноты пазначаных ніжэй наміналаў (па адным камплекце на малую групу)
    • 8 х 100 у. а.
    • 15 х 50 у. а.
    • 20 х 10 у. а.
  • Карткі, якія адлюстроўваюць Мэты ўстойлівага развіцця (МУР) 2, 3, 4 і 6 (адзін камплект на малую групу)
  • Канверт (адзін на малую групу)
  • Фліпчарт і дзве ручкі рознага колеру
  • Плакат з 17 Мэтамі ўстойлівага развіцця
Падрыхтоўка
  • Зрабіце плакат з 17 МУР; павялічце дыяграму з МУР на старонцы XX з дапамогай ксеракса
  • Зрабіце ксеракопіі лагатыпаў МУР 2, 3, 4 і 6, каб зрабіць карткі памерам прыкладна 10 х 10 см
  • Раскладзіце грошы і карткі па канвертах
compass-key-date
  • 20 снежняМіжнародны дзень салідарнасці людзей

Інструкцыі

1. Растлумачце, што ў гэтым практыкаванні гаворка пойдзе пра тое, як свет можа знайсці грошы, каб вырашыць шэраг найбольш вострых сацыяльных і эканамічных праблем, якія стаяць перад намі сёння.

2. Спытайце ўдзельнікаў, што яны ведаюць пра Мэты ўстойлівага развіцця (МУР). Колькі з іх яны могуць пералічыць?

3. Пакажыце плакат і, калі трэба, коратка раскажыце пра МУР і прыхільнасці Арганізацыі Аб'яднаных Нацый да іх.

4. Падзяліце ўдзельнікаў на групы па 5–6 чалавек і апішыце сюжэт: эканамісты ўпарта працуюць над тым, каб фінансаваць МУР, але грошай усё роўна не хапае. Зараз «вам», адной з многіх рабочых груп ААН, даручана ацаніць, ці дастаткова 1750 млрд долараў для пакрыцця штогадовага дэфіцыту (фінансавы разрыў) у рамках дадатковага фінансавання для дасягнення мэты 2 (адсутнасць голаду), мэты 3 (добрае здароўе), мэты 4 (якасная адукацыя) і мэты 6 (чыстая вада і санітарныя ўмовы).

Для таго каб група лепш сабе ўяўляла, што значыць 1750 млрд долараў, скажыце ўдзельнікам, што глабальны ВУП у 2014 годзе склаў 77 000 млрд долараў; ВУП ЗША склаў 17 500 млрд долараў; Германіі – 3850 млрд долараў і Самалі – 5,7 млрд долараў.

5. Раздайце канверты з карткамі з МУР і грашыма. Растлумачце, што 1 у. а. раўняецца 1 млрд долараў.

6. Папрасіце групы падумаць пра тое, што трэба зрабіць, каб выканаць кожную з чатырох МУР, і як лепш размеркаваць грошы, каб гарантаваць, што мэты будуць выкананы. Яны павінны пакласці грошы на картку кожнай мэты. Не трэба траціць усе грошы – ёсць яшчэ 13 МУР, якія таксама прыйдзецца фінансаваць дадаткова.

7. Цяпер папрасіце кожную групу па чарзе паведаміць аб тым, якія сумы яны выдзелілі на кожную МУР, і запішыце гэтыя лічбы на фліпчарце. Гэты этап не прадугледжвае ніякіх абмеркаванняў: тлумачэнне прычын прынятых рашэнняў лепш пакінуць на далейшае абмеркаванне.

8. Цяпер паведаміце ім сумы, якія, згодна з Інстытутам развіцця замежных краін (ODI), патрабуюцца для запаўнення дэфіцыту фінансавання ў год:

  • Мэта 2 – адсутнасць голаду: 50 млрд долараў,
  • Мэта 3 – добрае здароўе: 40 млрд долараў,
  • Мэта 4 – якасць адукацыі: 40 млрд долараў і
  • Мэта 6 – чыстая вада і санітарныя ўмовы: 30 млрд долараў.

Напішыце іх на фліпчарце ручкамі рознага колеру і папрасіце групы размеркаваць свае сродкі адпаведным чынам і падлічыць, колькі засталося.

9. Скажыце групе, што лічба 1750 млрд долараў была ўзята не з галавы: на самай справе гэта сума глабальных ваенных выдаткаў у 2014 годзе.

