Усе людзі роўныя ўвогуле і розныя ў прыватнасці. Агульную роўнасць і прыватныя адрозненні трэба паважаць.

Агляд

Гэта кароткая віктарына, дастаткова правакацыйная і таму цікавая, яна ў той жа час з'яўляецца добрай асновай для эфектыўнага групавога абмеркавання.

Звязаныя правы

• Роўнасць чалавечай годнасці
• Права на ўсе правы і свабоды без дыскрымінацыі
• Права на нацыянальную прыналежнасць

Мэты
  • Пашырыць разуменне ўсеагульнасці правоў чалавека
  • Развіць здольнасць крытычна і незалежна ўспрымаць інфармацыю
  • Развіць усведамленне этнацэнтрызму і забабонаў у саміх удзельніках і ў іншых, а таксама развіць навыкі міжкультурнага навучання
Матэрыялы
  • Handout
  • Ручкі або алоўкі, па адным для кожнага чалавека
  • Вялікі ліст паперы (А3) або фліпчарт і маркер
Падрыхтоўка

Зрабіце копіі раздатачнага матэрыялу для ўсіх удзельнікаў, напішыце неабходную інфармацыю на дошцы ці скарыстайце праектар.

compass-key-date
  • 5 маяДзень Еўропы

Інструкцыі

1Дэкларацыя правоў і абавязкаў чалавека, прапанаваная моладдзю (1989 год)

1. Паведаміце ўдзельнікам, што наступнае практыкаванне – гэта свайго роду віктарына, але яе канчатковая мэта не вызначыць тых, хто знае больш ці менш за ўсіх; гэта спаборніцтва – толькі зыходны пункт.
2. Раздайце або пакажыце на экране дзве цытаты, дайце ўдзельнікам пару хвілін, каб іх прачытаць.
3. Папрасіце кожнага ўдзельніка вызначыць:
a) Крыніцу першага тэксту; з якой кнігі або дакумента ўзяты ўрывак?
b) З якой краіны (часткі свету) аўтар другога тэксту?
4. Калі ўсе будуць гатовы, разбіце іх на групы прыблізна па тры чалавекі. Дайце ім 20 хвілін на абмеркаванне і аналіз адказаў, а таксама на падрыхтоўку калектыўнага адказу на наступныя пытанні:
• Чаму яны аддалі перавагу менавіта гэтаму адказу, а не іншым?
• Што тэксты расказваюць пра іх аўтараў?
• Чаму аўтары напісалі гэтыя тэксты?
• Якое іх меркаванне пра тэксты?
5. Калі групы скончаць працу, збярыце адказы на пытанне «а» ад кожнай групы. Папрасіце кожную групу пералічыць прычыны, якімі яны кіраваліся, робячы той ці іншы выбар. Паўтарыце гэту працэдуру з адказамі на пытанне «b». Запішыце адказы на фліпчарце.
6. Назавіце прозвішча аўтара – Саід аль-Андалусі (з Іспаніі) – і пераходзьце да аналізу і ацэнкі.

Аналіз і ацэнкаGoto top

Пачніце з кароткага агляду практыкавання і, калі палічыце, што група гатова, пераходзьце да знаёмства з паняццямі этнацэнтрызму і прадузятасці. Задайце наступныя пытанні (на агульным занятку або, пры неабходнасці, у малых групах):
• Ці здзівіла ўдзельнікаў паходжанне аўтара?
• Як яны першапачаткова спрабавалі яго вызначыць? Рабілі здагадкі? Выкарыстоўвалі інтуіцыю? Сапраўды ведалі аўтара?
• Ці змяніў хто-небудзь сваё меркаванне ў ходзе дыскусій у малых групах? Як удзельнікі абаранялі свае погляды ў групах? Энергічна? Вагаліся?
• Чаму аўтар апісвае людзей з Поўначы менавіта такім чынам?
• Якія падказкі пра аўтара, яго знешнасць і культуру дае нам другі тэкст?
• У якой ступені погляды аўтара з'яўляюцца вынікам яго ўласнага этнацэнтрызму і прадузятасці? Ці можна справядліва сцвярджаць, што ў тыя часы культура народаў паўночнай Еўропы была менш «цывілізаванай», чым культура аўтара?
• Ці могуць удзельнікі прывесці прыклады такога абыходжання са свайго вопыту, з кніг? Як могуць адчуваць сябе людзі, якіх лічаць непаўнавартаснымі?
• Якія наступствы могуць быць, калі людзей не будуць цаніць такімі, якія яны ёсць? Ці могуць яны прывесці прыклады з гісторыі? З сучаснасці?
• Як процідзейнічаць наступствам прадузятасці? Ці ёсць у мясцовасці ці краіне, дзе жывуць удзельнікі, людзі ці групы, якія сталі ахвярамі прадузятасці? Хто канкрэтна?
• Адукацыя – адзін са спосабаў барацьбы з прадузятасцю. Што яшчэ павінна быць зроблена?

Парады для фасілітатараўGoto top

Урыўкі ўзяты з кнігі вядомага навукоўца з горада Кордава ў Андалусіі (сучасная Іспанія), які нарадзіўся ў 1029 годзе нашай эры (у 420 годзе па мусульманскім летазлічэнні). Саід аль-Андалусі славіўся сваёй мудрасцю і ведамі. Для яго цывілізацыя і навука былі цесна звязаны з веданнем Святога Карана. Ён быў дасведчаны не толькі ў галіне рэлігіі, але і ў галіне арабскай літаратуры, медыцыны, матэматыкі, астраноміі і іншых навук.

