Ніхто не рабіў большай памылкі, чым той, хто нічога не рабіў толькі таму, што мог зрабіць толькі нямногае.

Эдмунд Бёрк

  • Theme Globalisation Globalisation
  • Theme Environment Environment
  • Theme Citizenship and Participation Citizenship and Participation
  • Complexity level3 level3
  • Group Size Любы памер групы (малыя групы па 5–8 чалавек) Любы памер групы (малыя групы па 5–8 чалавек)
  • Time Частка 1: 45 хвілін.  Частка 2: не вызначана. Частка 3: не вызначана Частка 1: 45 хвілін. Частка 2: не вызначана. Частка 3: не вызначана
Агляд

У гэтым практыкаванні ўдзельнікі даведваюцца пра сацыяльны, эканамічны і экалагічны кошт баваўнянай футболкі. Потым яны пераходзяць да планавання і прыняцця мер для вырашэння парушэння звязаных правоў чалавека.

Звязаныя правы

• Права выбіраць працу па жаданні і ўступаць у прафсаюзы
• Права на дастатковы ўзровень жыцця
• Права на бяспечнае і здаровае навакольнае асяроддзе

Мэты

• Даведацца больш аб глабальнай прыродзе індустрыі вытворчасці адзення і зразумець сапраўдны кошт адзення, якое мы купляем
• Развіць навыкі аналізу інфармацыі, планавання і прыняцця мер
• Стымуляваць творчасць, фантазію і актыўнасць

Матэрыялы

• Фліпчарт і маркеры
Раздатачны матэрыял

Падрыхтоўка

• Зрабіце копіі інфармацыйнага лістка, па адной для кожнага ўдзельніка
• Памятайце пра тое, што вы павінны падтрымліваць удзел членаў групы!

Key Date
  • Другая субота маяСусветны дзень справядлівага гандлю

Інструкцыі

Частка 1. Азнаямленне з праблематыкай
1. Растлумачце групе, што вы збіраецеся абмеркаваць вопратку, якую яны купляюць, а таксама сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя наступствы таго ці іншага выбару.
2. Папрасіце ўдзельнікаў паглядзець на этыкеткі іх футболак або світараў, каб даведацца, дзе і з чаго яны зроблены. Колькі яны каштавалі? Намалюйце на фліпчарце табліцу і запішыце краіны і цэны.
3. Спытайце, ці з'яўляюцца грошы адзіным параметрам выбару, а потым раздайце лісткі з інфармацыяй «Разлік сапраўднага кошту бавоўны» і «Сапраўдны кошт адной баваўнянай футболкі» і дайце ўдзельнікам 5 хвілін, каб азнаёміцца з данымі.
4. Затым з дапамогай мазгавога штурму пералічыце праблемы, якія выкрывае гэта інфармацыя, напрыклад правы працоўных, уключаючы дзіцячую працу, выкарыстанне рэсурсаў (вады і паліва), наступствы глабалізацыі, шкода пестыцыдаў і іншых таксічных рэчываў для навакольнага асяроддзя і наступствы глабалізацыі.
5. Спытайце групу, як зараз, у святле гэтых ведаў, яны ўспрымаюць куплю футболкі. Якія меры яны могуць прыняць для спынення парушэнняў? Выпрацуйце пры дапамозе мазгавога штурму ідэі практычных дзеянняў, напрыклад лепш даглядаць за адзеннем, каб яно не так хутка зношвалася, у будучыні купляць толькі «этычныя» футболкі або запусціць кампанію ў мясцовай супольнасці, каб расказаць сваім аднагодкам пра гэтыя праблемы. Абмяркуйце, якія ідэі ўдзельнікаў здаюцца найлепшымі. Прапануйце знайсці больш інфармацыі па гэтых пытаннях і ацаніць магчымасць здзяйснення гэтых ідэй.

