Цывілізацыя – гэта лад жыцця і адносіны да ўсіх людзей з роўнай павагай.

Карасон Акіна

Агляд

 Гэта настольная гульня, удзельнікі якой выбіраюць горад, у якім хацелі б жыць, і выгоды, якімі хацелі б карыстацца. Сярод іншых закранаюцца наступныя пытанні:
• Сацыяльная салідарнасць
• Сэнс выплаты падаткаў
• Каштоўнасць дэмакратыі на месцах

Звязаныя правы

• Права на сацыяльнае забеспячэнне
• Права мець уласнасць
• Права на дастатковы ўзровень жыцця

Мэты

• Зразумець важнасць сацыяльнага дабрабыту для жыцця супольнасці
• Развіць навыкі камунікацыі і ўменне працаваць у камандзе
• Садзейнічаць сцвярджэнню каштоўнасцей салідарнасці і адказнасці перад грамадствам

Матэрыялы

• 1 экзэмпляр настольнай гульні
• Картка або папера фармату А3 (пажадана, але неабавязкова)
• 1 ігральныя косці
• Сашчэпкі двух колераў (напрыклад, чырвоныя і сінія). Колькасць сашчэпак кожнага колеру павінна быць аднолькавай. У кожнага ўдзельніка павінна быць дастатковая колькасць сашчэпак
• Нажніцы
• Любая клейкая маса, якую лёгка адклеіць (напрыклад, Blu-tac)
• 4 наборы зменных картак
• 2 канверты
• Грошы (6000 у. а. на гульца)
• 2 экзэмпляры «Заданняў для банкіра горада»
• 1 экзэмпляр «Заданняў для банкіра гульні»
• Папера і ручкі
• Секундамер
• Праектар і слайды з правіламі гульні (па жаданні)

Падрыхтоўка

• Прачытайце інструкцыі, каб азнаёміцца з гульнявым полем, зменнымі карткамі і правіламі гульні.
• Выражце зменныя карткі з двух лістоў. Каб не пераблытаць, пакладзіце іх у два канверты, пазначаныя А і Б (астатнія два лісты будуць выкарыстоўвацца як даведачны матэрыял на пасяджэннях гарадскога савета).
• Ксеракопію гульнявога поля прыклейце на кардон або тоўстую паперу, каб яна даўжэй вам паслужыла і ёю было зручней карыстацца.
• Выберыце трох удзельнікаў на ролі банкіраў – па адным банкіры на горад, і яшчэ адзін будзе банкірам гульні. Раздайце абодвум банкірам гарадоў і банкіру гульні лісты з іх заданнямі. Папрасіце банкіраў зрабіць карткі ці значкі, па якіх іх можна будзе вылучыць сярод іншых удзельнікаў гульні.
• Падзяліце астатніх удзельнікаў на дзве роўныя групы. Адной раздайце чырвоныя сашчэпкі, а другой – сінія.
• Папрасіце кожнага гульца зрабіць сабе «фішку», напісаўшы сваё імя на лістку паперы, згарнуўшы яго ў трубачку і замацаваўшы сашчэпкай свайго колеру.
• Надрукуйце грошы! Зрабіце копіі банкнот са старонкі 354, разрэжце іх, каб у кожнага гульца (грамадзяніна) было 6000 у. а.

Key Date
  • 1 кастрычнікаСусветны дзень Хабітат

Інструкцыі

1. Растлумачце, што гэта практыкаванне ўяўляе сабой настольную гульню, і пакажыце ўдзельнікам ігральнае поле. Прадэманструйце маршрут горада А, а потым – маршрут горада Б. Адзначце месцы, дзе яны перасякаюцца, і пакажыце квадрацікі, дзе ўдзельнікі атрымліваюць зарплату, выплачваюць падаткі і маюць магчымасць «усё памяняць», г. зн. перасяліцца ў іншы горад і гуляць там.
2. Растлумачце правілы гульні (гл. раздатачныя матэрыялы ніжэй). Пераканайцеся, што ўсе іх зразумелі. Вызначце, калі гульня павінна завяршыцца.
3. Скажыце банкірам прымацаваць на адзенне прыкметныя значкі, каб гульцы ведалі, каму плаціць падаткі.
4. Пачынайце гульню! Пасля яе завяршэння пераходзьце да аналізу і ацэнкі.

