Кантактная група па Беларусі
Рада Еўропы была створаная для забеспячэння правоў чалавека, дэмакратыі і захавання вяршэнства права на ўсім кантыненце. Беларусь — адна еўрапейская краіна, якая ніколі не ўваходзіла ў Раду Еўропы, але гэта не перашкаджае Радзе Еўропы ісці насустрач, каб пашыраць у Беларусі свае каштоўнасці і дапамагаць краіне наблізіцца да стандартаў, неабходных для ўдзелу ў арганізацыі.
З 1992 г. Беларусь падпісала шэраг канвенцый і была ўключаная ў розныя праекты Рады Еўропы. Гэты працэс спыніўся ў сакавіку 2022 г. пасля таго, як Расія пачала поўнамаштабную агрэсіўную вайну супраць Украіны і была выключаная з арганізацыі. На наступны дзень Камітэт міністраў вырашыў прыпыніць усялякае супрацоўніцтва і з беларускімі ўладамі. Але праца з беларускай грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнымі сіламі ў выгнанні працягваецца, асабліва з моладдзю, незалежнымі СМІ і праваабаронцамі. Рашэнне аб стварэнні Кантактнай групы Рады Еўропы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю было прынятае ў верасні 2022 г. Упершыню група сабралася праз два месяцы, і атрымала наступны імпульс з прыняццем самітам Рады Еўропы ў Рэйк'явіку ў 2023 г. дэкларацыі, у якой была падкрэсленая неабходнасць супрацоўніцтва і жаданне працягнуць працу Кантактнай групы.
Прыярытэты
Пералік мерапрыемстваў на 2024-2025 гг., узгоднены Кантактнай групай і падтрыманы Камітэтам міністраў у студзені 2024 г., прадугледжвае онлайн- і офлайн-навучанне беларускіх юрыстаў і праваабаронцаў еўрапейскіх стандартаў і прынцыпаў правоў чалавека, такіх як роўнасць і адсутнасць дыскрымінацыі; падрыхтоўка інфармацыйных ініцыятыў па адмене смяротнага пакарання, удзел прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл у сесіях Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы і іх далучэнне да дзейнасці Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы. Таксама плануюцца далейшыя мерапрыемствы для беларускіх журналістаў, грамадзянскай супольнасці і моладзевых арганізацый у выгнанні.
Гэтая дзейнасць працягваецца ў рамках папярэдняга плана Рады Еўропы для Беларусі, які складаецца з 15 пунктаў. План, распачаты ў лютым 2023 г., прадугледжвае праекты, накіраваныя на прасоўванне правоў чалавека і вяршэнства права; змену стаўлення да смяротнага пакарання; падтрымку журналістаў у выгнанні, палітычных зняволеных, жанчын і дыскрымінаваных меншасцей, а таксама на ўмацаванне плюралістычнай дэмакратыі на нацыянальным і мясцовым узроўнях з асаблівай увагай на прыцягненне грамадзянскай супольнасці і моладзі.
Наступныя накірункі дзейнасці Кантактнай групы уваходзяць у лік прыярытэтных:
- падтрымліваць развіццё вяршэнства права ў Беларусі шляхам арганізацыі навучальных візітаў для беларускіх юрыстаў з практычнымі аднадзённымі семінарамі па Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і практыцы Еўрапейскага суда па правах чалавека;
- працаваць з міжнароднымі журналісцкімі арганізацыямі і еўрапейскімі ўрадамі, каб дапамагаць журналістам у выгнанні супрацьстаяць дэзынфармацыі і прапагандзе, якія зыходзяць ад беларускіх улад, і даць ім магчымасці для працы — напрыклад, заахвочваць змякчэнне візавых абмежаванняў, забяспечваць палітычную або фінансавую падтрымку і распрацоўваць алгарытмы, здольныя адрозніваць прапагандысцкі змест ад сапраўднай журналістыкі.
