Гэта – ідэал, дзеля якога я спадзяюся жыць і якога спадзяюся дамагчыся. Але калі спатрэбіцца, я гатовы за гэты ідэал памерці.

Нельсан Мандэла

Агляд

У гэтым практыкаванні выкарыстоўваюцца інфармацыйныя карткі для таго, каб абудзіць цікавасць да герояў барацьбы за правы чалавека. На абмеркаванне ставяцца наступныя пытанні:
• Палітычнае праследаванне
• Змагары за правы чалавека ХХ стагоддзя
• Барацьба за правы ў розных краінах

Звязаныя правы

• Свабода перакананняў і выказвання меркавання
• Права на роўнасць перад законам і права на справядлівы суд
• Свабода ад катаванняў і зневажальнага абыходжання

Мэты

• Даведацца пра некаторых людзей, якія змагаліся за правы чалавека ў розных краінах
• Развіць навыкі збору і апрацоўкі інфармацыі, супрацоўніцтва і працы ў групе
• Падняць павагу і цікавасць да правоў чалавека, сфарміраваць пачуццё адказнасці за іх захаванне

Матэрыялы

• Набор з 30 картак на кожную малую групу
• Нажніцы
• Канверты
• Па жаданні: клей і кардон для прыклейвання картак на тоўстую аснову

Падрыхтоўка

• Падрыхтуйце памяшканне для працы ў малых групах
• Зрабіце копіі картак, каб у вас было па адным наборы на кожную малую групу
• Разрэжце аркушы з карткамі, ператасуйце іх і раскладзіце па канвертах. Важна, каб наборы не змешваліся!

compass-key-date
  • 10 снежняДзень правоў чалавека

Інструкцыі

1. Папрасіце ўдзельнікаў разбіцца на малыя групы па 3–4 чалавекі. Выдайце кожнай групе па наборы картак.
2. Папрасіце ўдзельнікаў раскласці карткі на падлозе тварам уніз.
3. Растлумачце, што карткі апісваюць падзеі з жыцця шасці актывістаў барацьбы за правы чалавека. Мэта кожнай групы заключаецца ў тым, каб вызначыць, да якога з гэтых персанажаў адносяцца апісаныя падзеі і такім чынам коратка ахарактарызаваць кожнага з іх.
4. Растлумачце, што кожная з гэтых асоб апісана на пяці картках (напрыклад, на адной картцы з набору «А», на адной з «В», на адной з «С», на адной з «D» і на адной з набору «Е»).
5. Папрасіце ўдзельнікаў па чарзе браць па адной картцы, пакуль карткі не скончацца.
6. Дайце групам некалькі хвілін, каб яны моўчкі прачыталі свае карткі.
7. А цяпер за працу! Дайце кожнай групе магчымасць распрацаваць сваю стратэгію апісання адпаведнай асобы. На гэту працу ўдзельнікам спатрэбіцца 15–20 хвілін.
8. Збярыце ўсіх разам і папрасіце прадстаўніка адной з груп апісаць сваімі словамі адну з асоб. Потым паўтарыце тое ж самае па чарзе з астатнімі групамі, каб усе асобы былі прадстаўлены, а кожная група зможа праверыць, ці правільна яна склала «кавалачкі» мазаікі.

Аналіз і ацэнкаGoto top

1. Ці лёгка было выконваць практыкаванне і якія стратэгіі розныя групы ўжылі для сартавання картак?
2. Пра якіх асоб удзельнікі ўжо чулі раней, а пра каго даведаліся ўпершыню? Чаму, на іх думку, удзельнікі раней не чулі пра некаторых людзей, у той час як іншыя ім вельмі добра вядомы?
3. Ці здзівілі ўдзельнікаў якія-небудзь факты? Што іх больш за ўсё шакіравала або ўразіла?
4. Папрасіце ўдзельнікаў адабраць тыя цытаты, якія ім бліжэй за ўсё: як бы яны павялі сябе, апынуўшыся на месцы гэтага чалавека?
5. Якіх канкрэтна правоў чалавека дамагаліся розныя «змагары»?
6. Ці з'яўляецца «гераізм» непрыдатным спосабам абароны правоў чалавека? Якія дзеянні даступны людзям, чые правы парушаюцца?