Аналіз і ацэнкаGoto top

Пачніце з агляду працэсу гульні, затым абмяркуйце з удзельнікамі, хто чаму навучыўся.
1. Ці атрымалі ўдзельнікі задавальненне ад гульні? Што ў ёй спадабалася, а што не?
2. Ці не падалося ў пачатку гульні несправядлівым тое, што адным трэба плаціць больш падаткаў, чым іншым? Ці захоўвалася гэта адчуванне яшчэ некаторы час?
3. Як праходзілі пасяджэнні гарадскога савета? Ці быў працэс прыняцця рашэнняў дэмакратычным?
4. Як сябе адчувалі тыя, хто не згаджаўся з рашэннямі гарадскога савета?
5. Хто перасяліўся ў іншы горад? Чаму?
6. Ці ахвяраваў хто-небудзь на пасяджэнні гарадскога савета грошы з уласнай кішэні на грамадскія патрэбы? Чаму яны гэта зрабілі?
7. У пачатку гульні сацыяльныя ўмовы ў гарадах А і Б былі аднолькавымі. А ў канцы гульні? Ці з'явіліся нейкія адрозненні? Якія канкрэтна?
8. У якім горадзе вы б хацелі жыць? Чаму?
9. Ці варта плаціць больш высокія падаткі, каб усім жылося лепш? Ці вы б лепш пакінулі ўвесь свой заработак сабе і купілі тое, што вам неабходна і чаго хочацца, самі?
10. Што адбылося з двума гарадамі ў канцы гульні? Ці апынуліся яны ў «краіне роўнасці – Экваландыі», дзе жыхары, аб'яднаныя духамсупольнасці, гатовы плаціць за сацыяльныя выгоды, або ў «краіне эгаістаў – Эгаландыі», жыхары якой апантаныя індывідуалізмам і не жадаюць гэтага рабіць?
11. Якую б ацэнку вы далі свайму гораду па шкале ад 1 (абсалютная Эгаландыя) да 10 (абсалютная Экваландыя)?
12. Па чарзе паглядзіце на ўсе квадраты гульнявога поля. Якія правы чалавека парушаюцца?
13. Ці ёсць супольнасці або групы ў вашай краіне, чыё права на ўзровень жыцця, неабходны для падтрымання здароўя і дабрабыту (артыкул 25 УДПЧ), парушаецца? Што гэта за супольнасці і групы і чаму так адбываецца?

Парады для фасілітатараўGoto top

Для любога чалавека, знаёмага з настольнымі гульнямі, гэта гульня не будзе складанай; тым не менш паспрабуйце як мага больш даходліва растлумачыць яе правілы. Гульцам будзе лягчэй, калі вы напішаце правілы на фліпчарце, пакажаце на слайдах або раздасце копіі ўсім удзельнікам.
Ідэальная колькасць удзельнікаў, якія выступаюць у ролі грамадзян, – да дзесяці чалавек, і на пачатку гульні ў кожным горадзе павінна быць роўная колькасць «насельніцтва». Калі ў групе, скажам, 16 чалавек, няхай банкіры працуюць у парах. Калі ў вас большая група, лепш правесці дзве гульні. У гэтым выпадку не забудзьце падрыхтаваць другі набор матэрыялаў і запрасіць памочніка для правядзення другой гульні.

Карысная парада: перш чым прапаноўваць гульню групе, згуляйце ў яе з сябрамі або суседзямі. Тады вам будзе прасцей даваць інструкцыі, а сама гульня пройдзе больш гладка.

Заўвага

У гульні людзі, якія збіраюць падаткі і распараджаюцца фінансамі горада, называюцца «банкірамі». У рэальным жыцці банкіры такіх функцый не выконваюць. Гэты тэрмін ужыты ў гульні таму, што менавіта ён выкарыстоўваецца ў многіх папулярных настольных гульнях, напрыклад у «Манаполіі». Калі слова «банкір» здаецца вам не самым прыдатным, прыдумайце замест яго якое-небудзь іншае, скажам, «фінансіст».

