Image: Theme 'Globalisation' by Pancho

Кожны чалавек мае права на сацыяльны i мiжнародны парадак, пры якiм правы i свабоды, што выкладзены ў гэтай дэкларацыі, могуць быць цалкам ажыццёўлены.
УДПЧ, артыкул 28

І нават калі большасць з нас адчуваюць, што такое глабалізацыя, сама гэта канцэпцыя з'яўляецца складанай і пры гэтым мае самыя разнастайныя сувязі з правамі чалавека.
Тэрмін «глабалізацыя» выкарыстоўваецца для апісання разнастайнасці эканамічных, культурных, сацыяльных і палітычных змен, якія фарміравалі гэты свет на працягу апошніх 50 гадоў, што ўключае як славутую рэвалюцыю ў сферы інфармацыйных тэхналогій, так і памяншэнне значнасці нацыянальных і геапалітычных меж ва ўсё больш шырокім, транснацыянальным перамяшчэнні тавараў, паслуг і капіталу. Усё большая аднастайнасць спажывецкіх густаў, умацаванне і пашырэнне ўлады карпарацый, рэзкае павелічэнне разрыву паміж багатай і беднай праслойкамі насельніцтва, «макдоналізацыя» харчавання і культуры, усё большае распаўсюджванне ліберальна-дэмакратычных ідэй – усё гэта, у той ці іншай форме, унесла свой уклад у глабалізацыю.1
Шалмалі Гутал

Глабалізацыя можа быць апісана як усё большая эканамічная інтэграцыя ўсіх краін свету, звязаная з лібералізацыяй і наступным павелічэннем аб'ёму і разнастайнасці міжнароднага гандлю таварамі і паслугамі, зніжэннем цэн на транспарт, павышэннем інтэнсіўнасці міжнароднага пранікнення капіталу, велізарным ростам глабальнай рабочай сілы і паскораным распаўсюджваннем у маштабах усяго свету тэхналогій, перш за ўсё ў сферы камунікацый.
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы

Мы ведаем, што сутнасць чалавека ўніверсальная, што нам уласцівы падобныя захапленні, страхі, патрэбы і мары, алегэта не мае нічога супольнага са «сціраннем» нацыянальных меж у выніку неабмежаванага перамяшчэння капіталу.
Эдуарда Галеана

І незалежна ад таго, якое б вызначэнне мы ні прынялі, сёння глабалізацыя ўплывае практычна на ўсе галоўныя сферыжыцця і арганізацыі грамадства. Глабалізацыя ўсюды; пры гэтым у яе ёсць як негатыўныя, так і пазітыўныя аспекты.

Лічыцца, што глабалізацыя, з аднаго боку, з’яўляецца прычынай парушэння правоў чалавека, але, з іншага боку, даерухам у падтрымку правоў чалавека магчымасць пераадольваць яе крайнасці і негатыўныя наступствы. Глабалізацыя прыводзіць да таго, што фермеры атрымліваюць менш грошай за свой ураджай, яна павялічвае стымулы для стварэння кепскіх умоў працы, у тым ліку для наймання на працу дзяцей.

Адносіны ў галіне гандлю і эканамічная палітыка павінны ажыццяўляцца з мэтай павышэння жыццёвага ўзроўню, забеспячэння поўнай занятасці і значнага і пастаяннага росту ўзроўню рэальных даходаў і эфектыўнага попыту.
Пагадненне аб заснаванні СГА

Пры гэтым глабалізацыя забяспечвае і функцыянаванне сетак узаемадзеяння паміж людзьмі, што прыводзіць да з'яўлення глабальных рухаў за правы чалавека, напрыклад у падтрымку справядлівага гандлю, памяншэння маштабаў дзіцячай працы і прасоўвання культуры ўсеагульных правоў чалавека.

Пытанне: Маглі б вы прывесці адзін пазітыўны і адзін негатыўны прыклад глабалізацыі з вашага ўласнага досведу?

Уплыў глабалізацыі

У эканамічнай галіне глабалізацыя звязана з развіццём капіталізму як эканамічнай сістэмы, часта грунтуецца на веры ўсамарэгулявальныя рынкі. Глабалізацыя развівае эканамічную свабоду і, як мяркуюць, падымае ўзровень жыцця ва ўсімсвеце, нават калі, у адносным сэнсе, разрыў паміж багатымі і беднымі расце.

Глабалізацыя звязана з развіццём міжнароднага гандлю і глабальным размеркаваннем вытворчасці тавараў і паслуг, дзякуючы памяншэнню колькасці перашкод на шляху міжнароднага гандлю, такіх як тарыфы, экспартныя зборы і імпартныя квоты; назіраецца і памяншэнне абмежаванняў на рух капіталу і інвестыцый.Глабалізацыя паскорыла працэсы аўтсорсінгу і пераводу фінансавых патокаў у афшоры. Дзякуючы аўтсорсінгу (пераводу вытворчасці ў іншыя рэгіёны), транснацыянальныя карпарацыі (ТНК) могуць інтэнсіўна эксплуатаваць малыя і сярэднія прадпрыемствы, прычым па самай нізкай цане і ў маштабах усяго свету. Малыя і сярэднія прадпрыемствы могуць пры гэтым сутыкацца з цяжкасцямі пры пераадоленні глабальнай канкурэнцыі і забеспячэнні непарушэння правоў сваіх працаўнікоў. Што тычыцца ТНК, то іх нялёгка прыцягнуць да адказнасці за парушэнні правоў чалавека, паколькі карпарацыі юрыдычна зарэгістраваны ў адной дзяржаве, а ажыццяўляюць сваю дзейнасць у іншай.
Глабалізацыя таксама ўнесла свой уклад у прыватызацыю грамадскіх структур і тавараў, такіх як водныя крыніцы, ахова здароўя, бяспека і нават кіраванне турмамі. Нядаўна і іншыя тавары, такія як насенне або лекі, сталі разглядацца як эканамічныя тавары і ўключацца ў гандлёвыя пагадненні.