Secretary General discusses challenges to democracy and the rule of law on official visit to Lithuania
In Vilnius Alain Berset also inaugurated Council of Europe Information point for Belarusian People
Secretary General Alain Berset on official visit to Lithuania
Discussions to focus on international law, democratic security and Ukraine, inauguration of Council of Europe Information point for Belarusian people
Хто чым займаецца?
Камітэт міністраў

Камітэт міністраў стаіць у першых шэрагах працы па падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і праваабаронцаў. У верасні 2022 г. Камітэт прапанаваў Генеральнай сакратарцы стварыць кантактную групу для працы з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай апазіцыі і зрабіць па ёй справаздачу. Гэта было зроблена для таго, каб Рада Еўропы магла прадаставіць сваю падтрымку і экспертызу для ўмацавання беларускай дэмакратычнай супольнасці ў адпаведнасці з асноўнымі каштоўнасцямі Рады Еўропы шляхам правядзення мерапрыемстваў па абароне правоў чалавека, пашырэнні вяршэнства права і дэмакратыі. Дзеля гэтага Кантактная група забяспечвае інавацыйную платформу для экспертнага супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю ў беспрэцэдэнтных умовах, калі яны мусяць дзейнічаць у выгнанні ў той час, калі ў Беларусі працягваюць разгортвацца палітычныя рэпрэсіі.
На сваёй 134-й сесіі, якая прайшла ў Люксембургу 13–14 траўня 2025 г., Камітэт міністраў “пацвердзіў сваю падтрымку працы Кантактнай групы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю, якая працягвае забяспечваць эфектыўную і інавацыйную платформу для супрацоўніцтва, і ізноў сцвердзіў неабходнасць пашырэння супрацоўніцтва з расійскімі і беларускімі праваабаронцамі, дэмакратычнымі сіламі, незалежнымі СМІ і грамадзянскімі супольнасцямі, якія падзяляюць каштоўнасці, прынцыпы і мэты Рады Еўропы. Камітэт міністраў ухваліў ініцыятывы Парламенцкай асамблеі і Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад у гэтым кірунку, а таксама падпісанне пагаднення паміж Радай Еўропы і Літвой аб стварэнні Інфармацыйнага пункта Рады Еўропы для беларусаў у Вільні (Літва).”
Таксама варта адзначыць, што намеснікі міністраў рэгулярна сустракаюцца з Святланай Ціханоўскай і іншымі прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сіл у выгнанні.
Парламенцкая асамблея

Парламенцкая асамблея, якая аб’ядноўвае парламентарыяў з 46 краін-удзельніц Рады Еўропы, паслядоўна выказвае моцную падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі, асуджае рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі і патрабуе вызвалення палітвязняў. Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская неаднаразова выступала на сесіях ПАРЕ.
У рэзалюцыі ад 2025 года Асамблея заявіла, што так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія адбыліся ў студзені 2025 года, «не маюць ніякага дэмакратычнага даверу», і таму яна «не бачыць падстаў для прызнання легітымнасці Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта». У рэзалюцыі, прынятай годам раней, Асамблея выклала шэраг шырокіх прапаноў па будаўніцтве дэмакратычнай будучыні для Беларусі, у тым ліку стварэнне прадстаўнічай дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў Асамблеі, якая ўдзельнічае ў яе працы з студзеня 2025 года. Таксама быў прызначаны Генеральны дакладчык па пытаннях дэмакратычнай Беларусі.
У чэрвені 2023 г. Парламенцкая асамблея прыняла рэзалюцыю аб беларусах у выгнанні, у якой заклікала да прававых і практычных захадаў, якія маглі б аблегчыць іх знаходжанне за межамі Беларусі, а таксама падтрымаць беларускую адукацыю і культуру за межамі краіны. Канкрэтныя крокі – «Люксембургскія рашэнні» – былі распрацаваны ў 2024 годзе сумесна з парламентарыямі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі для далейшага прасоўвання гэтай працы. У цяперашні час рыхтуецца ІТ-інструмент для суправаджэння «Люксембурскіх рашэнняў».