Прапановы па далейшай працыGoto top

У практыкаванні «Шлях у краіну Роўнасці» вы можаце працягнуць даследаваць фактары, якія спрыяюць або перашкаджаюць развіццю роўнасці ў грамадстве. «Варыянты нашай будучыні» – гэта яшчэ адно практыкаванне, якое дапаможа высветліць, якія сілы прыводзяць да перамен і дапамагаюць маладым людзям паверыць, што яны могуць пабудаваць менавіта такую будучыню, у якой хочуць жыць.

Ідэі для дзеянняGoto top

Знайдзіце копію плана развіцця раёна або горада, у якім вы жывяце, і абмяркуйце яго ў групе. Разгледзьце праблемы, якія вас турбуюць, напрыклад, якія патрэбы будуць у мясцовай моладзі ў будучыні і наколькі гэты план здольны іх задаволіць. Вы таксама можаце даследаваць праблемы людзей з інваліднасцю ці пытанне бяспекі на вуліцах, у тым ліку планы павелічэння бяспекі для веласіпедыстаў. Данясіце да органаў мясцовай улады сваё меркаванне, прыняўшы ўдзел у грамадскіх сходах, або прапануйце мясцовым жыхарам стварыць блог, напішыце артыкул у газету ці арганізуйце грамадскі сход або інфармацыйна-асветніцкае мерапрыемства.

Група можа захацець даведацца больш пра «партыцыпатарнае бюджэтаванне» і натхніцца рознымі мясцовымі ініцыятывамі, якія рэалізуюцца ва ўсім свеце. Таксама ўдзельнікі могуць даведацца больш пра «Гарады ў пераходны перыяд» і аб'яднаць свае намаганні з намаганнямі іншых у рамках мясцовай ініцыятывы па распрацоўцы ўстойлівай палітыкі ва ўмовах змены клімату і неабходнасці зніжэння выкідаў СО2.

Дадатковая інфармацыяGoto top

«Партыцыпатарнае бюджэтаванне» – гэта працэс прамога дэмакратычнага ўдзелу мясцовых жыхароў у прыняцці рашэнняў аб прыярытэтных выдатках з грамадскага бюджэту, напрыклад на мясцовыя экалагічныя праекты, сацыяльныя аб'екты, мерапрыемствы па забеспячэнні бяспекі на дарогах або мясцовыя ініцыятывы па барацьбе са злачыннасцю. Пашукайце карысныя спасылкі на гэту тэму па запыце «партыцыпатарнае бюджэтаванне».

«Гарады ў пераходны перыяд» www.transitiontowns.org – гэта сусветная сацыяльная сетка, якая аб'ядноўвае людзей, якія задаюцца пытаннем: як наша супольнасць можа адказаць на выклікі або на магчымасці, звязаныя з «праходжаннем піку здабычы нафты» і змяненнем клімату? Яны працуюць на месцах і шукаюць спосабы скараціць спажыванне энергіі, а таксама палепшыць самазабеспячэнне. Сярод гэтых ініцыятыў можна адзначыць наступныя: стварэнне грамадскіх садоў для вырошчвання прадуктаў харчавання; праект «Біржы адходаў», у рамках якога адходы аднаго прадпрыемства перадаюцца іншаму, якое выкарыстоўвае іх у сваіх мэтах; рамонт старых рэчаў замест адпраўкі іх на сметнік і развіццё гандлёвых сістэм мясцовага абмену (LETS - http://www.gmlets.u-net.com).

Еўрапейскі кодэкс сацыяльнага забеспячэння

Еўрапейскі кодэкс сацыяльнага забеспячэння Савета Еўропы набыў моц у 1968 годзе. Па стане на сакавік 2010 года яго ратыфікавала 21 дзяржава – удзельніца Савета Еўропы. Кодэкс прадугледжвае шырокі спектр мер сацыяльнай абароны, у тым ліку гарантыі:
• Медыцынскага абслугоўвання, уключаючы агульную, спецыялізаваную і неадкладную медыцынскую дапамогу
• Дапамогі па беспрацоўі
• Дапамогі па старасці
• Дапамогі па інваліднасці.

Раздатачныя матэрыялыGoto top

PDFDownload as PDF

Колькасць гульцоў
Ад 7 да 13. Трое іграюць ролю банкіраў. На пачатку гульні колькасць гульцоў у абодвух гарадах павінна быць аднолькавай.