Глабалізацыя паспрыяла развіццю карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці і росту заклапочанасці ў дачыненні падсправаздачнасці недзяржаўных структур, такіх як транснацыянальныя карпарацыі, у дачыненні да іх дзейнасці, асабліва калі яна негатыўна адбіваецца на навакольным асяроддзі, на грамадстве і г. д. Сёння мы бачым таксама павелічэнне колькасці тых кампаній, якія распрацоўваюць кодэксы паводзін у дачыненні да сваёй дзейнасці. Байкоты і кампаніі з боку спажыўцоў таксама прымусілі ТНК праяўляць больш увагі да сацыяльнай адказнасці і да рызыцы ў адносінах да іх рэпутацыі.

Сусветныя міжнародныя эканамічныя інстытуты

Міжнародныя пагадненні аб «свабодным гандлі» ўключаюць складаную камбінацыю лібералізацыі і пратэкцыянізму, што ў многіх важных выпадках (у прыватнасці ў сферы фармацэўтыкі) дазваляе мегакарпарацыям атрымліваць велізарныпрыбытак шляхам манапалізацыі коштаў на лекі, у распрацоўку якіх істотны ўклад унёс дзяржаўны сектар.
Ноам Хомскі

Міжнародны валютны фонд (МВФ) дае рэкамендацыі ў сферы палітыкі і прапануе фінансаванне краінам-членам, якія перажываюць эканамічныяцяжкасці, а таксама працуе з краінамі, якія развіваюцца, для аказання ім дапамогі ў дасягненні макраэканамічнайстабільнасці і ў памяншэнні беднасці. Умоўны характар працы МВФ адлюстроўваецца ў тым наборы палітычныхканцэпцый ці «ўмоў», якія МВФ патрабуе ў абмен на выдзяленне фінансавых рэсурсаў. У палітыцы МВФ існуе мала ціўвогуле не існуе палажэнняў, звязаных з правамі чалавека, і гэта арганізацыя ў асноўным займаецца эканамічнымі івалютнымі праблемамі.
Сусветны банк дае краінам, якія развіваюцца, крэдыты для памяншэння беднасці, прымаючы свае рашэнні на асновеабавязацельства садзейнічаць замежным інвестыцыям, міжнароднаму гандлю і спрыяць інвесціраванню капіталу. ХоцьСусветны банк і мае значныя паўнамоцтвы ў дачыненні да краін, якія развіваюцца, і хоць ён прадстаўляе інтарэсы 186 дзяржаў, ім кіруе невялікая колькасць эканамічна развітых краін. У 1990-х гадах як Сусветны банк, так і МВФ распрацаваліпалітыку, якая ўключала дэрэгуляванне і лібералізацыю рынкаў, прыватызацыю і памяншэнне рэгулявання з боку ўрадаў.
Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА) – гэта арганізацыя, якая ажыццяўляе нагляд за міжнародным гандлем ізаймаецца яго лібералізацыяй. СГА была створана ў 1995 годзе, і ў яе задачу ўваходзіць рэгуляванне гандлю паміжкраінамі-ўдзельнікамі, забеспячэнне рамачнай сістэмы для перамоў і афіцыйнага афармлення гандлёвых пагадненняў, атаксама працэс урэгулявання спрэчак, накіраваны на забеспячэнне непарушэння ўдзельнікамі палажэнняў пагадненняўСГА.

Пытанне: Якім чынам глабалізацыя ўплывае на вашу арганізацыю або школу?

У палітычнай сферы павышаная ўвага да наступстваў унутранага развіцця адной краіны для іншай дзяржавы прыводзіць да таго, што пачынаюць аказваць знешнюю палітычную падтрымку тым кіраўнікам, якія ў іншым выпадку мелі б мала легітымнасці ў сваёй краіне. Канцэнтрацыя эканамічнай і фінансавай улады прыводзіць да памяншэння ўплыву нацыянальных палітычных дзеячаў і ўздзейнічае на дэмакратычныя працэсы. Відавочная няроўнасць у размеркаванні багацця ўзмацняе няроўнасць і напружанасць у грамадстве і пагражае эфектыўнасці доступу да сацыяльных правоў для ўсіх. Многія рашэнні пра гандлёвыя пагадненні прымаюцца ўрадамі, пры гэтым грамадства ў прыняцці рашэнняў наогул не ўдзельнічае. Аспекты правоў чалавека рэдка ўключаюцца ў гандлёвыя пагадненні, нават калі гэтыя пагадненні могуць аказваць уздзеянне на правы чалавека.
Пры гэтым да ўкладу глабалізацыі адносяць і тое, што яна спрыяе пашырэнню дэмакратыі і павышэнню ўзроўню ўсведамлення важнасці правоў чалавека. Нягледзячы на велізарныя тэхналагічныя разрывы, палітычны ўплыў уключае дэмакратызацыю СМІ праз вэб-сайты сацыяльных сетак, якая прыводзіць да арганізацыі рухаў у падтрымку павышанагаўзроўню палітычнай адкрытасці і пераадолення беспакаранасці карупцыянераў і асоб, што злоўжываюць уладай, а таксама рухаў у падтрымку пашырэння палітычнага прадстаўніцтва.

У сферы культуры глабалізацыя звязана з развіццём сетак камунікацыі, з ведамі аб глабалізацыі і з ідэалагічным дыскурсам наконт глабалізацыі – усё гэта ўяўляе сабой неабходны крок да «глабальнага шчасця».
Глабалізацыя прывяла да ўзнікнення агульных стыляў жыцця і спажывецкіх звычак. Глабалізацыя ў сферы культуры таксама аказвае ўплыў і на асвятленне ў СМІ, каб мы неадкладна даведваліся пра трагедыі чалавецтва, а сусветная свядомасць мабілізавалася дзякуючы масавым патокам перамяшчэння людзей. «Глабалізацыя СМІ» прывяла і да таго, што велізарныя манаполіі кантралююць нашы асноўныя глабальныя сродкі масавай інфармацыі, а гэта можа ствараць рызыку прадузятасці і адсутнасці аб'ектыўнасці.
Глабалізацыя ўзмацніла развіццё і іншых формаў супольнасці людзей, напрыклад прывяла да існавання лічбавых супольнасцей. Яна таксама заахвочвае абмен вопытам і дасягненні ў мастацтве і стварыла стымул для з'яўлення новых музычных жанраў і фьюжн-кухні! Глабалізацыя ў сферы культуры прывяла да таго, што мы ўсё больш свядома ставімся да нашага спажывання, напрыклад задумваемся пра тыя ўмовы працы і навакольнага асяроддзя, у якіх вырабляюцца прадукты, што мы набываем.