Парады для фасілітатараўGoto top

Пра кожнага персанажа існуе нямала інфармацыі, і прапанаваныя кароткія біяграфіі даюць вельмі павярхоўнае (і суб'ектыўнае) прадстаўленне аб іх жыцці. У гэтым спісе маглі б апынуцца сотні іншых актывістаў, якія абараняюць правы чалавека. Гл. http://www.universalrights.net/heroes/

Калі вы вырашылі выкарыстоўваць прыклады з «Компаса», але лічыце, што маладыя людзі, з якімі вы працуеце, не знаёмы з гэтымі персанажамі, можна пачаць з кароткага ўступнага практыкавання. Вазьміце фатаграфіі чатырох ці пяці знакамітасцей, якія сталі пасламі ААН і добра вядомы ў вас у краіне, наклейце іх партрэты на вялікія лісты паперы і павесьце на сцяну. Папрасіце членаў групы назваць іх імёны і сказаць, чым яны займаюцца ў якасці паслоў ААН.

Варта адзначыць, што ніхто не павінен лічыць сябе абавязаным падзяляць пазіцыю, якой прытрымліваліся гэтыя актывісты. Існуе шмат спосабаў змагацца за правы чалавека, і розныя людзі выбіраюць розныя шляхі ў адпаведнасці са сваімі перакананнямі і здольнасцямі: напрыклад, працуючы ў існуючай НГА, арганізуючы петыцыі або прамое лабіраванне.

ВарыянтыGoto top

Выдайце кожнай групе пустую картку і папрасіце напісаць кароткую біяграфію якога-небудзь змагара за правы чалавека па іх выбары. Затым папрасіце групы абмяняцца карткамі і адгадаць «змагароў». Калі вы выбераце гэты варыянт практыкавання, будзьце гатовы да сюрпрызаў: у ліку змагароў могуць апынуцца знакамітасці і зоркі эстрады. Вам варта прымаць усе прапановы, падкрэсліваючы тое, чаго гэтыя людзі дамагліся ці за што змагаліся. Калі вы не згодны з роляй той ці іншай асобы ў барацьбе за правы чалавека, прапануйце іншым удзельнікам выказаць сваё меркаванне.

Прапановы па далейшай працыGoto top

Мы настойліва рэкамендуем пасля гэтага практыкавання прапанаваць удзельнікам сабраць інфармацыю аб іншых праваабаронцах, каб лепш зразумець тых людзей, якія на працягу ўсёй гісторыі рабілі свой уклад у барацьбу за правы чалавека. Група магла б пачаць са стварэння ўласнай «партрэтнай галерэі» актывістаў барацьбы за правы чалавека. Зыходным пунктам маглі б стаць тыя шэсць праваабаронцаў, якія былі адабраны для гэтага практыкавання: іх фатаграфіі разам з цытатамі і кароткімі біяграфіямі можна наклеіць на кардон і павесіць у пакоі. Можна папрасіць кожнага члена групы сабраць звесткі пра іншых актывістаў і размясціць іх у партрэтнай галерэі. Усе шэсць прадстаўленых у гэтым практыкаванні актывістаў змагаліся за грамадзянскія і палітычныя правы, але вы можаце пашырыць кола правоў, дадаўшы сацыяльныя і эканамічныя правы. Прыкладам можа паслужыць Чыка Мендэс.

У грамадзянскай супольнасці ёсць цэлы шэраг спосабаў выражэння свайго меркавання і барацьбы за правы чалавека. Калі вы хочаце больш даведацца пра гэта, вы можаце выканаць практыкаванне «Вузы супрацоўніцтва».

Можна спыніцца на сітуацыях, у якіх даводзіцца адстойваць уласныя правы. У гэтым выпадку звярніцеся да практыкавання «Адгадай, хто прыйдзе ў госці» з навучальнага пакета «Усе розныя – усе роўныя», якое прапануе ўявіць, што можа адбыцца, калі вы захочаце пазнаёміць са сваімі бацькамі свайго хлопца або дзяўчыну, якія тым «не падыходзяць».

Ідэі для дзеянняGoto top

Знайдзіце інфармацыю пра каго-небудзь з сучасных палітычных вязняў або праваабаронцаў, напрыклад пра тых, каго арганізацыя Amnesty International называе «вязнямі сумлення». Напішыце пісьмо або арганізуйце інфармацыйную кампанію, каб расказаць людзям пра гэтых зняволеных, і пастарайцеся паўплываць на адказных службовых асоб, патрабуючы іх вызвалення.