Мэта гульні
Перамагае гулец, у якога ў канцы гульні акажацца больш за ўсё грошай.

Як гуляць
1. Трое гульцоў прызначаюцца на ролі банкіраў: адзін у горадзе А, другі – у горадзе Б, трэці – банкір гульні.
2. Палова гульцоў атрымлівае чырвоныя фішкі, другая палова – сінія.
3. У пачатку гульні гульцы пароўну дзеляцца на дзве каманды. У кожнай камандзе пароўну «чырвоных» і «сініх» гульцоў. Адна каманда падарожнічае па маршруце горада А, другая – па маршруце горада Б.
4. Усе гульцы пачынаюць з квадрата «Старт і зарплата».
5. Гулец мае права перайсці ў іншы горад толькі ў тым выпадку, калі знаходзіцца ў квадраце «Магчымасць пераходу».
6. Першапачаткова зарплата кожнага гульца адпавядае яго колеру:
• «Сінія» гульцы: 500
• «Чырвоныя» гульцы: 100
7. Кіньце косці, каб вызначыць, хто пачне. Гульню пачынае той, у каго выпала больш; потым гульцы кідаюць косці па чарзе, рухаючыся па крузе супраць гадзіннікавай стрэлкі.
8. Усе гульцы па чарзе кідаюць косці і перасоўваюць свае фішкі па маршруце свайго горада на адпаведную колькасць квадратаў. Паставіўшы фішку на квадрат, гулец зачытвае ўслых інструкцыі і выконвае іх.
9. Заўвага: калі гулец па інструкцыі павінен вярнуцца назад, ён адступае, пакуль не спыніцца на патрэбным квадраце, але ўжо не выконвае напісаныя на ім інструкцыі.
10. Калі гульцу трэба плаціць, а грошай не хапае, ён застаецца ў гэтым квадраце і становіцца «жабраком».
11. У адным квадраце адначасова могуць знаходзіцца некалькі гульцоў.

Спецыяльныя квадраты
Выплата падаткаў

Кожны раз, праходзячы квадрат «Выплата падаткаў», гулец павінен заплаціць падатак (прычым нават у тым выпадку, калі гулец там не спыняецца). Сума падатку залежыць ад заработку гульца і ад горада.
Горад A: 40 % пры заработку 500 і больш
10 % пры заработку 100 і менш
Горад Б: 10 % незалежна ад заработку

Заўвага! Беспрацоўны, які не атрымлівае дапамогі, вызваляецца ад выплаты падаткаў. Беспрацоўны, які атрымлівае дапамогу, плаціць 10 % ад гэтай дапамогі незалежна ад горада. Падатак выплачваецца банкіру адпаведнага горада (гульцы ў горадзе А плацяць банкіру горада А, а гульцы ў горадзе Б – банкіру горада Б).

Зарплата

Кожны раз, праходзячы квадрат «Старт і зарплата» (не абавязкова спыняцца на ім, дастаткова нават прайсці), гулец атрымлівае сваю зарплату ў банкіра гульні. Калі гэта беспрацоўны і калі ў горадзе дзейнічае сістэма сацыяльнага забеспячэння, ён атрымлівае дапамогу па беспрацоўі ў банкіра горада.

Магчымасць пераходу

Апынуўшыся ў квадраце «Магчымасць пераходу», гулец вырашае, ці хоча перайсці з аднаго горада ў іншы (з горада А ў горад Б альбо з горада Б у горад А). Для пераходу неабходна паведаміць пра такое рашэнне банкірам і астатнім гульцам. Пачынаючы з наступнага ходу, гулец будзе рухацца ўжо па маршруце іншага горада.
Гулец, які змяніў горад, працягвае атрымліваць тую ж зарплату, што і раней, але плаціць падаткі ў адпаведнасці з законамі новага горада.