Частка 2. Рашэнні і практычныя дзеянні
6. Няхай удзельнікі прааналізуюць праведзеныя даследаванні, знойдуць найлепшыя ідэі і вырашаць, якія меры трэба прыняць.
7. Папрасіце іх разбіцца на малыя групы ў залежнасці ад тыпу мер, якія яны хочуць рэалізаваць, і падрыхтаваць кароткі канспект прапановы, які павінен уключаць:
• Выразныя мэты і задачы
• Апісанне прапанаванага мерапрыемства (байкот, канцэрты, тэле- або радыёпраграмы, вулічныя паказы, раздача лістовак і г. д.), а таксама пералік прычын такога выбару
• Графік падрыхтоўкі мерапрыемства і яго правядзення
• Месцы, дзе будзе праводзіцца мерапрыемства (школы, грамадскія будынкі і г. д.)
• Меркаваны кошт і неабходныя рэсурсы.
8. Папрасіце кожную групу прадставіць свае праекты, затым папрасіце ўсіх пракаментаваць і ўнесці свае прапановы для магчымага паляпшэння.

Частка 3. Рэалізацыя
• Выберыце адно мерапрыемства, каб у ім удзельнічала ўся група, альбо дазвольце ўдзельнікам працаваць у малых групах у адпаведнасці з выбраным імі мерапрыемствам.
• У канцы мерапрыемства або кампаніі ацаніце, як яны прайшлі і чаго дабілася група.

Аналіз і ацэнкаGoto top

Пасля часткi 1:
• Ці з'яўляецца грашовы кошт самым важным? Калі не, то чаму?
• Наколькі важны сацыяльны, эканамічны і экалагічны кошт? Ці ёсць кампанент кошту, які важнейшы за іншых? Якія правы чалавека парушаюцца?
• Колькі вы гатовы заплаціць за футболку?
• Што ўплывае на поспех кампаніі?
• Ці лічыце вы, што арганізацыі, якія працуюць у сферы абароны правоў чалавека, такія як НГА, міжнародныя арганізацыі, агенцтвы ААН і арганізацыі, якія праводзяць антыглабалісцкія кампаніі, дасягаюць рэальных вынікаў? Чаму?
Пасля часткi 2:
• Ці проста было дамовіцца аб плане дзеянняў? Ці ўсе задаволены тым, як у малых групах прымаліся рашэнні? Чаму?
• Чаму былі абраны менавіта такія мерапрыемствы?
• Ці ўсё адчувалі сябе часткай працэсу? Чаму?
• Супраць парушэння якіх правоў чалавека накіраваны мерапрыемствы кожнай групы?
Пасля 3 часткі:
• Як прайшло мерапрыемства ці кампанія? Ці ўсё прайшло па плане? Чаму?
• Што трэба будзе ўлічыць у наступны раз?
• Ці ўсе адчувалі ўцягнутымі ў працэс і карыснымі? Калі не, то чаму і што можна палепшыць у наступны раз?
• Чаму яшчэ вы навучыліся, выконваючы гэта практыкаванне і прымаючы канкрэтныя меры?

Парады для фасілітатараўGoto top

Добра падрыхтуйцеся. Прачытайце Главу 3, раздзел «Практычныя дзеянні ў падтрымку правоў чалавека» для лепшага разумення спосабаў ажыццяўлення практычнай дзейнасці і яе арганізацыі. Таксама прачытайце аб лесвіцы ўдзелу Харта ў дадатковай інфармацыі па тэме «Грамадзянскасць і ўдзел».
У дадатковай інфармацыі па тэме  «Глабалізацыя» вы знойдзеце больш інфармацыі аб транснацыянальных кампаніях. Перад тым, як пачаць гэта практыкаванне, праверце, ці мае кампанія Clean Clothes Campaign ці іншая падобная арганізацыя філіялы ў вашай краіне.

