Што мы ведаем пра правы чалавека?

  • compass-theme compass-general-human-rights compass-general-human-rights
  • compass-complexity level1 level1
  • compass-group-size Больш за 8 чалавек Больш за 8 чалавек
  • compass-time 60 хвілін 60 хвілін
Агляд

Гэта практыкаванне ўяўляе сабой простую віктарыну і варыянт гульні «Бінга!», у якой удзельнікі дзеляцца сваімі ведамі аб правах чалавека і вопытам у гэтай галіне.

Звязаныя правы

Любыя правы чалавека

Мэты

• Дабіцца разумення таго, што правы чалавека распаўсюджваюцца на ўсіх і ўсюды
• Развіць уменне слухаць і крытычна думаць
• Прывіць павагу да іншых людзей і да іх меркаванняў

Матэрыялы

• Па адным экзэмпляры пытанняў віктарыны і алоўку на кожнага ўдзельніка
• Папера для фліпчарта і маркеры

Падрыхтоўка

• Зрабіце ксеракопію старонкі з пытаннямі віктарыны на вялікім аркушы паперы або на аркушы паперы для фліпчарта
• Азнаёмцеся з асноўнымі правамі, пералічанымі ў УДПЧ і ў Канвенцыі аб правах дзіцяці

compass-key-date
  • 8 маяМіжнародны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца

Інструкцыі

1. Раздайце лісты з пытаннямі віктарыны і алоўкі.
2. Растлумачце ўдзельнікам, што яны павінны знайсці сабе партнёра і задаць яму адно з пытанняў віктарыны. Ключавыя словы адказу трэба запісаць у адпаведнай графе.
3. Пасля гэтага пары разбіваюцца, і ўдзельнікі знаходзяць сабе іншых партнёраў.
4. Мэта гульні заключаецца не толькі ў тым, каб запоўніць усе графы табліцы, але і ў тым, каб на кожнае пытанне адказваў іншы ўдзельнік.
5. Удзельнік, які атрымаў адказы на ўсе пытанні і запоўніў усе графы табліцы, гучна крычыць: «Бінга!». Ён/яна/яны – пераможцы гульні.
6. Пераходзьце да дыскусіі. Зачытайце пытанне з першай графы віктарыны і папрасіце ўдзельнікаў па чарзе зачытаць атрыманыя на гэта пытанне адказы. Запішыце на фліпчарце ключавыя словы. Дайце ўдзельнікам магчымасць коратка пракаментаваць адказы.
7. Калі табліца на фліпчарце будзе запоўнена, перайдзіце ў пачатак і больш глыбока абмяркуйце адказы ў кожнай графе.

Аналіз і ацэнкаGoto top

• Ці ўсе пытанні мелі дачыненне да правоў чалавека? Да якіх канкрэтна?
• На якія пытанні было цяжэй за ўсё адказаць? Чаму?
• Якія пытанні былі самымі спрэчнымі? Чаму правы такія неадназначныя?
• Як удзельнікі даведаліся аб правах чалавека і аб іх парушэннях? Ці давяраюць яны крыніцам такой інфармацыі?

Парады для фасілітатараўGoto top

Вы можаце па жаданні ўносіць змены ў любыя пытанні віктарыны, каб адаптаваць яе да інтарэсаў і ўзроўню вашай групы.

Пазначаючы адказы ўдзельнікаў на кожнае пытанне, запісвайце толькі ключавыя словы. Сэнс табліцы ў тым, каб аблегчыць абмеркаванне на наступным этапе. Пасля кожнага раўнда гульні давайце кароткія тлумачэнні, калі вас просяць удакладніць нейкае пытанне ці падказаць, як яго разумець. Адзначце для сябе пытанні, якія патрабуюць паглыбленага абмеркавання, і паабяцайце вярнуцца да іх пазней.