Аналіз і ацэнкаGoto top

Пачніце з кароткага агляду таго, як прайшло практыкаванне, а затым пераходзьце да размовы пра тое, чаму ўдзельнікі навучыліся.

  • Як працавалі групы? Ці лёгка было дамовіцца наконт прыярытэтаў і сум? Як яны вырашалі любое рознагалоссе?
  • Ці ёсць якія-небудзь каментарыі наконт неабходнага дадатковага фінансавання МУР 2, 3, 4 і 6? Ці аказалася сума ў 175 млрд долараў большай або меншай, чым думалі ўдзельнікі?
  • Ці не думаеце вы, што мы павінны скараціць ваенныя выдаткі і выкарыстоўваць гэтыя грошы для пакрыцця дэфіцыту фінансавання МУР?
  • Як наконт дадатковага фінансавання, якое патрабуецца для астатніх 13 мэт? Вы б патрацілі на іх 1580 млрд долараў, што ў вас засталіся?
  • Бяспека, несумненна, вельмі важна. Якія асноўныя пагрозы стаяць сёння перад чалавекам на мясцовым і глабальным узроўні?
  • Як лепш за ўсё патраціць 1776 млрд долараў, што трацяцца сёння на ваенныя патрэбы ва ўсім свеце?
  • Якія правы чалавека маюць дачыненне да МУР 16 – мір і справядлівасць – і МУР 2, 3, 4 і 6?
  • Што група можа зрабіць на мясцовым і нацыянальным узроўні ў мэтах садзейнічання МУР?

 

Парады для фасілітатараўGoto top

МУР былі прыняты толькі ў 2015 годзе, і варта падкрэсліць, што даныя аб памеры разрыву ў фінансаванні (які патрабуе дадатковага фінансавання) з'яўляюцца прыкладнымі (odi.org). Звярніце ўвагу, што само практыкаванне было распрацавана ў 2016 годзе і на той час не было даступна ніякіх лічбаў, якія апісвалі б памер фінансавання, неабходнага для рэалізацыі астатніх МУР.

 

На кроку 4 інструкцый у якасці прыкладаў мы згадалі тры краіны: ЗША, таму што яна мае самы высокі ў свеце ВУП, Германію, таму што яна мае самы высокі ВУП у Еўропе, і Самалі, таму што яе ВУП – адзін з самых нізкіх у свеце, акрамя таго, краіна мае доўгую гісторыю вайны і гвалту. Зрабіць практыкаванне больш цікавым дапаможа ўключэнне даных па краінах, адкуль родам удзельнікі. Вы можаце знайсці адпаведную інфармацыю на сайце worldbank.org

 

Не трэба чакаць, што ўдзельнікі зробяць рэалістычныя ацэнкі дадатковых патрэб у фінансаванні з невялікай колькасцю фонавых ведаў, якія ў іх маюцца. Папрасіце іх абапірацца на тое, што ім вядома, і адгадаць.

 

Усе лічбы, прыведзеныя ў практыкаванні, былі акруглены ў большы ці меншы бок па практычных прычынах, але яны па-ранейшаму блізкія да рэальнасці. Напрыклад, ваенны бюджэт у 2014 годзе, паводле Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследаванняў праблем міру (sipri.org), складаў 1776 млрд долараў. Што тычыцца неабходнасці дадатковага фінансавання МУР, то, паводле ODI.org, для мэт 2, 3, 4 і 6 сумы складаюць адпаведна 50,2, 37, 38 і 26,8 млрд долараў у год.

 

Сэнс таго, каб прасіць групы размеркаваць і пераразмеркаваць грошы, у тым, каб даць ім «фізічную карціну» і дапамагчы ўсвядоміць, як мала грошай, на самай справе, нам трэба.

 

Падчас аналізу вы можаце падкрэсліць, што агульная гадавая патрэба ў дадатковым фінансаванні для дасягнення МУР 2, 3, 4 і 6 складае 175 млрд долараў – толькі адна дзясятая частка гадавога глабальнага ваеннага бюджэту.