Пасяджэнні гарадскога савета

Усе гульцы прысутнічаюць на пасяджэннях савета свайго горада. Такое пасяджэнне дазваляе змяніць курс гарадской палітыкі (калі гэта неабходна).
Пасяджэнне можна праводзіць пасля кожнай пятай выплаты падаткаў. Банкіры гарадоў вядуць улік колькасці людзей, якія прайшлі квадрат выплаты падаткаў у іх горадзе. Пасля таго як пяты гулец пройдзе гэты квадрат, банкір склікае пасяджэнне.
Гульцы горада вырашаюць, хочуць яны праводзіць пасяджэнне ці не.
На час пасяджэння гульня прыпыняецца, і гульцы іншага горада таксама чакаюць, пакуль яно не завершыцца.
Гульцам даецца 5 хвілін, каб вызначыць патрэбнасці горада і неабходныя змены ў гарадской палітыцы. Варыянты палітыкі пазначаны на зменных картках, а гараджане могуць паглядзець у сваім экзэмпляры спіса зменных картак, якія пытанні стаяць на парадку дня (г. зн. з якіх варыянтаў яны могуць выбіраць).
Каб змяніць гарадскую палітыку, гульцы павінны купіць зменную картку на сродкі з падатковых паступленняў горада. Кошт пазначаны на кожнай картцы. Гарадскі савет можа ажыццяўляць толькі тыя змены, якія можа сабе дазволіць. Банкір горада выплачвае патрэбную суму банкіру гульні. Колькасць купленых картак (і змен у палітыцы) абмяжоўваецца толькі фінансавымі магчымасцямі горада.
Калі гарадскі савет перажывае фінансавыя цяжкасці, ён можа перапрадаць адну або некалькі сваіх зменных картак банкіру гульні за 50 % ад першапачатковага кошту.
Багатыя гараджане могуць па жаданні ўнесці свае сродкі ў гарадскую казну для куплі зменных картак.
Банкір прымацоўвае зменныя карткі да адпаведных квадратаў гульнявога поля з дапамогай вельмі невялікай колькасці клейкай масы.

Зменныя карткі

Усяго ёсць 17 зменных картак з варыянтамі рашэнняў па змене палітыкі, якія гарадскі савет можа прыняць на сваім пасяджэнні. Карткі набываюцца ў банкіра гульні па пазначаным на іх намінальным кошце. Пасля куплі банкір горада прыляпляе картку (карткі) на пэўны квадрат гульнявога поля ў адпаведнасці з рашэннем гараджан.
Памяняць можна любы квадрат. Калі падчас змены на гэтым квадраце знаходзіцца гулец, ён дзейнічае ў адпаведнасці з папярэднімі інструкцыямі. Новыя правілы ўступаюць у сілу толькі для наступнага гульца, які пападзе на гэты квадрат.
На пасяджэнні гарадскога савета грамадзяне (гульцы) прымаюць рашэнні наконт гарадской палітыкі і могуць купіць адну або больш зменных картак. За ўсе карткі трэба плаціць.

Жабракі

Гулец, у якога няма грошай для выплаты падаткаў або іншых плацяжоў, застаецца ў тым квадраце, дзе яго напаткала такая доля, і становіцца «жабраком». Аднак калі ў яго горадзе ёсць прытулак для бяздомных, жабрак, калі захоча, можа не заставацца ў сваім квадраце, а пераначаваць там, але гэта не вызваляе яго ад даўгоў.
«Жабрак» можа папрасіць грошай у любога гульца, які патрапіў на яго квадрат. Кожны гулец сам вырашае, даць яму грошай ці не. Калі ў «жабрака» аказалася дастаткова грошай для пагашэння сваіх даўгоў, ён чакае сваёй чаргі, плаціць, кідае косці і працягвае гульню.
«Жабрак» кідае косці кожны другі раз, як выпадае яго чарга, і атрымлівае наступны шанц:
Калі выпала 6: знаходзіць 50 у. а. у сметніцы
Калі выпала 5: збірае 20 пустых піўных бутэлек, здае іх у пункт прыёму шклатары (калі ён ёсць у горадзе) і атрымлівае 50 у. а.
Калі выпала 4: вы атрымлівае 10 у. а. ад першага гульца, які перасячэ квадрат «жабрака»;
Калі выпала 3: прапускае сваю чаргу, бо замерзае і спіць
Калі выпала 2: прачынаецца ў парку і знаходзіць пад лаўкай 10 у. а. Калі горад добраўпарадкаваў парк, знаходзіць 20 у. а.;
Калі выпала 1: становіцца ахвярай рабавання. Наступную міласціну, якую вам дадуць, ці любыя іншыя грошы, якія атрымае, трэба будзе аддаць банкіру горада

Выйгрышы «жабраку» выплачвае банкір горада, у якім той жыве.