Трэба памятаць, што ў той час Міжземнаморскі басейн, а асабліва арабскія каралеўствы вакол яго, складалі – для аўтара – цэнтр «цывілізацыі». «На Поўначы», як Саід называе паўночную Еўропу, навукі не былі так развіты, як у арабскім свеце, Персіі, Кітаі і Індыі.
Трэба памятаць пра тое, што ў залежнасці ад узроўню групы можа ўзнікнуць неабходнасць паказаць, як можна падыходзіць да чытання тэксту больш крытычна. Пакажыце, напрыклад, што з другога тэксту вырысоўваецца культура і знешнасць аўтара – хутчэй за ўсё, ён быў цемнаскуры і кучаравы. Крытычнае чытанне прадугледжвае не толькі разуменне зместу тэксту, але і ўлік яго кантэксту, асобы аўтара і прычын таго, чаму ён напісаў тое ці іншае. Разуменне гэтага – важны крок да правільнага ўспрымання тэкстаў (гісторыі, навін, вершаў, песень і г. д.) і ўсведамлення каштоўнасцей, якiя яны перадаюць.

Для таго каб прадэманстраваць праблему этнацэнтрызму, вы можаце, напрыклад, звярнуць увагу ўдзельнікаў на тое, што Саід з яго смуглай скурай і кучаравымі валасамі ўяўляе сабой выдатны прыклад чалавека, якога многія ў Еўропе не палічаць «нармальным». Важна таксама, каб у працэсе дыскусіі вы дапамаглі ўдзельнікам зразумець, што культурныя адрозненні не робяць людзей «лепшымі» або «горшымі» за іншых. Падкрэсліце, што цяжка судзіць непрадузята, бо мы лічым стандартам сваю ўласную культуру. Разуменне гэтага – гэта значыць свайго ўласнага этнацэнтрызму – важны крок да яго прызнання ў іншых, да ўмення наладзіць паспяховыя зносіны з прадстаўнікамі іншых культур.

У канцы занятку пакіньце некаторы час на тое, каб працягнуць абмеркаванне закранутых пытанняў. Напрыклад, пагаварыце пра выкладанне гісторыі і пра тое, як многа (ці як мала) мы, еўрапейцы, ведаем пра культуру іншых народаў.

Прапановы па далейшай працыGoto top

Калі вы хочаце больш дэталёва вывучыць ідэю ўсеагульнасці правоў чалавека, рэкамендуем выканаць практыкаванне «Сыграем гэта!», якое прадугледжвае творчыя і тэатральныя метады.

Ідэі для дзеянняGoto top

Заўвага.
Урыўкі ўзяты з выдання «Кніга разнавіднасцей нацый – навука ў Сярэднявеччы», аўтар Саід аль-Андалусі, пераклад Семаан І. Салем і Алок Кумар. Выдавецтва University of Texas Press, Осцін, 1991 год.

Знайдзіце ў газетах і Інтэрнэце розныя версіі сучасных ці гістарычных падзей, што адбыліся ў вашай краіне (супольнасці), і параўнайце, як іх апісваюць розныя бакі (зацікаўленыя групы). Сайт Presse Europе – добрая крыніца навін, апублікаваных у розных газетах розных краін і на розных мовах ( http://www.presseurop.eu/en).
Іншы рэсурс, Indymedia – аб'яднанне незалежных медыяарганізацый і соцень журналістаў, якія асвятляюць падзеі на месцах незалежна. Сайт даступны на розных мовах http://www.indymedia.org/en/

Раздатачны матэрыялGoto top

PDFDownload as PDF

Віктарына «Усе розныя – усе роўныя»

а) Хто з'яўляецца аўтарам ніжэй прыведзенага тэксту? З якой кнігі або дакумента ён узяты?
«Усе людзі зямлі – ад усходу да захаду, з поўначы і з поўдня – складаюць адзіную групу; (яны) адрозніваюцца па трох асноўных прыкметах: паводзіны, знешнасць і мова».
Выберыце адзін з наступных адказаў:
a) Дэкларацыя ЮНЕСКА аб расе і расавых забабонах, 1958 год e) Саід-аль Андалусі, 1029 год н. э. (420 год па мусульманскім летазлічэнні);
b) Герадот, «Запіскі падарожніка», 198 год да н. э.; f) f) Марка Пола, «Падарожжы», 1300 год н. э.;
c) Індыйскія веды, каля 3000 гадоў да н. э.; g) Ніводнае з вышэйпрыведзенага.
d) Даклад маладзёжнай кампаніі «Усе розныя – усе роўныя», Савет Еўропы, 1996 год;
b) З якой краіны (рэгіёну) свету аўтар наступнага тэксту?
«Тыя, хто жывуць на крайняй Поўначы (Еўропы…), пацярпелі з-за аддаленасці ад сонца. Там паветра халоднае, а неба хмарнае. Таму тэмперамент у іх млявы, а паводзіны грубыя. Як вынік, целы ў іх сталі вялізнымі, скура – белай, а валасы звісаюць уніз. Яны страцілі праніклівасць і вастрыню ўспрымання. Іх адолелі невуцтва і лянота, яны пабіты бяссіллем і глупствам».

Выберыце адзін з наступных адказаў:
a) Кітай b) Еўропа c) Індыя d) ) Афрыка e) Персія f) Ніводнае з вышэйпрыведзенага