У эпоху глабалізацыі міжкультурны дыялог стаў неабходнасцю для дасягнення як міжнароднай салідарнасці, так і ўсеагульнай павагі да правоў чалавека. І не ў апошнюю чаргу глабалізацыя дала старт развіццю культуры супраціўлення самой глабалізацыі і рухаў за «іншы свет».

Як [так] атрымліваецца, што на адзенне, вырабленае ў Бангладэшы, Злучаныя Штаты ўсталёўваюць пошліну, у дваццаць разоў вышэйшую за пошліну на адзенне, зробленае ў Вялікабрытаніі? І чаму на краіны, у якіх вырошчваецца дзевяноста працэнтаў сусветнага ўраджаю какава-бабоў, прыпадае толькі пяць працэнтаў сусветнай вытворчасці шакаладу?Арундаці Рой

У сацыяльнай сферы глабалізацыя адбіваецца на ўзроўнях і ўмовах працы і сацыяльных правах працаўнікоў. Глабальная канкурэнцыя, якая суправаджаецца пераводам вытворчасці ў іншыя краіны і распаўсюджваннем афшораў, падштурхоўвае кампаніі на перавод вытворчасці ў тыя дзяржавы, дзе заработкі і сацыяльная абарона рабочых знаходзяцца на самым нізкім узроўні. У выніку гэтага прафсаюзы і працаўнікі ў багацейшых краінах «вымушаны» прымаць менш спрыяльныя ўмовы, што часта называюць сацыяльным дэмпінгам.
Прафсаюзы больш за ўсё заклапочаны працэсам глабалізацыі і найбольш крытычна да іх ставяцца. Так, напрыклад, Еўрапейская канферэнцыя прафсаюзаў заклікала да стварэння рамачнай сістэмы для прасоўвання ўстойлівага развіцця. Такая сістэма павінна ўключаць у сябе:

  • шматбаковую рамачную сістэму для абароны мігрантаў
  • шматбаковую рамачную сістэму для садзейнічання сацыяльнай ахове
  • шматбаковую рамачную сістэму для прасоўвання працы ва ўмовах годнасці і справядлівасці, як асноўнага інструмента для памяншэння беднасці
  • шматбаковую рамачную сістэму для абароны правоў рабочых, забеспячэння харчовай бяспекі, аховы здароўя, адукацыі, гендарнай роўнасці і поўнай аўтаноміі жанчын.2

Палепшаная глабалізацыя?

Мы лічым, што дамінуючы падыход да глабалізацыі павінен быць пераарыентаваны з вузкага клопату пра рынкі да больш шырокага клопату пра людзей. Сацыяльнае вымярэнне глабалізацыі – гэта працоўныя месцы, ахова здароўя і адукацыя, але і многае іншае. Гэта такое вымярэнне глабалізацыі, з якім людзі сутыкаюцца ў сваім штодзённым жыцці і ў працы: сукупнасць іх імкненняў да дэмакратычнага ўдзелу і да матэрыяльнага дабрабыту.
Палепшаная глабалізацыя – гэта ключ да лепшага і больш бяспечнага жыцця ў XXI стагоддзі для людзей па ўсім свеце.
МАП, Сусветная камісія па сацыяльным вымярэнні глабалізацыі

Крытыкі таго, як ідзе працэс глабалізацыі, кажуць, што людзі ў ходзе гэтага працэсу ігнаруюцца. Прытым што забяспечваецца ўсё большая свабода перамяшчэння капіталаў і тавараў, не назіраецца ніякага паляпшэння ўмоў свабоды перамяшчэння людзей. Нягледзячы на гэта, глабалізацыя суправаджаецца ўсё большай міграцыяй – законнай і незаконнай – альбо па эканамічных прычынах, альбо з-за экалагічных катастроф.

У нашы дні глабалізацыя не абмяжоўваецца вышэйпералічанымі з'явамі. Важны аспект, звязаны з глабалізацыяй, – гэта стан навакольнага асяроддзя па ўсім свеце, праблемы разбурэння азонавага слоя, памяншэнне біяразнастайнасці, усё большае забруджванне зямлі, паветра і вады, экалагічныя катастрофы, разлівы нафты, паводкі, звязаныя са змяненнем клімату засухі, апрацоўка адходаў, распаўсюджванне атамнай зброі, абязлесенне і г. д. Гэта ўплывае і на патокі перамяшчэння людзей, бо ў выніку ўздзеяння глабалізацыі на навакольнае асяроддзе могуць узнікаць патокі бежанцаў.

Стандарты справядлівага гандлю

Стандарты справядлівага гандлю – гэта мінімальныя стандарты для сацыяльна адказных вытворчасці і гандлю; яны закліканы таксама падтрымліваць развіццё дробных фермераў і працаўнікоў на плантацыях, якія знаходзяцца ў неспрыяльным становішчы і адціснуты на перыферыю падзей. Стандарты справядлівага гандлю звязаны з трыма сферамі ўстойлівага развіцця: сацыяльнай, эканамічнай і экалагічнай.
Што датычыцца сацыяльнага развіцця, то арганізацыі фермераў павінны мець дэмакратычную структуру і празрыстыя органы кіравання для забеспячэння эфектыўнага кантролю з боку іх членаў; арганізацыя павінна мець патэнцыял для прасоўвання сацыяльнага і эканамічнага развіцця яе членаў; не павінна быць дыскрымінацыі.
Крытэрыі эканамічнага развіцця забяспечваюць здольнасць арганізацыі эфектыўна экспартаваць сваю прадукцыю і эфектыўна кіраваць, ад імя яе членаў, даходамі ад справядлівага гандлю (грошы, якія выплачваюцца, апроч узгодненай справядлівай цаны інвестыцый у праекты сацыяльнага, экалагічнага ці эканамічнага развіцця) на аснове празрыстых і дэмакратычных метадаў.
Крытэрыі экалагічнага развіцця закліканы зрабіць ахову навакольнага асяроддзя неад'емнай часткай кіравання фермамі. Існуюць правілы абароны фермераў і працаўнікоў, звязаныя з выкарыстаннем хімікатаў, утылізацыяй адходаў і аховайпрыродных рэсурсаў. Гэтыя стандарты забараняюць таксама выкарыстоўваць генетычна мадыфікаваныя арганізмы3