Асамблея таксама запатрабавала правядзення міжнароднага трыбунала над беларускімі дзяржаўнымі кіраўнікамі, датычнымі да агрэсіі супраць Украіны. У 2021 г. ПАРЕ ўзнагародзіла прэміяй Вацлава Гавела за абарону правоў чалавека беларускую праваабаронцу Марыю Калеснікаву, асудзіла яе арышт і прывітала яе вызваленне ў снежні 2025 года.
Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад

Кангрэс, як актыўны ўдзельнік Кантактнай групы, ажыццяўляе дзейнасць, накіраваную на прасоўванне дэмакратычных каштоўнасцей у адпаведнасці з прынцыпамі Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання. Асаблівая ўвага надаецца ключавой ролі мясцовых улад у прасоўванні і забеспячэнні правоў чалавека і ва ўзаемадзеянні з жанчынамі, моладдзю і недастаткова прадстаўленымі групамі.
У лістападзе 2023 г. Кангрэс сабраў у Страсбургу групу актывістаў розных палітычных поглядаў, старанна адабраных з удзелам прадстаўнікоў Кантактнай групы, для першага абмеркавання прынцыпаў і стандартаў, неабходных для стварэння эфектыўнай сістэмы мясцовага самакіравання. З таго часу Кангрэс аказваў экспертную дапамогу ў рэформе мясцовага самакіравання з мэтай будучага дэмакратычнага пераходу.
Кангрэс атрымаў мандат на рэалізацыю мерапрыемстваў у 2024–2025 гг., скіраваных на палітычную падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі і на дапамогу ў развіцці патэнцыялу і экспертызы з мэтай падрыхтоўкі рэформ і адпаведнага заканадаўства ў галіне мясцовай дэмакратыі, належнага кіравання і дэцэнтралізацыі ўлады, абапіраючыся на прынцыпы, замацаваныя ў Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання.
У студзені 2024 г. прадстаўнікі Кангрэса ўдзельнічалі ў “Хельсінкскім дыялогу”, а ў сакавіку 2024 г. лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла перад Кангрэсам на 46-й пленарнай сесіі.
У канцы 2024 г. эксперты Кангрэса разгледзелі “Канцэпцыю мясцовага самакіравання для новай Беларусі”, падрыхтаваную дэмакратычнымі сіламі Беларусі, і арганізавалі шэраг онлайн-семінараў для абмеркавання канцэпцый і прынцыпаў мясцовага самакіравання, аспектаў дэцэнтралізацыі і этапаў пераходу да свабоднай і дэмакратычнай Беларусі. Другая серыя вебінараў была праведзена ў снежні 2025 года. Яна была прысвечана вывучэнню мадэляў мясцовага самакіравання, належнага дэмакратычнага кіравання і дэмакратычнага ўдзелу.
У сакавіку 2025 г. прадстаўнічая група дэмакратычных сіл Беларусі ўпершыню ў гісторыі ўдзельнічала ў сесіі Кангрэса. Гэта адбылося пасля таго, як Бюро Кангрэса прыняла рашэнне запрасіць такую дэлегацыю да ўдзелу ў працы сесій і статутных камітэтаў Кангрэса. У кастрычніку 2025 года ўдзел у 49-й сесіі Кангрэса быў адзначаны сумеснай арганізацыяй паралельнага мерапрыемства, прысвечанага мясцовым мерам рэагавання на транснацыянальныя рэпрэсіі супраць беларусаў за мяжой.
У снежні 2025 года дакладчык Кангрэса па пытаннях дэмакратычнай Беларусі здзейсніў паездку ў Польшчу (як краіну, дзе пражывае значная частка беларускай дыяспары) з мэтай падрыхтоўкі дакладу аб дэмакратычных сілах Беларусі, у тым ліку аб мясцовых рашэннях па пытанням транснацыянальных рэпрэсій. Падчас гэтага візіту ў Варшаве быў арганізаваны круглы стол, на якім быў прадстаўлены экспертны аналіз Кангрэса законапраекта аб мясцовым самакіраванні і адпаведных палажэнняў праекта Канстытуцыі дэмакратычнай Беларусі.