Даведайцеся, якія акцыі праводзіць кампанія Clean Clothes Campaign. Магчыма, у вас атрымаецца выкарыстаць іх гатовы інструментарый. Так прасцей дзейнічаць, напрыклад, выкласці відэа ад Clean Clothes Campaign пра спартыўную вопратку на сайце ці ў блогу групы, чым ствараць матэрыялы для інфармавання грамадскасці самому. Аднак адна з мэт гэтага практыкавання – заахвочваць удзел і творчы падыход. Такім чынам, вам варта падкрэсліць, што ўдзельнікі маюць абсалютную свабоду для «вынаходства» любой новай стратэгіі правядзення кампаніі.

Калі вы хочаце ацаніць кошт з пункту гледжання вугляроднага следу, вы можаце выкарыстаць даныя «Экаметрыкі», якая правяла ацэнку вугляроднага следу адзення, узяўшы ў якасці прыкладу 3 пары сподняй бялізны. У сподняй бялізне і футболкі, верагодна, будуць падобныя паказчыкі, хоць споднюю бялізну, магчыма, мыюць часцей, затое прасуюць радзей. Вынік – 57 кілаграм вуглякіслага газу за ўвесь перыяд існавання. Наведайце сайт www.ecometrica.co.uk і пашукайце па запыце “apparel fact sheet” (факты пра адзенне).

ВарыянтыGoto top

Вы можаце развіць першую частку практыкавання, каб натхніць удзельнікаў глыбей задумацца аб сапраўдным кошце, таму:
1. Пачніце, спытаўшы ўдзельнікаў аб кошце іх футболкі, і падлічыце сярэдні кошт.
2. Затым папрасіце іх паглядзець на этыкетках футболак, дзе яны былі зроблены.
3. Затым папрасіце ўдзельнікаў разбіцца на малыя групы і з дапамогай мазгавога штурму зрабіць спіс усіх этапаў працэсу вытворчасці ад вырошчвання бавоўны да рознічнага продажу тавару ў краме.
4. Зноў сабраўшы ўсіх у адну групу, параўнайце спісы і зрабіце адзін агульны, які сумуе розныя элементы пад агульнымі загалоўкамі, напрыклад «транспарціроўка», «працоўныя выдаткі», «выкарыстанне энергіі» і г. д.
5. Затым, зноў разбіўшы ўдзельнікаў на малыя групы, папрасіце іх ацаніць кошт кожнага пункта, напрыклад вырошчванне бавоўны, агульныя працоўныя выдаткі, транспарціроўка і г. д.
6. Усе разам абмяркуйце ацэнкі кожнай групы.
7. Нарэшце, раздайце лісткі з інфармацыяй і папрасіце іх пракаментаваць.

Прапановы па далейшай працыGoto top

Звяжыцеся з філіялам кампаніі Clean Clothes Campaign у вашай краіне, каб працягнуць распачатую ў групе працу.
Вы можаце правесці даследаванне на прадмет справядлівага гандлю спартыўным абуткам; па гэтай спасылцы вы знойдзеце статыстыку сапраўднага кошту спартыўнага абутку: http://www.vetementspropres.be

Магчыма, групе будзе цікава больш дасканала вывучыць пытанні і праблемы, звязаныя з карпаратыўнай сацыяльнай адказнасцю. Напрыклад, многія акцыі і мерапрыемствы з высакароднымі матывамі атрымліваюць фінансаванне ад кампаній, адказных за парушэнне правоў чалавека. Такія кампаніі таксама могуць забруджваць навакольнае асяроддзе падчас вытворчага працэсу. Група можа абмеркаваць пытанні, узнятыя ў наступнай заяве Джэрэмі Джыл, рэжысёра і заснавальніка арганізацыі Peace One Day: «З пункту гледжання Peace One Day, мы не маглі б існаваць ці дзейнічаць без карпаратыўных спонсараў. Мая пазіцыя простая. Я перакананы, што, каб паўплываць на ланцужок паставак, нам неабходна «быць заадно». Вельмі цяжка, верагодна нават немагчыма, знайсці кампанію, ланцужок паставак якой цалкам на 100 % адпавядае міжнародным законам у галіне правоў чалавека ці заканадаўству аб гандлі, хаця, вядома, гэта вельмі пажадана».
Інфармацыю пра гэты канкрэтны прыклад можна знайсці на сайтах www.peaceoneday.org і http://www.clearingthehurdles.org.

