Структура сацыяльных адносін, спосаб абмену інфармацыяй, фарміраванне калектыўных меркаванняў і ўплыў на грамадскія рашэнні зведалі значныя змены ў дваццаць першым стагоддзі, не ў апошнюю чаргу дзякуючы новым інфармацыйным тэхналогіям, якія прывялі да новых спосабаў сацыяльнага ўзаемадзеяння.

У некаторых выпадках не існуе нарматыўнай прававой базы, якая закранае пытанні рызыкі, уплываў і сацыяльных наступстваў, або яна не адпавядае тэхнічнаму развіццю. Развіццё шматлікіх тэхналогій прывяло да наступстваў, якія немагчыма было прадказаць і якія цяжка вызначыць, гэта вядзе да адсутнасці адпаведных норм у межах сучасных нарматыўных прававых актаў.

 Тэхнічныя распрацоўкі ў галіне біямедыцыны могуць з’яўляцца імкліва і выклікаць праблемы для заканадаўцаў і медыцынскіх работнікаў.

 Новыя платформы для сацыяльнага ўзаемадзеяння могуць ствараць палярызаваныя дэбаты ў сегрэгаваных супольнасцях вакол пытанняў, якія могуць патрабаваць больш шырокага і ўсеабдымнага разважання.

 Без намаганняў па садзейнічанні грамадскім дэбатам галасы маргіналізаваных і ўразлівых груп могуць заглушацца альбо ігнаравацца.

Германія, (2019)

Хуткае развіццё тэхналогіі рэдагавання генаў CRISPR- Cas9 было прызнана біяэтычнай праблемай, актуальнай для вырашэння ў рамках грамадскіх дэбатаў як для павышэння інфармаванасці, так і для адлюстравання рызык і карысці. Германія - адна з краінаў, якая арганізавала шырокія грамадскія дэбаты па гэтым пытанні, гл. Прыклад Германіі па ініцыятыве “Genomchirurgie im gesellschaftlichen Diskurs” у 2019 годзе.


Прыклады :

Беларусь,(2018)

Кіпр, (2018)

Denmark – Public Debate in Denmark on the future of the healthcare system (2008)

Фінляндыя, (2012)

 Францыя, (2018)

 Германія,(2019)

Ireland - Public debate concerning abortion and the repeal of the eighth amendment to the constitution

Польшча, (2015)

Партугалія, (2017)

Расійская Федэрацыя, (2016)

 Злучанае Каралеўства, (2007)