Глакалізацыя

ЕКП асуджае сацыяльныя ўмовы, якія ствараюцца ў выніку перамяшчэння кампаній і развіцця «вытворчасці дакладна ўтэрмін» у рамках міжнародных ланцугоў аўтсорсінгу, росту нефармальнага складальніка эканомікі, абвастрэнняпраблемы адсутнасці гарантыі занятасці і нападкаў на прафсаюзныя правы і калектыўныя дагаворы, прычым становішчаасабліва трывожнае ў зонах вытворчасці тавараў на экспарт.
Выканаўчы камітэт ЕКП

У адказ на фінансавую і эканамічную глабалізацыю многія прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці супрацьстаяцьнедастатковаму ўрадаваму рэгуляванню велізарных мультынацыянальных карпарацый, а таксама негатыўнамуўздзеянню гандлёвых пагадненняў і дэрэгуляваных фінансавых рынкаў, бо ўсё гэта ўносіць свой уклад у парушэннеправоў чалавека, прыводзіць да шкоды бяспецы працы і навакольнаму асяроддзю і нават падрывае здольнасцьнацыянальных урадаў прытрымлівацца гэтых стандартаў. Такія групы і асобы выступаюць за тое, што яны называюць «глабалізацыяй з чалавечым тварам». Такая глабалізацыя павінна рэзка адрознівацца ад эканамічнай глабалізацыі, у рамках якой кампаніі выключаюць з формулы сваёй дзейнасці чалавека і правы чалавека.
У гэтым міжнародным руху, які, як правіла, называецца антыглабалісцкім або альтэрглабалісцкім, аб'ядноўваюцца прафсаюзы, экалагічныя няўрадавыя арганізацыі, палітыкі, праваабаронцы, навукоўцы, жаночыя арганізацыі і іншыя ўдзельнікі, зацікаўленыя ў будаўніцтве больш справядлівага свету, які, на іх думку, не можа існаваць, пакуль дэрэгуляванне і глабальная гандлёвая канкурэнцыя з'яўляюцца асноўнымі каштоўнасцямі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

Энергія руху за альтэрнатыўную глабалізацыю грунтуецца на яе ўнутранай разнастайнасці і шматлікасці мэт.
Боавентура дэ Соўза Сантуш5

Лозунг «Мыслі глабальна, дзейнічай лакальна» стаў візітнай карткай такіх «глакальных» рухаў. Упершыню гэта фразабыла выкарыстана ў экалагічным кантэксце ў дачыненні да гарадскога планавання, але хутка распаўсюдзілася і на сферысацыяльнай аховы і адукацыі і стала сведчыць аб усё большым усведамленні ўзаемазалежнасці паміж лакальнымідзеяннямі і рашэннямі, з аднаго боку, і выкарыстаннем глабальных рэсурсаў ці злоўжываннем імі, з другога боку. Глакальны рух разглядаецца як рэакцыя, напрыклад на глабалізаваную эканоміку, у якой экалагічныя наступствы абопарушэнні правоў чалавека, звязаныя з вытворчасцю тавараў, могуць адбывацца не ў той краіне, дзе гэтыя таварынабываюцца. У той жа час, гэта павінна дзейнічаць і ў адваротны бок, паколькі магчымасці таксама становяцца больш глабальнымі і могуць выкарыстоўвацца для прасоўвання лакальных мэт.

За апошнія дзесяцігоддзі значна ўзрасло ўсведамленне пытанняў глабалізацыі, а да міжнародных органаў прад'яўляеццаўсё больш патрабаванняў аб падсправаздачнасці. Рашэнні, якія, як правіла, прымаліся за зачыненымі дзвярыма ўрадамі, банкаўскімі і камерцыйнымі органамі, міжнароднымі арганізацыямі і дзяржаўнымі інстытутамі, цяпер усё больш адкрытыі шырока абмяркоўваюцца грамадствам. Пратэстныя рухі «Абураныя» (Indignados) і «Захапі!» (Occupy) сталі глабальнайз'явай, пры гэтым пратэсты адбываюцца на ўсіх кантынентах.4

Сусветны сацыяльны форум (ССФ)

ССФ вызначае сябе як адкрытае месца сустрэчы для прадстаўнікоў сацыяльных рухаў, сетак, няўрадавых (НУА) і іншыхарганізацый грамадзянскай супольнасці, якія супрацьстаяць неалібералізму, дзе яны могуць аналізаваць свой складдумак, абмяркоўваць у дэмакратычнай атмасферы свае ідэі, фармуляваць прапановы, свабодна абменьвацца вопытам іствараць сеткі кантактаў для забеспячэння эфектыўнасці дзеянняў. Пасля першай сусветнай сустрэчы ў 2001 годзе форумнабыў форму пастаяннага сусветнага працэсу, які імкнецца выявіць і стварыць альтэрнатывы ў адносінах данеаліберальнай палітыкі. Сусветны сацыяльны форум характарызуецца таксама плюралізмам і разнастайнасцю, з'яўляецца неканфесіянальным, няўрадавым і беспартыйным. ССФ – гэта не група і не арганізацыя. ССФ стымулюеправядзенне шматлікіх рэгіянальных сацыяльных форумаў, а таксама лакальных і нацыянальных сацыяльных форумаў.

Пытанне: Як можна «ачалавечыць» глабалізацыю?