Можа здарыцца так, што ўдзельнікі будуць прыводзіць прыклады, якія акажуцца для вас незнаёмымі, ці таму, што будуць не так шырока вядомы, ці таму, што будуць узяты з асабістага жыцця. Гэта не мае значэння. Нельга ж ведаць усё пра ўсё! Вы можаце спытаць удзельнікаў, адкуль яны ўзялі тую ці іншую інфармацыю, і абмеркаваць яе дакладнасць і надзейнасць гэтай крыніцы. Безумоўна, гэта добрая магчымасць падштурхнуць удзельнікаў да крытычнага асэнсавання атрыманай інфармацыі ў цэлым.

Некаторыя адказы будуць неадназначнымі. Напрыклад, нехта можа сказаць, што аборт – гэта адмаўленне ў праве на жыццё. Некаторыячлены групы будуць цвёрда стаяць на гэтым пункце гледжання, іншыя ж будуць гэтак жа рашуча не згаджацца. Першы ўрок, які можна атрымаць з гэтай спрэчкі, заключаецца ў тым, што любое пытанне важна разгледзець з усіх бакоў і паспрабаваць высветліць, чаму нехта прытрымліваецца менавіта такога меркавання. Можна не згаджацца з нейкім меркаваннем, але чалавека, які яго прытрымліваецца, трэбапаважаць.
Яшчэ адзін урок, які мы можам атрымаць: мы павінны ведаць аб правах чалавека менавіта таму, што яны патрэбны нам усім і пастаянна развіваюцца, а меркаванне кожнага патрэбна, каб надаць правам значнасць. У справе інтэрпрэтацыі і прымянення правоў чалавека няма абсалютнай яснасці, тут нельга ўсё вырашыць раз і назаўсёды; правы патрабуюць пастаяннай пераацэнкі і ўдасканалення. Таму кожны абавязаны ўдзельнічаць у працэсе прасоўвання і абароны правоў чалавека.

Прапановы па далейшай працыGoto top

На прыкладзе аднаго або двух пытанняў, якія выклікалі спрэчкі, абмяркуйце дылемы, з якімі мы сутыкаемся ў рэальным жыцці, імкнучыся развіваць культуру павагі да правоў чалавека.

Правы чалавека можна вывучаць і праз візуальныя вобразы. Высветліце, як удзельнікі бачаць правы чалавека, выканаўшы практыкаванне «Улада кветак». Яно можа пацягнуць за сабой цэлы шэраг дыскусій, напрыклад пра стэрэатыпы, фарміраванне нашых уяўленняў аб свеце і дыскрымінацыю.

Магчыма, групу зацікавіць і тое, як СМІ асвятляюць падзеі і як можна надаць правам чалавека больш вагі. Знайдзіце раздзел  «Робім навіны» ў навучальным пакеце «Усе розныя – усе роўныя».

Раздатачныя матэрыялыGoto top

PDFDownload as PDF

Пытанні віктарыны

Назва дакумента, які абвяшчае правы чалавека.



 
Асаблівае права, якое павінны мець усе дзеці. Песня (фільм, кніга) пра правы чалавека.

Права, якога пазбаўлены пэўныя групы насельніцтва ў вашай краіне.



 
Права чалавека, якога асабіста вы пазбаўлены. Арганізацыя, якая вядзе барацьбу за правы чалавека.

Наш агульны абавязак у дачыненні да правоў чалавека.



 
Прыклад дыскрымінацыі. Права, якога часам пазбаўлены жанчыны.

Нейкая асоба, якая вядзе барацьбу за правы чалавека.



 
Парушэнне права на жыццё. Прыклад парушэння права чалавека на недатыкальнасць прыватнага жыцця.

Права чалавека, у якім часта адмаўляюць маладым людзям.



 
Група ці супольнасць, чыя свабода ад дыскрымінацыі часта парушаецца ў вашай краіне. Прыклад парушэння права на бяспечнае навакольнае асяроддзе ў вашай супольнасці.