Калі група захоча даведацца больш аб праве на жаданую працу і ўступленне ў прафсаюзы, можна выканаць практыкаванне «Гісторыя Ашыка»   на старонцы 100, якое разглядае праблемы дзіцячай працы, або практыкаванне «Пасяджэнне прафсаюза». IКалі група вырашыць паглыбіцца ў пытанне аб спартыўнай вопратцы і разгледзець іншыя аспекты правоў чалавека, звязаныя са спортам, вы можаце працягнуць занятак практыкаваннем «Хвіліначку».

Ідэі для дзеянняGoto top

Працягніце пачатую працу, аб'яднаўшыся з іншымі мясцовымі зацікаўленымі групамі, і адзначце Сусветны дзень справядлівага гандлю. Добрай крыніцай натхнення паслужыць сайт http://www.wftday.org/.

Атрыманыя веды і набыты вопыт правядзення мерапрыемстваў можна таксама ўжыць, каб правесці кампанію па іншых пытаннях, якія хвалююць групу. На працягу года ўзнікае мноства магчымасцей аб’яднаць намаганні з іншымі зацікаўленымі бакамі і арганізаваць мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне інфармаванасці грамадства аб іншых праблемах у галіне правоў чалавека, напрыклад аб правах жанчын у Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка, аб правах бежанцаў 20 чэрвеня і аб правах чалавека 10 снежня. Супрацоўнічаючы з іншымі групамі і арганізацыямі, вы прадэманструеце сваю салідарнасць у барацьбе за правы чалавека, знойдзеце новых сяброў, добра праведзяце час і шмат чаму навучыцеся.

Дадатковая інфармацыяGoto top

Многія арганізацыі працуюць для забеспячэння справядлівай вытворчасці і справядлівага гандлю. Скарыстайце пошукавую службу, каб знайсці арганізацыі, якія дзейнічаюць у вашым раёне. У такіх арганізацый ёсць партнёры ў многіх еўрапейскіх краінах:
www.cleanclothes.org змяшчае вялікую колькасць інфармацыі і праводзіць кампаніі, у якіх вы можаце прыняць удзел.
• На сайце http://www.organicconsumers.org кампаніі Clothes for a Change можна прачытаць артыкул «Ці была ваша футболка зроблена дзецьмі?»
• Марка People Tree з'яўляецца піянерам справядлівага гандлю ў свеце моды: http://www.peopletreefoundation.org/
• Даклад фонду Environmental Justice Foundation «Дзеці, якія стаяць за вытворчасцю нашай бавоўны» падрабязна апісвае неверагодныя ўмовы, у якіх знаходзіцца прыблізна адзін мільён дзяцей, некаторым з іх усяго 5 гадоў. Яны працуюць па 12 гадзін у спякоту і мароз, многія пакутуюць ад фізічнага, слоўнага і часам сексуальнага гвалту:  http://www.ejfoundation.org
• Мэта фонду Fair Wear Foundation – палепшыць умовы працы ў сферы вытворчасці адзення: http://fairwear.org
• Сетка Fair Trade Resource Network – інфармацыйная платформа, распрацаваная для пашырэння справядлівага гандлю і для таго, каб «стварыць рынак, дзе шануюць людзей, якія вырабляюць прадукты, якія мы ядзім, і тавары, якімі мы карыстаемся»:  www.ftrn.org
• Кампанія Play Fair – гэта кааліцыя груп, якія абараняюць правы працоўных. Яна імкнецца прымусіць спартыўныя брэнды, якія вырабляюць прадукцыю для Алімпійскіх гульняў, адмовіцца ад патагонных прадпрыемстваў у сваім ланцужку паставак і паважаць правы чалавека ў галіне працы: www.clearingthehurdles.org