Глабалізацыя і правы чалавека

Адукацыя і пашырэнне правоў і магчымасцей жанчын па ўсім свеце не могуць не прывесці да больш клапатлівага, памяркоўнага, справядлівага і мірнага жыцця для ўсіх.
Аўн Сан Су Чжы

Глабалізацыя сама па сабе не парушае правы чалавека; асноўную заклапочанасць выклікае тое, што яна негатыўнаадбіваецца на рэалізацыі ўсеагульных правоў чалавека па ўсім свеце. Такая занепакоенасць звязана з тым, у якой ступенібудуць выконвацца абавязацельствы ў галіне правоў чалавека з боку недзяржаўных структур, напрыкладтранснацыянальных кампаній, і сітуацыю пагаршае яшчэ і тое, што нацыянальныя ўрады, у сувязі з эканамічнай іпалітычнай глабалізацыяй, маюць усё меншы кантроль над сацыяльнымі і эканамічнымі працэсамі. Яшчэ адно пытаннедатычыцца таго, які прыярытэт правы чалавека павінны мець пры прыняцці ўрадавых рашэнняў. І з гэтай нагодыўзнікаюць сумненні, асабліва калі эканамічная палітыка дзяржаў залежыць ад ваганняў на рынках і ад дзеянняўзамежных інвестараў. Гэта ж адносіцца і да ўрэгулявання гандлёвых спрэчак.

Вось некаторыя правы чалавека, якія адчуваюць на сабе ціск глабалізацыі:

  • Права на роўнасць ва ўмовах павагі годнасці і на недапушчэнне дыскрымінацыі закранаецца, напрыклад, калііснуюць дрэнныя ўмовы аховы здароўя і забеспячэння бяспекі для працаўнікоў у краінах, якія развіваюцца
  • Права на здароўе, харчаванне і жыллё, закранаецца асабліва з-за стварэння гандлёвых бар'ераў у дачыненні дакраін, якія развіваюцца, альбо ж з-за набыцця ворных зямель у афрыканскіх і азіяцкіх краінах для вырошчванняэкспартных культур ці біяпаліва.
  • Права на працу можа парушацца, напрыклад, з нагоды перамяшчэння прамысловай вытворчасці ў краіны з больш таннайпрацоўнай сілай, дзе могуць быць устаноўлены ніжэйшыя сацыяльныя стандарты
  • Права на жыццё закранаецца, напрыклад, з-за гандлёвых пагадненняў, якія робяць немагчымым для людзей, што пражываюць у бедных краінах, доступ да лекаў
  • Права на ўласнасць можа быць парушана, напрыклад, з-за высялення падчас рэалізацыі маштабных інфраструктурных праектаў, такіх як будаўніцтва і эксплуатацыя плацін або нафта- ці газаправодаў
  • Права на здароўе і здаровае навакольнае асяроддзе можа быць закранута, напрыклад, з-за канцэнтрацыі небяспечных адходаў у краінах, якія развіваюцца, альбо з-за адсутнасці міжнароднага кансэнсусу ў дачыненні да мер па пераадоленні змянення клімату, якія закліканы прымаць урады
  • Права на абарону ад шкодных формаў працы і ад эксплуатацыі парушаецца, напрыклад, калі ўрады дазваляюць існаваць шкодным умовам працы для таго, каб не згубіць прывабнасць для замежных інвестараў
  • Права карэнных народаў на сваю культуру і развіццё можа быць парушана, напрыклад, з-за абязлесення і (або) надзвычайнага забруджвання, разбуральнага для тэрыторый, на якіх пражываюць карэнныя групы насельніцтва, а таксама з-за прамысловай эксплуатацыі іх зямель і экспрапрыяцыі..

Сёння, калі глабалізацыя збліжае нас усіх усё больш і больш, калі мы будзем ігнараваць неабароненасць невялікай колькасці людзей, такая неабароненасць вельмі хутка распаўсюдзіцца на ўсіх.
Махамед аль-Барадэі

Прыняцце пагадненняў СГА часта мае пэўныя наступствы ў дачыненні да правоў чалавека, нават калі ў такіх пагадненняхгэтыя правы і не згадваюцца. Напрыклад, Пагадненне СГА аб гандлёвых аспектах правоў інтэлектуальнай уласнасці(TRIPS), прынятае ў 2001 годзе, змяшчае патрабаванні ў сферы абароны аўтарскага права, якім законы дзяржаў павінныадпавядаць, у тым ліку і ў такіх сектарах, як фармацэўтычная прамысловасць, і іншых сектарах, дзе дзейнічаюць патэнты. Для дзяржаў, якія не маюць фінансавых сродкаў для аплаты запатэнтаваных лекаў – ці магчымасцей вырабляць сваеўласныя джэнерыкі, – гэта патрабаванне супярэчыць праву на здароўе (і перашкаджае такой дзяржаве выконваць сваеабавязацельствы ў гэтай сувязі).

У 2004 годзе Сусветная камісія МАП па сацыяльным вымярэнні глабалізацыі выпусціла даклад «Справядліваяглабалізацыя: стварэнне магчымасцей для ўсіх», у якім заяўляецца пра неабходнасць непарушэння правоў чалавека ўпрацэсах глабалізацыі. Гэта камісія вызначыла 9 мер для дасягнення гэтай мэты:
Галоўная ўвага людзям. Неабходна задавальняць запыты людзей: паважаць іх правы, культурную ідэнтычнасць іаўтаномію; забяспечваць нармальныя ўмовы працы; пашыраць магчымасці мясцовых супольнасцей, у якіх жывуць людзі. Асаблівае значэнне мае гендарная роўнасць.
Дэмакратычная і эфектыўная дзяржава. Дзяржава павінна мець магчымасць рэгуляваць інтэграцыю ў глабальнуюэканоміку і забяспечваць сацыяльныя і эканамічныя магчымасці і бяспеку.
Устойлівае развіццё. Павінна быць забяспечана «ўзаемнае ўзмацненне» галоўных слупоў развіцця – эканамічнае развіццё, сацыяльнае развіццё і ахова навакольнага асяроддзя – на мясцовым, нацыянальным, рэгіянальным іглабальным узроўнях.
Прадуктыўныя і справядлівыя рынкі. Інстытуцыйныя структуры ў рыначнай эканоміцы, што функцыянуе эфектыўна,павінны садзейнічаць прадпрымальніцтву і пашыраць магчымасці ў эканамічнай сферы.
Справядлівыя правілы. Глабальная эканоміка павінна прапаноўваць справядлівыя магчымасці і доступ для ўсіх краін, а таксама прызнаваць разнастайнасць нацыянальнага патэнцыялу і патрэб развіцця.
Глабалізацыя і салідарнасць. Глабалізацыя павінна дапамагаць пераадольваць няроўнасць як унутры краін, так і паміжкраінамі, садзейнічаючы пры гэтым выкараненню беднасці.
Большая падсправаздачнасць народу. Дзяржаўныя і прыватныя структуры павінны быць дэмакратычнападсправаздачнымі ў дачыненні да палітыкі, якую яны праводзяць, і тых дзеянняў, якія яны ажыццяўляюць.
Паглыбленае партнёрства. Дыялог і партнёрства паміж удзельнікамі працэсу глабалізацыі – міжнародныміарганізацыямі, урадамі і парламентамі, бізнесам, працоўнай сферай, грамадзянскай супольнасцю – павінны стацьасноватворным дэмакратычным інструментам.
Эфектыўнае функцыянаванне Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Мацнейшая і больш эфектыўная шматбаковая сістэмадля стварэння дэмакратычных, легітымных і скаардынаваных асноў для глабалізацыі.6

