Гэта невербальнае практыкаванне з’яўляецца адным з цікавых спосабаў пазнаёміць з «Компасам» новую аўдыторыю.

Інструкцыі

1.     Пакладзіце экзэмпляр «Компаса» на падлогу і папрасіце ўдзельнікаў стаць вакол яго ў круг.

2.    Растлумачце, што гэта практыкаванне будзе заснавана на пантаміме і што ўдзельнікі павінны выкарыстоўваць «Компас» так, як яны таго захочуць, – як быццам «Компас» гэта не кніга! – каб паказаць нейкае дзеянне. Пры гэтым група павінна здагадацца, у якой ролі выступае кніга.

3.     Пакажыце гэта на прыкладзе, узяўшы кнігу ў рукі і сказаўшы: «Гэта не кніга… Што гэта такое?» Зрабіце выгляд, што вы ясце бутэрброд. Калі нехта скажа: «Бутэрброд!» – пакладзіце кнігу на падлогу і вярніцеся на сваё месца ў крузе.

4.     Цяпер няхай удзельнікі па чарзе пакажуць свае пантамімы. Дазвольце ім падказваць і дапамагаць адзін аднаму і выходзіць наперад па меры гатоўнасці.

Парады для фасілітатараўGoto top

Гэту тэхніку можна таксама выкарыстаць для пераходу да ацэнкі практыкаванняў і метадаў падчас навучання.