Ключавым прынцыпам распрацоўкі дызайну эфектыўных грамадскіх дэбатаў з'яўляецца прадстаўленне магчымасці ўдзелу. Найбольш важныя асаблівасці палягаюць у тым, як дызайн працэсу вызначае і кіруе ўзаемадачыненнямі паміж удзельнікамі, уключаючы як усіх асобных удзельнікаў, так і ініцыятараў. Дадзены аспект можна палепшыць шляхам стварэння асяроддзя і працэсаў, якія маюць дастаткова рэсурсаў, каб быць інклюзіўнымі і спрыяльнымi.

Ірландыя, (2016)

Былі ініцыяваныя грамадскія дэбаты адносна адмены Восьмай папраўкі да Канстытуцыі, якая забараняла аборт. Працэс прадугледжваў стварэнне Грамадскай Асамблеi, якая ў 2016 - 2017 гадах збіралася пяць разоў. Яе вынiкi ў 2017 годзе сталі падставай вырашальнага нацыянальнага рэферэндуму ў маі 2018 года. Абавязацельства па выдзяленні дастатковага часу было важным фактарам эфектыўнасцi працэсу.

Ірландская Грамадская Асамблея была ўпаўнаважана запрашаць экспертаў, якіх яна хацела выслухаць, і апытваць іх, каб стварыць трывалую аснову для далейшага абмеркавання пытання.

Злучанае Каралеўства, (2007)

У рамках шырокай серыі грамадскіх дэбатаў на тэму "Грамадскі ўдзел у навуцы пра мозг, залежнасць і наркотыкі" ўдзельнікі маглі ўзаемадзейнічаць з шырокім колам экспертаў для інфармаванасці падчас дэбатаў.

У рамках грамадскіх дэбатаў датычных “навукі пра мозг і залежнасці” былі прыняты меры па забеспячэнні актыўнага ўдзелу дзейных і былых спажыўцоў наркотыкаў, а не толькі тых, хто выступае праз пацыентскія арганізацыі. Гэтым групам было дазволена выпрацаваць уласны спосаб удзелу, якому яны аддаюць перавагу. Так яны і зрабілі, абмеркаваўшы паміж сабой у бяспечным асяроддзі і прызначыўшы пасярэднікаў, з якімі яны выбудавалі адносіны даверу, і якія потым прадстаўлялі іх погляды ў дэбатах.

Фінляндыя, (2012)

Грамадскія дэбаты могуць быць дарагімі, але ёсць і больш даступныя спосабы стварыць прастору для грамадскага ўплыву. Прыкладам можа служыць ініцыятыва Фінляндыі па стварэнні лёгкадаступнага вэб-сайта для грамадскасці, праз які можна забяспечыць падтрымку пытанням, якія яны хочуць разгледзець у парламенце. У выніку першых шасці гадоў дзейнічання гэтай ініцыятывы былі праведзеныя дэбаты па 37 петыцыях.

Францыя, (2018)

Французская ініцыятыва "États Généraux" эфектыўна выкарыстала існуючыя рэгіянальныя форумы, звярнуўшыся да грамадскасці па ўсёй краіне і за мяжой, а таксама зрабіўшы магчымым удзел шырэйшай грамадскасцi ў нацыянальных дэбатах праз мясцовую інфраструктуру.

Польшча, (2015)

Польскі Канстытуцыйны Тыдзень выкарыстаў існуючую арганізацыйную інфраструктуру школ і іншых устаноў для прыцягнення студэнтаў i юрыдычных спецыялістаў, робячы лекцыі па канстытуцыйным праве ў рамках грамадскіх дэбатаў, якія праводзіліся штогод па ўсёй краіне з 2015 г. Гэта практыка па нарошчванні патэнцыялу, якую навукоўцы-юрысты прапануюць прайсці бясплатна на добраахвотнай аснове.

Данія, (2008)

Удзельнікі грамадскіх дэбатаў пра будучыню дацкай сістэмы аховы здароўя абмеркавалі і пазней прагаласавалі па вельмі заўважных пытаннях, сярод іншага ўстанаўліваючых прынцыпы размеркавання рэсурсаў у сферы аховы здароўя і рэкамендацыі для асобаў, якія ствараюць палітыку.