Хто нясе адказнасць?

Amnesty International праводзіла, напрыклад, кампанію супраць дзейнасці нафтатрэйдынгавай кампаніі «Трафігура». У2010 годзе «Трафігура» была прызнана судом Нідэрландаў вінаватай у тым, што яна правозіла небяспечныя адходы ўАмстэрдам, пры гэтым утойваючы іх небяспечны характар, а затым экспартавала іх у Кот-д'Івуар. У выніку гэтага загінула 15 чалавек, а больш за 100 000 звярнуліся па медыцынскую дапамогу з-за розных праблем са здароўем. Цікава адзначыць, што нідэрландская пракуратура займалася толькі тымі падзеямі, якія мелі месца ў Нідэрландах. Той факт, што пракуратура ігнаравала наступствы пахавання гэтых адходаў у Кот-д'Івуары, паказвае, наколькі складана прыцягнуць да адказнасці кампаніі за іх дзейнасць за мяжой.
Улічваючы гэтыя нястрымныя пошукі выгады, праваабарончая супольнасць звярнула ўвагу на шэраг сфер правоў чалавека, напрыклад на неабходнасць удакладніць права на развіццё, пашырыць магчымасці разгляду спраў, што датычацца эканамічных, сацыяльных і культурных правоў, у судах і прасоўваць прынцыпы Глабальнага дагавора Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

10 прынцыпаў Глабальнага дагавора Арганізацыі Аб'яднаных Нацый7

Прынцып 1: кампаніі павінны падтрымліваць і паважаць абарону абвешчаных на міжнародным узроўні правоў чалавека.
Прынцып 2: кампаніі не павінны прычыняцца да парушэнняў правоў чалавека.
Прынцып 3: кампаніі павінны падтрымліваць свабоду аб'яднання і рэальнае прызнанне правоў на заключэнне калектыўных дагавораў.
Прынцып 4: ліквідацыя ўсіх формаў прымусовай і абавязковай працы.
Прынцып 5: поўнае выкараненне дзіцячай працы.
Прынцып 6: ліквідацыя дыскрымінацыі ў сферы працы і занятасці.
Прынцып 7: кампаніі павінны падтрымліваць падыход да экалагічных пытанняў, заснаваны на прынцыпе засцярогі.
Прынцып 8: прадпрымаць ініцыятывы, накіраваныя на павышэнне адказнасці за стан навакольнага асяроддзя.
Прынцып 9: садзейнічаць развіццю і распаўсюджванню экалагічна бяспечных тэхналогій.
Прынцып 10: кампаніі павінны супрацьстаяць усім формам карупцыі, уключаючы вымаганне і хабарніцтва.

Зямля адна, але свет не адзін. Некаторыя людзі спажываюць рэсурсы Зямлі з такой хуткасцю, што іх застанецца вельмі мала для будучых пакаленняў. Іншыя, якіх значна больш, спажываюць занадта мала і жывуць у цісках голаду, галечы, хвароб і ранняй смерці.
Гру Брунтлан

Па выніках свайго візіту ў Партугалію ў маі 2012 года Камісар Савета Еўропы па правах чалавека падкрэсліў негатыўныўплыў фінансавага крызісу 2008 года, шмат у чым выкліканага глабальнымі рухамі фінансаў, на правы чалавека. «Мерыжорсткай эканоміі бюджэтных сродкаў, якія да гэтага часу ажыццяўляліся ў Партугаліі, аказалі несуразмерны ўплыў направы чалавека ў найбольш уразлівых сацыяльных групах і перш за ўсё ў дачыненні да дзяцей, пажылых людзей іцыганоў. Партугалія з'яўляецца дзяржавай-бокам у Еўрапейскай сацыяльнай хартыі, на падставе якой яна прыняла насябе абавязацельства забяспечваць эфектыўную абарону ўсіх асоб, якія пражываюць або знаходзяцца пад пагрозайпражывання ва ўмовах сацыяльнага адчужэння ці беднасці. Занятасць, жыллё, адукацыя, сацыяльная і медыцынскаядапамога – усё гэта жыццёва важныя сацыяльныя правы, якія нельга аддаваць забыццю нават у часы эканамічнагакрызісу», – заявіў Ніл Муйжніекс. Камісар з заклапочанасцю адзначыў, што больш за 20 % дзяцей і пажылых людзейзнаходзяцца пад пагрозай беднасці.

Пытанне: Ці ведаеце вы, дзе быў распрацаваны, выраблены, сабраны і запакаваны ваш мабільны тэлефон?