 

Пытанні, якія могуць паўстаць падчас дыскусіі пра бяспеку, уключаюць:

  • Састарэлае ваеннае і абароннае мысленне не ўлічвае новыя пагрозы з якімі мы сутыкаемся сёння, такія як ВІЧ, вірусы Эбола і Зіка, транснацыянальная злачыннасць, кібертэрарызм, арганізаваная злачыннасць, тэрарызм і змяненне клімату.
  • Мае месца значна больш грамадзянскіх войнаў, чым раней. Моцная нацыянальная абарона не гарантуе бяспеку.
  • У Дакладзе ААН аб развіцці чалавецтва 1994 года пагрозы для бяспекі чалавека разглядаліся ў сямі раздзелах: палітыка, эканоміка, медыцына, харчаванне, экалогія, асабістая і грамадская бяспека. У многіх адносінах дасягненне МУР павысіць узровень нашай бяспекі.
  • Дыскрымінацыя і парушэнні сацыяльна-эканамічных правоў з’яўляюцца асноўнымі прычынамі канфліктаў, абумоўліваюць глыбокую незадаволенасць і фарміруюць групавыя ідэнтычнасці, якія могуць пры пэўных абставінах прывесці да калектыўнага гвалту.
  • Парушэнні грамадзянскіх і палітычных правоў часта становяцца прычынамі канфлікту. Адмову ў праве ўдзелу ў палітычным жыцці звязваюць з унутраным канфліктам.
  • Парушэнне права на недатыкальнасць асобы, асабліва ў рэпрэсіўных рэжымах, прыводзіць да канфлікту.
  • Краіны з поўнай дэмакратыяй перажываюць менш канфліктаў, чым краіны без дэмакратыі і традыцый павагі правоў чалавека.
  • Назіранне з дапамогай беспілотных лятальных апаратаў, відэакамеры ў грамадскіх месцах, перахоп тэлефонных размоў і інтэрнэт-паведамленняў ажыццяўляюцца ў імя бяспекі. Наколькі неабходна такое назіранне і якія правы яно парушае, а якія – абараняе?

Сувязь паміж МУР 16 і правамі чалавека можна знайсці ў даведачнай інфармацыі па пытаннях міру і гвалту.

ВарыянтыGoto top

Вы можаце пераўтварыць практыкаванне ў ролевую гульню пра перагаворы з мэтай узгаднення бюджэтаў на вайсковыя патрэбы і МУР. Раздзяліце ўдзельнікаў на малыя групы і дайце ім ролі, напрыклад прадстаўнікоў урада, НГА, якая працуе з пытаннямі галечы, ВІЧ, адукацыі, генерала ад вайскоўцаў, прадстаўніка ваеннай прамысловасці, прадстаўніка рабочых на заводзе, дзе вырабляецца зброя, салдат і іншых зацікаўленых бакоў. Па кожнай ролі вам трэба будзе даць некаторыя рэкамендацыі, напрыклад:

  • Урад: ваша прыярытэтная задача – паляпшэнне якасці жыцця для сваіх грамадзян і ў той жа час падтрыманне бяспекі вашай краіны.
  • НГА: для вас галоўнае – рэзка паменшыць ваенныя выдаткі і пакласці канец запазычанасці самых бедных краін..
  • Прадстаўнік ваеннай прамысловасці: ваша мэта – не страціць рынкі і грошы, але вы гатовы весці перагаворы.
  • Прадстаўнік прафсаюза працаўнікоў ваеннай прамысловасці: вы хочаце жыць лепш і пад мірным небам, але таксама баіцеся страціць свае працоўныя месцы.

Прапановы па далейшай працыGoto top

Пачніце дыскусію аб тым, што магло б прывесці да павышэння глабальнай бяспекі; зрабіце наборы картак з 10 задачамі МУР 16 і папрасіце ў малых групах вызначыць іх прыярытэт з дапамогай ранжыравання ў форме ромба (інструкцыі па такім ранжыраванні можна знайсці на старонцы 65). Далей спытайце ўдзельнікаў пра іх меркаванне наконт таго, наколькі кожная з гэтых задач магла б садзейнічаць павышэнню глабальнай бяспекі; няхай абгрунтуюць свае адказы. З якімі правамі чалавека звязаны гэтыя задачы?