Раздатачныя матэрыялыGoto top

PDFDownload as PDF

Адсочванне сапраўднага кошту бавоўны
Футболкі з бавоўны – прадукт, атрыманы ў выніку працы розных глабальных кампаній, вытворчыя магутнасці якіх размешчаны практычна ў кожнай краіне свету. Прыклад прыводзіцца ніжэй.

Стандартная баваўняная ферма ў Буркіна-Фасо – зямельнае ўладанне адной сям’і, якая здольна апрацаваць 6–8 гектараў зямлі. Адзін кілаграм бавоўны-сырцу, вырабленага ў Буркіна-Фасо, каштуе 0,23 еўра. Для многіх вытворцаў бавоўны грошы, атрыманыя з яе продажу, – адзіны заработак за ўвесь год.

З фермы бавоўна перавозіцца на бавоўнаачышчальную фабрыку для вытворчасці баваўнянага пуху. Гэты працэс падымае кошт за кілаграм да 0,56 еўра. Працоўным плацяць 73,40 еўра адзін раз у два тыдні.

Затым бавоўна перавозіцца ў порт Ламэ ў Тога, дзе яе прадаюць гандлярам па цане 0,88 еўра за кілаграм. Каля паловы бавоўны прадаецца ў Кітай: яе грузяць на судны, якія ідуць у такія парты, як Шанхай, дзе яе прадаюць на мясцовыя прадзільныя фабрыкі па цане 0,97 еўра за кілаграм. Большасць рабочых на фабрыках родам з бедных рэгіёнаў, часта з сельскай глыбінкі. Яны жывуць у інтэрнатах пры фабрыках і працуюць вельмі шмат за вельмі невялікую плату.

Затым адзенне, якое вырабляецца для мноства вядомых заходніх брэндаў, нярэдка на той жа вялікай фабрыцы, на якой прадзецца пража, адпраўляецца ў порт на экспарт. Сярэдняя цана футболкі, якая імпартуецца ў ЗША, складае 1,10 еўра, але крамы на Манхэтэне прадаюць дзве футболкі за 14,70 еўра.

Бавоўна, якая ў Афрыцы каштавала 0,56 еўра за кілаграм, цяпер каштуе 18,40 еўра за кілаграм.

Гэта інфармацыя ўзята з Інтэрнэту, з праграмы канала навін BBC «Адсочванне сапраўднага кошту бавоўны» ад 2 мая 2007 года.

Сапраўдны кошт адной баваўнянай футболкі
• Выкарыстанне вады: 2157 літраў (45 % выкарыстоўваецца для ірыгацыі)
• Выкарыстанне энергіі: 8 кілават-гадзін (28 800 000 джоўляў) электраэнергіі для прадзільных і швейных машын, 41,6–110 літраў паліва для транспарціроўкі па сушы і морам
• Адлегласць транспарціроўкі: 8851–15 128 км і больш
• Выкіды газу: NOx, CO, CO2, (парніковыя газы) SO2, N2O, лятучыя злучэнні
• Таксічныя рэчывы: 1–3 г пестыцыдаў, дызельныя выхлапы, цяжкія металы (фарбавальнікі)
• Кошт імпарту: 0,44–0,77 еўра
• Дзіцячая праца: у 17 краінах сярэдняя зарплата складае 0,37 еўра ў дзень
• Іншае: 53–91 г угнаенняў.

Крыніца: Earth Intelligence Network,
http://true-cost.re-configure.org/
http://forum.re-configure.org

КОМПАС

Дапаможнік па адукацыі ў галіне правоў чалавека з удзелам моладзі