Маладзёжныя арганізацыі і глабалізацыя

Глабалізацыя і моладзь

Маладыя людзі з нагоды таго, што яны знаходзяцца на этапе пераходу да дарослага жыцця, яшчэ больш уразлівыя ў дачыненні да ваганняў у эканамічным, сацыяльным, культурным і палітычным парадку, у параўнанні з іншымі групамі ў грамадстве. У Сусветным дакладзе ААН па пытаннях моладзі за 2011 год8 паказана, што ў 2010 годзе агульны ўзровень беспрацоўя сярод моладзі ў свеце складаў 12,6 %, што відавочна вышэй агульнага ўзроўню беспрацоўя сярод дарослых – 4,8 %. У 2011 годзе прыкладна 152 мільёны працоўных маладых людзей жылі ў хатніх гаспадарках з узроўнем жыцця ніжэй рысы беднасці, складаючы пры гэтым 24 % ад усіх тых, хто мае працу і тым не менш жыве ва ўмовах беднасці. Пераход да дарослага жыцця займае больш часу. Асабліва ўражвае ўзровень беспрацоўя сярод маладых дзяўчат – 39,4 % у краінах Блізкага Ўсходу і 34,1 % у Паўночнай Афрыцы. У 2011 годзе ў краінах, якія развіваюцца, пражывала 87 % моладзі ўсяго свету, прычым вельмі часта гэтыя маладыя людзі не мелі працы, былі часткова беспрацоўнымі ці ж працавалі ў сферы ценявой эканомікі і ў дрэнных умовах.

Я згубіўся ў супермаркеце
Я больш не магу рабіць пакупкі з задавальненнем
Я прыйшоў сюды па спецыяльную прапанову
Пад назвай «Гарантаваная асоба»
Музычная група The Clash

Глабалізацыя для моладзі, хай нават і не для ўсіх маладых людзей, азначае таксама і больш інфармацыі, больш магчымасцей для мабільнасці, разнастайнасць культурнага выбару і выбару ладу жыцця, а таксама больш магчымасцей развіваць сеткі ўзаемадзеяння па ўсім свеце са сваімі равеснікамі і выказваць салідарнасць. Маладыя людзі актыўна дзейнічаюць у альтэрглабалісцкіх рухах, а многія маладзёжныя арганізацыі з глабальнай прысутнасцю імкнуцца стаць актыўнымі ўдзельнікамі працэсаў і партнёрстваў у падтрымку больш справядлівай глабалізацыі.

48 самых бедных краін свету маюць даўгі на агульную суму 168 млрд. долараў ЗША, у той час як даўгі 128 самых бедных краін складаюць больш за 3,7 трыльёна долараў ЗША.11  Між тым багацце сусветных мільярдэраў – усяго 497 чалавек (прыкладна 0,000008 % ад усяго насельніцтва зямнога шара) – складае каля 3,5 трыльёна долараў ЗША.12

У 2004 годзе маладзёжны сектар Савета Еўропы арганізаваў маладзёжнае мерапрыемства – «Наколькі вялікі твой свет? – Еўропа, моладзь і глабалізацыя». На гэтым мерапрыемстве сабралася 317 маладых людзей з 83 краін, якія абмяркоўвалі свой вопыт і ўспрыманне жыцця ва ўмовах глабалізацыі, а таксама становішча Еўропы ў свеце і распрацоўвалі эфектыўныя меры для рэагавання на наступствы глабалізацыі, з мэтай садзейнічання эфектыўнаму кіраванню і абароне чалавечай годнасці ў маштабах усяго свету. Удзельнікі падкрэслівалі, што больш за ўсё іх турбуе адсутнасць доступу да сацыяльных правоў, такіх як права на працу і права на адукацыю, а таксама адсутнасць годнага ўзроўню жыцця. Удзельнікі гэтага мерапрыемства рабілі ўпор і на асаблівай адказнасці Еўропы як рэгіёну, які атрымаў велізарныя перавагі ад эканамічнай глабалізацыі і таму «можа сабе дазволіць» стаць домам ліберальных дэмакратый, якія падаюць прыклад іншым рэгіёнам свету. Удзельнікі прыцягнулі таксама ўвагу і да неабходнасці разглядаць моладзь як козыр ужо ў сучаснасці, а не як удзельнікаў працэсаў у будучыні, у якой тыя, хто сёння дарослыя, ужо страцяць сваю ўладу.9

Стажыроўкі ў Еўропе

У кантэксце глабалізацыі моладзі вельмі цяжка ўдзельнічаць у жорсткай канкурэнцыі на рынку працы, і таму стажыроўкі даюць магчымасць значна пашырыць сферы кампетэнцыі маладых людзей. Еўрапейскі маладзёжны форум надаў значную ўвагу гэтай вельмі важнай вобласці для моладзі ў Еўропе – пытанню стажыровак – правёўшы апытанне сярод амаль 4000 стажораў па ўсёй Еўропе. 25 % з іх заявілі, што яны атрымлівалі дастатковую плату, а 37 % паведамілі, што яны прайшлі тры стажыроўкі ці больш. Адзін стажор, які прайшоў у агульным чатыры стажыроўкі, зрабіў са свайго досведу наступную выснову: «Работадаўцы ведаюць, што яны могуць і не заплаціць стажорам наогул нічога, таму што выпускнікам «патрабуецца» вопыт, і атрымліваецца так, што работадаўцы чакаюць, што чалавек пачне працаваць з самага нізкага ўзроўню і пры гэтым павінен ведаць усё аб тым, што і як рабіць, ужо ў свой першы дзень на працы».10

Маладзёжны актывізм у падтрымку справядлівай глабалізацыі рэалізуецца ў форме адукацыйных і асветніцка-інфармацыйных кампаній, пратэстаў, акцый, публікацый і забастовак. Ініцыятыва зыходзіць ад асобных людзей, канкрэтных арганізацый або шырокіх кааліцый. Такая дзейнасць можа адбывацца на мясцовым, нацыянальным і міжнародным узроўні. У штогадовую праграму дзейнасці еўрапейскіх маладзёжных цэнтраў рэгулярна ўключаюцца мерапрыемствы маладзёжных арганізацый, якія вядуць кампаніі за гуманную глабалізацыю. Ніжэй пазначана толькі некалькі прыкладаў мерапрыемстваў, якія праводзяцца маладзёжнымі арганізацыямі.

