Грамадскія дэбаты у дадзеных рэкамендацыях і ў артыкуле 28 Канвенцыі Аўеда ўсёабдымная канцэпцыя "публічных дэбатаў" выкарыстоўваецца для апісання дыскурсіўнага ўзаемадзеяння ў публічнай сферы (гэта значыць не ў прафесійным кантэксце), з дапамогай якога асобы і групы могуць выяўляць, вывучаць і развязваць іх розныя інтарэсы ў пытаннях, якія закранаюць (альбо патэнцыйна закранаюць) усіх іх (глядзі таксама "Дэбаты"). павінны быць бесперапынным працэсам, а не аднаразовай падзеяй, хаця ў розных умовах і на розных ключавых этапах могуць быць дарэчныя розныя віды грамадскіх дэбатаў. Грамадскія дэбаты павінны разглядацца ў больш шырокім кантэксце дэмакратычнага кіравання.

Грамадскія дэбаты звычайна маюць зададзеную мэту і загадзя вызначаныя рамкі. Але грамадскія дэбаты не павінны завяршацца прыняццем адзінага рашэння ў пэўны момант часу.

Удзельнікі не павінны мець адчування, што рашэнне ўжо прынята, і яны не могуць аказаць рэальнага ўплыву. Гэта датычыцца як тых выпадкаў, калі ўжо прынятыя на палітычным узроўні рашэнні сутыкаюцца з крытыкай, так і калі меркаванні грамадскасці выказваюцца яшчэ перад тым, як прыняць рашэнне.

 Бесперапынныя грамадскія дэбаты развіваюць культуру актыўнага ўдзелу грамадскасці, якая дапамагае павысіць абазнанасць і кампетэнтнасць у пытаннях, якія тычацца ўсіх грамадзян.

Данія, 2008

Дацкая Тэхналагічная Рада арганізавала грамадскія дэбаты, каб дапамагчы асобам, якія ствараюць палітыку, атрымаць інфармацыю аб поглядах грамадскасці на, сярод іншага, прыярытэты ў галіне аховы здароўя, перш чым прыняць рашэнне наконт кірунку палітыкі.

Грамадскія дэбаты пра будучыню сістэмы аховы здароўя датычыліся палітычна адчувальнага пытання аб змене палажэння пра дзяржаўнае ці прыватнае фінансаванне некаторых метадаў лячэння, і таму ў гэым выпадку важна было пазбягаць палітычна адчувальных момантаў. Гэта таксама вывела палітычна адчувальную тэму з палітычнага кантэксту і ператварыла яе ў грамадскія дэбаты. У рэшце, пры выпрацоўцы палітыкі кіраваліся вынікамі дэбатаў.

Ірландыя, (2016)

Пытанне аб адмене Восьмай папраўкі да Канстытуцыі Ірландыі, якая тычыцца забароны абортаў, было палітычна надта адчувальным пытаннем, у сувязі з гэтым было важна аддаліць Грамадскую Асамблею ад палітычных уплываў. Гэта было дасягнута шляхам атрымання публічнай згоды ключавых бакоў не перашкаджаць дэбатам.