Калі заканчваецца гульня?

Гульцы вырашаюць, калі яны закончаць гульню, да яе пачатку. Яны могуць выбраць адзін з наступных варыянтаў:
• Пасля таго, як першы гулец пройдзе 20 раўндаў
• Праз пэўны час, скажам, праз 45 хвілін
Заўвага: гульня аўтаматычна завяршаецца ў выпадку банкруцтва аднаго з гарадоў.
Перамагае гулец, у якога ў канцы гульні будзе больш за ўсё грошай.

Зменныя карткі

Добраўпарадкаванне парку, будаўніцтва ў ім плавальнага басейна і дзіцячай пляцоўкі. Кошт – 200 у. а.

Уборка парку. Кошт – 100 у. а.

Цяпер дарогі ў добрым стане. Перайдзіце на тры квадраты наперад. Кошт – 400 у. а.

Дарогі ў досыць добрым стане, калдобіны залатаны, але латкі вытрымаюць толькі да наступнага пасяджэння гарадскога савета. Кошт – 200 у. а. Вы губляеце працу! Фонд дапамогі беспрацоўным выплачвае вам 30 % ад вашай зарплаты. Рэзервовы фонд горада павінен пры гэтым складаць не менш за 1000 у. а.
Вы захварэлі. Гарадская бальніца цалкам субсідзіруецца. Вы плаціце толькі 10 у. а. Кошт – 600 у. а. Вы захварэлі. Гарадская бальніца субсідзіруецца часткова. Вы плаціце толькі 30 у. а. Кошт – 400 у. а. Пляж бясплатны, радуйцеся! Субсідзіраванне бясплатнага доступу абыходзіцца гораду ў 100 у. а. Сітуацыя на дарогах стала лепш пасля ўвядзення ў строй веласіпеднай дарожкі. Яна абышлася ў 150 у. а. Канец забастоўкі школьных настаўнікаў! Кідайце косці яшчэ раз. Кошт павышэння зарплаты – 400 у. а.

Адкрылі новы тэатр і кінатэатр. Кошт – 400 у. а.

Ваш бацька выйшаў на пенсію, але грошай не атрымлівае. Стварыце сістэму пенсіённага забеспячэння. Кошт – 400 у. а.

Хочацца пачытаць? Завітайце ў бібліятэку! Кідайце косці яшчэ раз. Кошт бібліятэкі – 200 у. а. Пабудаваны дзіцячы дом, беспрытульнікаў больш няма на вуліцах. Кошт дзіцячага дома – 200 у. а. Сістэма перапрацоўкі адходаў скарачае колькасць смецця. Перайдзіце на тры квадраты наперад. Кошт сістэмы – 150 у. а.
Вы сутыкнуліся з юрыдычнай праблемай. Звярніцеся да бясплатнага юрыста. Перайдзіце на два квадраты наперад. Кошт – 200 у. а. У горадзе не засталося бяздомных. Пабудаваны прытулак. Кошт – 200 у. а.      


«Грошы» для гульні знаходзяцца тут.

Спіс задач банкіра горада
Першапачаткова ў гарадоў няма сваіх грошай. Усе прыбыткі ідуць з падаткаў, што выплачваюць гульцы пры праходжанні адпаведных квадратаў.

1. У сваіх уліковых лістах банкіры горада адзначаюць, колькі гульцоў прайшло праз квадрат «Выплата падаткаў», і пасля кожнага пятага склікаюць пасяджэнне гарадскога савета.

2. Банкіры горада збіраюць падаткі пры праходжанні гульцамі адпаведных квадратаў. Заўвага: гульцы, якія перайшлі ў іншы горад, плацяць падаткі ў адпаведнасці з яго законамі.

Схема падаткаабкладання:
Горад A: 40 % пры заработку 500 і больш
10 % пры заработку 100 ці менш

Горад Б: 10 % незалежна ад заработку
Беспрацоўны, які не атрымлівае дапамогі, вызваляецца ад падаткаў.
Беспрацоўны, які атрымлівае дапамогу, плаціць 10 % ад яе.

