Дасягненні ў галіне біямедыцыны абяцаюць значную карысць для людзей, для грамадства і для будучых пакаленняў. Аднак пагоня за гэтай карысцю часта спараджае значныя этычныя і сацыяльныя праблемы. Яны могуць абапірацца на рашэнні, прынятыя ў кантэксце навуковай нявызначанасці і супярэчлівых каштоўнасцей, могуць мець далёка ідучыя наступствы. Шматлікія біямедыцынскія распрацоўкі здольныя выклікаць глыбокія змены ў сацыяльнай і эканамічнай сферах. Яны разглядаюцца ў якасці выкліку і далейшай рэканфігурацыі норм, якія рэгуліруюць звычайны лад жыцця. Вось чаму кірункі, дзе ажыццяўляюцца біямедыцынскія распрацоўкі, а таксама спосабы размеркавання рызык і патэнцыяльнай карысці выклікаюць вялікі грамадскі інтарэс. 

Камітэт па біяэтыцы Рады Еўропы (DH-BIO) падрыхтаваў дадзеныя рэкамендацыі для аказання дапамогі дзяржавам-чальцам з мэтай садзейнічання грамадскім дэбатам у пазначанай галіне. Яна накіравана на тое, каб даць рэкамендацыі тым, хто бярэ на сябе адказнасць ініцыяваць альбо падтрымліваць грамадскія дэбаты у дадзеных рэкамендацыях і ў артыкуле 28 Канвенцыі Аўеда ўсёабдымная канцэпцыя "публічных дэбатаў" выкарыстоўваецца для апісання дыскурсіўнага ўзаемадзеяння ў публічнай сферы (гэта значыць не ў прафесійным кантэксце), з дапамогай якога асобы і групы могуць выяўляць, вывучаць і развязваць іх розныя інтарэсы ў пытаннях, якія закранаюць (альбо патэнцыйна закранаюць) усіх іх (глядзі таксама "Дэбаты")., а таксама тым, хто адказвае на іх праз дзяржаўную палітыку. Сюды ўваходзяць асобы, якія прымаюць рашэнні ў дзяржавах-членах, дзяржаўныя чыноўнікі і дзяржаўныя органы, нацыянальныя камітэты па этыцы, адукацыйныя і навуковыя ўстановы, а таксама іншыя датычныя арганізацыі. 


Прыклады :

Беларусь,(2018)

Кіпр, (2018)

Denmark – Public Debate in Denmark on the future of the healthcare system (2008)

Фінляндыя, (2012)

 Францыя, (2018)

 Германія,(2019)

Ireland - Public debate concerning abortion and the repeal of the eighth amendment to the constitution

Польшча, (2015)

Партугалія, (2017)

Расійская Федэрацыя, (2016)

 Злучанае Каралеўства, (2007)