Еўрапейская каардынацыя Вія Кампесіна (ECVC)

У ECVC аб'ядналіся арганізацыі фермераў і сельскагаспадарчых рабочых, якія вядуць кампанію за альтэрнатыўную харчовую і сельскагаспадарчую палітыку, заснаваную на большай легітымнасці, справядлівасці, салідарнасці і ўстойлівым развіцці.

Федэрацыя маладых еўрапейскіх «зялёных» (FYEG) – глабальны парадак дня

У FYEG аб'яднаны маладзёжныя экалагічныя і «зялёныя» палітычныя групы з усіх краін Еўропы. У сваёй агульнапалітычнай заяве FYEG падкрэслівае заклапочанасць у дачыненні да ўздзеяння транснацыянальных кампаній на навакольнае асяроддзе і адсутнасці дэмакратычнага кіравання ў такіх структурах, як Сусветны банк, МВФ і СГА, і пры гэтым заклікае ўвесці падатак Тобіна на спекулятыўныя фінансавыя патокі, а таксама паставіць пад кантроль дэмакратычных арганізацый транспарт, энергетыку і тэлекамунікацыі.

Міжнародны рух «Сокалы» – міжнародны сацыялістычны рух у сферы адукацыі (IFM – SEI)

IFM – SEI распрацаваў у 2011 годзе праект «Валанцёры супраць беднасці», накіраваны на развіццё магутнай сеткі маладых валанцёраў з Афрыкі, Азіі, Еўропы і Лацінскай Амерыкі, у задачу якіх уваходзіла б асветніцка-інфармацыйная праца ў галіне беднасці сярод моладзі і барацьба за забеспячэнне годных умоў працы.

Міжнародная грамадзянская служба (SCI) – добраахвотныя працоўныя лагеры

На працягу больш за 90 гадоў SCI арганізуе добраахвотныя праекты для прасоўвання і стварэння культуры міру пры падтрымцы мясцовых супольнасцей. Кожны год тысячы валанцёраў працуюць у міжнародных добраахвотных праектах, якiя арганiзуюцца ў многіх краінах па ўсім свеце.

Сусветная асацыяцыя дзяўчынак-гайдаў і дзяўчынак-скаўтаў – Глабальны фонд дзяўчынак

Гэта ініцыятыва накіравана на садзейнічанне змене жыцця дзяўчынак і маладых жанчын у свеце, шляхам перадачы ім каштоўных навыкаў, ведаў і забеспячэння магчымасцей. Фонд ставіць мэтай сабраць да чэрвеня 2014 года 10 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў для таго, каб стварыць і развіваць адпаведныя праекты і праграмы, якія будуць забяспечваць кожнай дзяўчынцы тыя магчымасці, што патрабуюцца ёй для рэалізацыі свайго поўнага патэнцыялу.

Канцавыя зноскі

1
2  Шалмалі Гутал, «Глабалізацыя» ў выданні «Развіццё на практыцы», том 17, № 4/5, жнівень 2007 года, старонкі 523-531 www.jstor.org/stable/25548249
Рэзалюцыя Выканаўчага камітэта Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў па сацыяльным вымярэнні глабалізацыі, 2005: www.etuc.org/a/365 www.etuc.org/a/365
3 Фонд справядлівага гандлю: стандарты справядлівага гандлю. www.fairtrade.org.uk/what_is_fairtrade/fairtrade_certification_and_the_fairtrade_mark/fairtrade_standards.aspx
4 en.wikipedia.org/wiki/List_of_Occupy_movement_protest_locations
5 www.forumsocialmundial.org.br/dinamic/us/boaventurapor.php
6 Адаптаванае выданне «Справядлівая глабалізацыя: стварэнне магчымасцей для ўсіх», Міжнародная арганізацыя працы, Жэнева, 2004
7 www.unglobalcompact.org/AboutTheGC/TheTenPrinciples/index.html 
8 «Занятасць моладзі: перспектывы моладзі ў пошуках годнай працы ў эпоху змен»: http://unworldyouthreport.org/index.php 
9 Савет Еўропы, 2005: www.coe.int/t/dg4/youth/Source/Resources/Publications/2005_How_Big_is_your_world.pdf
10 Еўрапейскі маладзёжны форум, «Праўда аб стажыроўках»: http://issuu.com/yomag/docs/yfj_internsrevealed_web
11 Jubilee Debt Campaign, 2008
12 www.globalissues.org/article/26/poverty-facts-and-stats
Richard Falk, Resisting "Globalization-From-Above" through "Globalization-From-Below" in B. Gills (ed.), Globalization and the Politics of Resistance, Basingstoke: Palgrave, 2001
Журнал Global Finance: www.gfmag.com
Міжнародны савет па палітыцы ў галіне правоў чалавека (ICHRP), «Правы чалавека ў глабальнай эканоміцы, даклад калёквіуму», Жэнева: ICHRP, 2010, даступны па спасылцы: www.ichrp.org/files/documents/185/210_human_rights_global_economy_colloquium_report.pdf
Naomi Klein, No logo: taking aim at the brand bullies, London: Flamingo, 2000
Шалмалі Гутал, «Глабалізацыя» ў выданні «Развіццё на практыцы», том 17, № 4/5, жнівень 2007 года

compass-key-date
  • 22 MarchWorld Day for Water
  • 7 AprilWorld Health Day
  • 1 MayInternational Workers Day
  • 2nd Saturday in MayWorld Fair Trade Day
  • 21 MayWorld Day for Cultural Diversity for Dialogue and Development
  • 5 JuneWorld Environment Day
  • 20 JuneWorld Refugee Day
  • 1st Saturday in JulyInternational Day of Co-operatives
  • 11 JulyWorld Population Day
  • 9 AugustInternational Day of Indigenous People
  • 12 AugustInternational Youth Day
  • 1st Monday in OctoberWorld Habitat Day
  • 7 OctoberWorld Day for Decent Work
  • 16 OctoberWorld Food Day
  • 17 OctoberInternational Day for the Eradication of Poverty
  • 9 DecemberInternational Anti-Corruption Day
  • 18 DecemberInternational Migrants Day
  • 20 DecemberInternational Human Solidarity Day