Дадатковая інфармацыяGoto top

Аддзяленне Amnesty International у Вялікабрытаніі падрыхтавала гістарычны плакат, прысвечаны абаронцам правоў чалавека, які можна заказаць на іх вэб-сайце http://www.amnesty.org.uk

Раздатачныя матэрыялыGoto top

PDFDownload as PDF

 

A

«Я змагаўся супраць панавання белых і змагаўся супраць панавання чорных. Я выношваў ідэал дэмакратычнага і вольнага грамадства, у якім усе людзі жывуць гарманічна і маюць роўныя магчымасці. Гэта ідэал, дзеля якога варта жыць і за які варта змагацца. Але калі спатрэбіцца, я гатовы за гэты ідэал памерці».

Нельсан Мандэла
A

«Пасля некалькіх пакутлівых, але ў той жа час суцяшальных сустрэч я сама ўбачыла, як з глыбінь маральнай дзікасці раптам чуўся крык «гэта мая віна», і як разам з гэтым крыкам пацыент вяртаў сабе права называцца чалавекам».

Яўгенія Гінзбург
B

Нарадзіўся(-лася) у сяле паблізу ад горада Умтата, на першых дэмакратычных выбарах у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы быў абраны прэзідэнтам гэтай краіны ва ўзросце 76 гадоў. Да таго моманту – і пасля яго – яго/яе жыццё было прысвечана
B

Нарадзіўся(-лася) у 1906 годзе ў Расіі і памёр(-ерла) у Маскве ў 1977 годзе. Працаваў(-ла) непрыметным(-ай) настаўнікам(-цай) і журналістам, пакуль сталінскі рэжым не прычапіў да яго/яе ярлык тэрарыста на сфабрыкаваным судовым працэсе. Правёў(-яла) 18 гадоў у
C

барацьбе супраць апартэіду – расісцкай сістэмы, якую былы ўрад белых выкарыстоўваў для падаўлення чарнаскурай большасці насельніцтва. Ён/яна падвяргаўся(-лася) рэпрэсіям у самых розных формах: быў пазбаўлены магчымасці сустракацца з людзьмі, быў вымушаны сысці ў падполле і, нарэшце,
C

сібірскіх лагерах у жахлівых умовах з-за таго, што адмовіўся(-лася) абвінаваціць іншых у злачынствах, якіх яны не здзяйснялі. Першы год правёў(-яла) у адзіночным зняволенні ў сырой камеры, дзе яму/ёй забаранялі выконваць фізічныя практыкаванні, размаўляць, спяваць або класціся на ложак днём. Пазней
D

яго/яе арыштавалі і пасадзілі ў турму ва ўзросце 44 гадоў. Правёў(-ла) 28 гадоў за кратамі, далёка ад сям'і і дзяцей.
D

яго/яе пераводзілі з адных сібірскіх працоўных лагераў у іншыя – у тым ліку і ў самы страшны лагер, адкуль мала хто вяртаўся жывым, у пакаранне за дапамогу таварышу па заключэнні.

 

A

«У мяне ёсць мара, што настане дзень, калі гэта нацыя падымецца і будзе жыць у адпаведнасці з сапраўдным сэнсам свайго сімвала веры: «Мы лічым відавочнай ісцінай тое, што ўсе людзі створаны роўнымі». Я мару пра той дзень, калі чацвёра маіх дзяцей будуць жыць у такой краіне, дзе іх будуць судзіць не па колеры скуры, а па якасцях іх характару».

Марцін Лютэр Кінг
A

«Ненасілле – самая магутная сіла ў распараджэнні чалавецтва. Яна магутнейшая за самую магутную зброю знішчэння, створаную розумам чалавека».