Камісар па правах чалавека

Платформа “Бяспека журналістаў”

Гісторыя
Беларусь ратыфікавала дванаццаць канвенцый Рады Еўропы, у тым ліку Канвенцыю аб барацьбе з допінгам, Канвенцыю аб прызнанні кваліфікацый вышэйшай адукацыі і Канвенцыю аб барацьбе з гандлем людзьмі. Беларусь таксама ў розных фарматах удзельнічала ў працы Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права, вядомай як Венецыянская камісія, у Пашыраным частковым пагадненні па спорце (EPAS), у Групе дзяржаў супраць карупцыі і ў Еўрапейскай Фармакапеі. Пасля 2022 г. удзел Беларусі быў альбо скасаваны, альбо прыпынены.
Дакументы
Камітэт міністраў
- Супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі (30 студзеня 2024 г.)
- Адносіны паміж Радай Еўропы і Беларуссю — механізмы ўдзелу Беларусі ў адкрытых канвенцыях (29 верасня 2022 г.)
- Рада Еўропы і Беларусь (7 верасня 2022 г.) (Генеральнаму сакратару прапанавана стварыць Кантактную групу)
- Адносіны паміж Радай Еўропы і Беларуссю (17 сакавіка 2022 г.) (прыпыненне адносін з афіцыйным Мінскам)
- Адносіны паміж Радай Еўропы і Беларуссю (16 сакавіка 2022 г.) (удзел Беларусі ў працы Рады Еўропы)
- Пагадненне паміж урадам Літоўскай Рэспублікі і Радай Еўропы аб супрацоўніцтве ў стварэнні Інфармацыйнага пункта Рады Еўропы для беларусаў у Вільні (6 лістапада 2024 г.)
- Адказ Камітэта міністраў на рэкамендацыю Парламенцкай асамблеі № 2266 (2024) “Дэмакратычная будучыня для Беларусі” (9 кастрычніка 2024 г.)
Парламенцкая асамблея
- Незаконнае зняволенне Уладзіміра Кара-Мурзы і сістэматычны пераслед антываенных пратэстоўцаў у Расійскай Федэрацыі і Беларусі (красавік 2024 г.)
- Дэмакратычная будучыня для Беларусі (студзень 2024 г.)
- Ваенная агрэсія супраць Украіны — удзел расійскіх і беларускіх спартоўцаў у Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Парыжы 2024 г. (чэрвень 2023 г.)
- Вырашэнне канкрэтных праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні (чэрвень 2023 г.)
Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад
- Актуальны каментар Кангрэсу да тлумачальнага дакладу па Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання (7 снежня 2020 г.)
- Еўрапейская хартыя мясцовага самакіравання
Генеральны сакратар
Дакументы Камісара па правах чалавека
Венецыянская камісія
Тэматычныя дакументы
Гвалт у адносінах да жанчын
- Стамбульская канвенцыя: пытанні і адказы (на некалькіх мовах, у тым ліку па-беларуску)
Моладзь
- Рэзалюцыя CM/Res(2020)2 аб стратэгіі моладзевага сектара Рады Еўропы да 2030 году (тэкст па-англійску)
Карупцыя
Гандаль людзьмі
Грамадзянская супольнасць
- Ацэнка стану супрацоўніцтва з расійскай і беларускай грамадзянскімі супольнасцямі, верасень 2022 г.
- Рэкамендацыя CM/Rec(2007)14 Камітэта міністраў дзяржавам-удзельніцам аб прававым статусе няўрадавых арганізацый у Еўропе (тэкст па-англійску).
Скасаванне смяротнага пакарання
- Еўрапейскі і Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, 10 кастрычніка 2024 г. (уключна з супольнай заявай па-беларуску)
Дапамога беларусам у выгнанні
Запыты СМІ можна дасылаць у Дэпартамент СМІ Рады Еўропы ў Страсбургу