3. Іншыя задачы банкіраў горада:
• адказваць за грошы горада
• аплачваць куплю зменных картак у банкіра гульні
• прыляпляць зменныя карткі на адпаведныя квадраты гульнявога поля згодна з рашэннем гараджан, прынятым на пасяджэнні гарадскога савета
• кіраваць фондам дапамогі беспрацоўным у адпаведнасці з рашэннямі горада
• выплачваць дапамогу па беспрацоўі гульцам, якія маюць на яе права, калі горад прыняў рашэнне стварыць сістэму сацыяльнага забеспячэння. Пры гэтым на момант яе стварэння ў гарадскім банку павінна знаходзіцца не менш за 1000 у. а.
• наглядаць за «жабракамі» ў горадзе, сачыць, каб яны гулялі сумленна, калі кідаюць косці:
калі выпала 6: ён знаходзіць 50 у. а. у сметніцы
калі выпала 5: ён збірае 20 пустых піўных бутэлек, здае іх у пункт прыёму шклатары (калі ён ёсць у горадзе) і атрымлівае 50 у. а.
калі выпала 4: ён атрымлівае 10 у. а. ад першага гульца, які перасячэ квадрат «жабрака»
калі выпала 3: ён напіваецца і прапускае сваю чаргу, бо спіць
калі выпала 2: ён прачынаецца ў парку і знаходзіць пад лаўкай 10 у. а. Калі горад добраўпарадкаваў парк, ён знаходзіць 20 у. а.
калі выпала 1: ён становіцца ахвярай рабавання. Наступную міласціну, якую яму дадуць, ці любыя іншыя грошы, якія ён атрымае, трэба будзе аддаць банкіру горада

Заўвага: вы выплачваеце жабраку грошы, калі гэтаму чалавеку пашанцавала іх знайсці ў парку ці ў сметніцы, і атрымліваеце ад гэтага чалавека грошы ў выпадку рабавання.

Улік выплаты падаткаў
Кожны раз, калі гулец з вашага горада праходзіць праз квадрат «Выплата падаткаў», прымайце грошы і адзначайце гэта птушкай у адпаведным сегменце круга. Пасля праходжання пятага гульца склікайце першае пасяджэнне гарадскога савета. Пасля аднаўлення гульні пачынайце ставіць птушкі ў другім крузе і г. д.

Ролевая картка банкіра гульні
На пачатку гульні ўсе грошы знаходзяцца ў банкіра гульні. Банкір гульні абавязаны:

1. Забяспечваць бесперашкодны ход гульні:
• пачаць гульню
• забяспечыць выкананне правілаў
• сачыць за працягласцю пасяджэнняў (максімум 5 хвілін) гарадскога савета і
• завяршыць гульню праз пэўны час або пасля таго, як першы гулец пройдзе ўзгодненую колькасць раўндаў.

2. Весці запісы:
• у пачатку гульні запісаць імя, колер і горад кожнага гульца
• лічыць, колькі разоў кожны гулец праходзіць стартавы квадрат.

3. Выплачваць гульцам зарплату ў пачатку гульні і пры кожным наступным праходжанні квадрата «Старт і зарплата». Зарплата выплачваецца ў адпаведнасці з колерам гульца незалежна ад горада:
• сінім гульцам: 500 у. а.
• чырвоным гульцам: 100 у. а.

4. Атрымліваць грошы ў кошт куплі зменных картак ад банкіраў горада.

Уліковы ліст
Запісвайце імёны гульцоў чырвонай або сіняй ручкай у адпаведнасці з іх «колерам». Для ўліку раўндаў зручна карыстацца метадам «пяці рысак»: першыя чатыры рыскі начарціце вертыкальна , а пятай перакрэсліце іх па дыяганалі. Шосты раўнд гульні азначае пачатак новых пяці рысак. Гэта дазволіць хутка і лёгка падлічыць раўнды. Вось як выглядае падлік пасля дванаццаці раўндаў: 

Гульцы горада А ў пачатку гульні
Імя гульца Колькасць разоў праходжання квадрата «Старт» (да 20 разоў)
   
   
   
   
   
   

 

Гульцы горада Б у пачатку гульні
Імя гульца Колькасць разоў праходжання квадрата «Старт» (да 20 разоў)
   
   
   
   
   
   

КОМПАС

Дапаможнік па адукацыі ў галіне правоў чалавека з удзелам моладзі