Махатма Гандзі
B

Нарадзіўся(-лася) у Атланце, штат Джорджыя, у 1929 годзе, калі па законе ў аўтобусах, тэатрах і кіно чарнаскурыя маглі садзіцца толькі на спецыяльна адведзеныя для іх месцы і піць толькі з фантанчыкаў для чарнаскурых. Калі яму/ёй споўнілася 28 гадоў, ён/яна стаў(-ла) адным(-ой) з заснавальнікаў
B

Нарадзіўся(-лася) у індыйскай сям'і са штата Гуджарат у 1869 годзе, калі Брытанская імперыя яшчэ валодала Індыяй пры дапамозе сілы. Ён/яна узначаліў(-ла) барацьбу за незалежнасць, ніколі не адмаўляючыся ад сваёй глыбокай веры ў
C

арганізацыі цэркваў для чарнаскурых, якая выступала ў падтрымку мірных шэсцяў, дэманстрацый і байкотаў супраць расавай сегрэгацыі. Гэта арганізацыя ўдзельнічала ў маршы пратэсту ў горадзе Бірмінгем, штат Алабама, калі на вуліцы з песнямі выйшлі сотні школьнікаў,
C

негвалтоўны пратэст і рэлігійную цярпімасць, хоць яго/яе некалькі разоў арыштоўвалі і саджалі ў турму. Калі індыйцы звярталіся да гвалту адзін супраць аднаго або ў барацьбе з брытанскім праўленнем, ён/яна аб'яўляў(-ла) галадоўку і працягваў(-ла) яе да таго часу, пакуль гвалт не спыняўся. Ён/яна узначаліў(-ла) марш працягласцю 241 мілю праз усю Індыю,
D

якія падтрымалі пратэст. Улады выклікалі паліцыю з баявымі сабакамі і пажарнікаў з брандспойтамі. Яго/яе арыштавалі і кінулі ў турму.
D

пераканаўшы сваіх прыхільнікаў не адказваць на жорсткасць паліцыі і арміі. За сваё жыццё, якое прайшло пад знакам нястомнай барацьбы за мір, ён/яна правёў(-яла) у агульнай складанасці 2338 дзён у турэмным зняволенні.

 

A

«Мы не спрабуем разбурыць або знішчыць ваенны рэжым; гэта яны ўвесь час пагражаюць знішчыць нас, але… мэта нашага руху – стварэнне такога грамадства, у якім бяспека гарантуецца ўсім, уключаючы вайскоўцаў».

Аўн Сан Су Чжы
A

«На жаль, гэту сумную песню я ў думках пасылаю тым, хто дапамагае зняволеным. Гэтыя адчуванні ў гэту цёмную пару – я ніколі не забуду страшных катаванняў. Хай не давядзецца ніводнай разумнай істоце перажыць мае цяперашнія пакуты».

Нгаванг Сангдрол
B

Нарадзіўся(-лася) у 1945 годзе ў Бірме. Быў(-ла) сынам/дачкой забітага нацыянальнага героя барацьбы за незалежнасць і вызваленне ад каланіяльнага прыгнёту. Стаў(-ла) папулярным лідарам барацьбы за дэмакратыю
B

Гэты(-а) будыйскі(-ая) манах/манашка, перакананы(-ая) у тым, што Тыбет павінен быць незалежным ад Кітая. Упершыню кітайскія ўлады арыштавалі яго/яе, калі яму/ёй было 10 гадоў. Яго/яе адзіным злачынствам
C

ва ўмовах жорсткага ваеннага рэжыму; ледзь не загінуў(-ла), калі салдатам было загадана цэліцца ў яго/яе. Правёў(-яла) 6 гадоў пад хатнім арыштам, хоць яму/ёй не было прад'яўлена ніякіх абвінавачанняў. Ён/яна быў(-ла) практычна адрэзаны(-а) ад знешняга свету. Нават пасля вызвалення
C

быў удзел у мірнай дэманстрацыі за незалежнасць Тыбета. Калі яму/ёй было 15 гадоў, ён/яна быў(-ла) зноў арыштаваны(-а) і атрымаў(-ла) 3 гады турэмнага зняволення. Тэрмін зняволення быў павялічаны спачатку за тое, што ён/яна спяваў(-ла) у турме песні аб незалежнасці, а потым – яшчэ на 8 гадоў – за тое, што
D

ўрад не дазволіў яму/ёй развітацца з жонкай/мужам, якая(-і) памірала(-ў). У 1991 годзе ён/яна атрымаў(-ла) Нобелеўскую прэмію міру. 13 лістапада 2010 года яго/яе вызвалілі з-пад хатняга арышту.
D

крычаў(-ла) «Свабоду Тыбету!», стоячы пад дажджом у турэмным двары. Пасля перанесеных катаванняў ён/яна пакутуе ад праблем з ныркамі.