Папрасіце ўдзельнікаў параўнаць ВНП (валавы нацыянальны прадукт) і ІРЧП (індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу) сваёй краіны (ці Еўропы ў цэлым) з краінай, якая развіваецца (ці з Афрыкай у цэлым), а затым даследаваць прычыны такой няроўнасці як раней, так і ў цяперашні час. Ці павінны багатыя краіны браць на сябе больш адказнасці за адсутнасць развіцця ў іншых месцах? 
Вы таксама можаце папрасіць удзельнікаў даследаваць МРТ і высветліць, што іх краіна робіць для дасягнення гэтых мэт.

Практыкаванні «Доступ да лекаў», «Можна ўвайсці?» (тычыцца мігрантаў) або «Барацьба за багацце і ўладу» можна выкарыстаць, каб дапоўніць і паглыбіць веды ўдзельнікаў аб прычынах і наступствах беднасці і недастатковага развіцця.

You could also ask participants to research the MDGs and to find out what their country is doing to contribute to meeting the goals.
Ask participants to compare either the GNP (gross national product) and HDI (human development index) of their own country (or Europe as a whole) with a developing country (or Africa as a whole) and then explore the reasons for the inequalities, historically and at present. Should the rich countries be taking more responsibility for the lack of development elsewhere?

Ідэі для дзеянняGoto top

Праводзячы практыкаванне ў школе або ў рамках іншай падзеі, ператварыце яго ў віктарыну. Зрабіце сваю ўласную віктарыну або выкарыстайце адну з тых, што прадстаўлены ў Інтэрнэце, напрыклад на www.boombox.com або 17goals.org/quiz. Таксама можна адлюстраваць лагатыпы і спіс мэт на вялікім плакаце і папрасіць наведвальнікаў пракаменціраваць сваю рэакцыю.

Вы таксама можаце папрасіць удзельнікаў высветліць, як іх краіна плануе ажыццяўляць МУР. Калі вы лічыце, што ваш урад робіць недастаткова, вы маглі б напісаць члену парламента ад вашай мясцовасці. Даведайцеся, што адбываецца на еўрапейскім узроўні, і напішыце свайму члену Еўрапейскага парламента.

Дадатковая інфармацыяGoto top

Карысная інфармацыя

Даклады аб развіцці чалавецтва:
http://hdr.undp.org/en/

Стакгольмскі міжнародны інстытут даследаванняў праблем міру – SIPRI: http://
www.sipri.org/

Інстытут трэцяга свету: 
http://www.item.org.uy/eng/
index.php

Больш падрабязную інфармацыю аб МРТ можна знайсці на: http://
www.un.org/millenniumgoals

Заўвага.
Значкі МРТ былі першапачаткова распрацаваны для кампаніі МРТ у Бразіліі

Мэты ўстойлівага развіцця былі ўзгоднены ў ААН у верасні 2015 года. Яны з’яўляюцца працягам Мэт развіцця тысячагоддзя (МРТ) і накіраваны (як вынікае з назвы) на забеспячэнне ўстойлівага развіцця для ўсіх да 2030 года; дасягненне міру і справядлівасці, свету без галечы і голаду, з якаснай адукацыяй для ўсіх – свету, у якім правы чалавека паважаюць і забяспечваюць для ўсіх. Замест 8 МРТ у цяперашні час існуе 17 МУР, якія адлюстроўваюць той факт, што пытанні развіцця чалавека з'яўляюцца складанымі і ўзаемазалежнымі.

 

Адным з самых важных адрозненняў паміж МРТ і МУР з'яўляецца разуменне той ролі, якую небяспека і гвалт іграюць у стрымліванні развіцця, а таксама ролі міру і стабільнасці ў яго падтрымцы.

МУР 16 – мір і справядлівасць – ставіць 10 задач:

  • 16.1 Значна скараціць усе формы гвалту і звязаныя з ім паказчыкі смяротнасці ва ўсім свеце
  • 16.2 Пакласці канец неналежнаму абыходжанню, эксплуатацыі, гандлю людзьмі, катаванням і ўсім формам гвалту ў дачыненні да дзяцей
  • 16.3 Садзейнічаць вяршэнству права на нацыянальным і міжнародным узроўнях і забяспечыць роўны доступ да правасуддзя для ўсіх
  • 16.4 Да 2030 года значна скараціць незаконныя фінансавыя патокі і патокі зброі, садзейнічаць аднаўленню і вяртанню выкрадзеных актываў і змагацца з усімі формамі арганізаванай злачыннасці
  • 16.5 Істотна знізіць узровень карупцыі і хабарніцтва ва ўсіх іх формах
  • 16.6 Распрацаваць эфектыўныя, падсправаздачныя і празрыстыя інстытуты на ўсіх узроўнях
  • 16.7 Забяспечыць аператыўны, усеагульны, актыўны і прадстаўнічы працэс прыняцця рашэнняў на ўсіх узроўнях
  • 16.8 Пашырыць і ўмацаваць удзел краін, якія развіваюцца, у інстытутах глабальнага кіравання
  • 16.9 Да 2030 года забяспечыць прававую ідэнтычнасць для ўсіх, у тым ліку рэгістрацыю нараджэння
  • 16.10 Забяспечыць публічны доступ да інфармацыі і абараняць асноўныя свабоды ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі

 

Наступныя дакументы змяшчаюць больш падрабязную інфармацыю:

  • Альтэрнатыўныя выдаткі і праграма развіцця ААН, Міжнароднае бюро міру, www.IPB.org
  • Плата за прагрэс: як будуць фінансавацца прынятыя пасля 2015 года мэты ў новай сістэме аказання дапамогі? www.odi.org
  • Ці з'яўляюцца парушэнні правоў чалавека прычынай унутранага канфлікту? Оскар Н. Т. Томс і Джэймс Рон у 29 выпуску часопіса Human Rights Quarterly (2007 год)
  • Фінансаванне ліквідацыі беднасці да 2030 года: інфаграфіка ад www.odi.org
  • Бяспека: аснова, якой не хапае ў Мэтах развіцця тысячагоддзя? www.odi.org

Раздатачныя матэрыялыGoto top

PDFDownload as PDF

 

  • Беднасць – ліквідацыя беднасці ва ўсіх яе формах ва ўсім свеце
  • Харчаванне – ліквідацыя голаду, дасягненне харчовай бяспекі і паляпшэнне харчавання, садзейнічанне ўстойліваму развіццю сельскай гаспадаркі
  • Здароўе – забеспячэнне здаровага ладу жыцця і садзейнічанне дабрабыту ўсіх у любым узросце
  • Адукацыя – забеспячэнне інклюзіўнай і справядлівай якаснай адукацыі і магчымасцей навучання на працягу ўсяго жыцця для ўсіх
  • Жанчыны – дасягненне гендарнай роўнасці і пашырэнне правоў і магчымасцей усіх жанчын і дзяўчынак
  • Вада – забеспячэнне даступнасці водных рэсурсаў і санітарных умоў для ўсіх, а таксама ўстойлівага кіравання імі
  • Энергія – забеспячэнне доступу да недарагой, надзейнай, устойлівай і сучаснай энергіі для ўсіх
  • Эканоміка – падтрымка ўстойлівага і інклюзіўнага эканамічнага росту, поўнай і прадукцыйнай занятасці і годнай працы для ўсіх
  • Інфраструктура – стварэнне ўстойлівай інфраструктуры, садзейнічанне інклюзіўнай і ўстойлівай індустрыялізацыі, стымуляванне інавацый
  • Няроўнасць – скарачэнне няроўнасці ўнутры краін і паміж імі
  • Серада пражывання – пераўтварэнне гарадоў і населеных пунктаў у інклюзіўныя, бяспечныя, жыццяздольныя і ўстойлівыя
  • Спажыванне – забеспячэнне ўстойлівых мадэляў вытворчасці і спажывання
  • Клімат – прыняцце тэрміновых мер па барацьбе са змяненнем клімату і яго наступствамі
  • Марскія экасістэмы – захаванне і ўстойлівае выкарыстанне акіянаў, мораў і марскіх рэсурсаў для ўстойлівага развіцця
  • Экасістэмы – абарона, аднаўленне і садзейнічанне ўстойліваму выкарыстанню наземных экасістэм, устойлівае кіраванне лясамі, барацьба з апустыньваннем, а таксама спыненне дэградацыі зямель і іх аднаўленне, спыненне страты біяразнастайнасці
  • Інстытуты – падтрымка развіцця мірных і інклюзіўных грамадстваў у інтарэсах устойлівага развіцця, забеспячэнне доступу да правасуддзя для ўсіх і стварэнне эфектыўных, падсправаздачных інстытутаў на ўсіх узроўнях
  • Устойлівасць – умацаванне механізмаў ажыццяўлення і актывізацыі глабальнага партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця