Каб грамадскія дэбаты у дадзеных рэкамендацыях і ў артыкуле 28 Канвенцыі Аўеда ўсёабдымная канцэпцыя "публічных дэбатаў" выкарыстоўваецца для апісання дыскурсіўнага ўзаемадзеяння ў публічнай сферы (гэта значыць не ў прафесійным кантэксце), з дапамогай якога асобы і групы могуць выяўляць, вывучаць і развязваць іх розныя інтарэсы ў пытаннях, якія закранаюць (альбо патэнцыйна закранаюць) усіх іх (глядзі таксама "Дэбаты"). маглі змяніць сітуацыю, неабходна мець функцыянальную сувязь паміж грамадскімі дэбатамі і працэсам дзяржаўнага кіравання аховай здароўя і біямедыцынай, дзеля таго каб грамадскасць мела магчымасць уплываць на ўмовы сваёй калектыўнай будучыні шляхам, прынятым у дэмакратычным грамадстве.

Папярэдні раздзел датычыўся якасці саміх грамадскіх дэбатаў; дадзены раздзел тычыцца іх далейшага ўздзеяння і спосабаў іх аптымізацыі. Гэтае далейшае ўздзеянне бывае двух відаў: прамыя наступствы (напрыклад, спараджэнне новай палітыкі) і павелічэнне цэласнасці грамадскасці як сацыяльнага органа і, такім чынам, здольнасці грамадскасці ўдзельнічаць у кіраванні на аснове дэмакратычных працэсаў.

Партугалія, (2017)

У выніку грамадскіх дэбатаў па тэме "Завяршэнне жыцця" выйшла кніга "Прыняцце рашэння аб завяршэнні жыцця – цыкл дэбатаў", якая змяшчала збор выбраных матарыялаў канферэнцый, у тым ліку матарыялаў ад грамадскасці. Кніга таксама месціла гласарый і заключэнне з асноўнымі пытаннямі і аргументамі, прадстаўленымі падчас дэбатаў, а таксама кароткае параўнальнае даследаванне заканадаўства.

Дэбаты па тэме "Завяршэнне жыцця" не прывялі да зменаў у партугальскім заканадаўстве, але дакументацыя ў выглядзе кнігі служыць справаздачай і даведачным дакументам для будучых дэбатаў па гэтай тэме.

Францыя, (2018)

Матарыялы ініцыятывы "États Généraux" былі старанна прааналізаваныя Нацыянальным кансультатыўным камітэтам па этыцы (CCNE), які ў чэрвені 2018 года апублікаваў уласны зводны даклад у дадатак да меркаванняў, сфармуляваных па выніках ініцыятывы Камітэтам грамадзян.

Французскі Нацыянальны кансультатыўны камітэт па этыцы (CCNE) у сваёй Выснове №129, выдадзенай у верасні 2018 года, рэкамендаваў, каб французскае заканадаўства аб біяэтыцы падтрымлівалася грамадскімі дэбатамі па біяэтычных пытаннях, якія б праводзіліся не як аднаразовая падзея, а на бесперапыннай аснове. Мэта складаецца ў выхаванні культуры дэбатаў па пазначаных пытаннях. У гэтым кантэксце справаздача CCNE, хутчэй за ўсё, паслужыць важным даведачным дакументам на будучыню.

Ключом да паспяховага ўдзелу грамадскасці ў ініцыятыве "États Généraux" стаўся мандат, дадзены Нацыянальнаму кансультатыўнаму камітэту па этыцы (CCNE) для спрыяння грамадскім дэбатам і арганізацыі мерапрыемстваў, якія ён лічыў патрэбнымі. CCNE атрымаў гэты больш шырокі мандат у 2011 годзе, таксама было забяспечана фінансаванне перагляду закону аб біяэтыцы ў 2018 годзе.

Данія, (2008)

Дацкая Тэхналагічная Рада раней фінансавалася ўрадам Даніі, але цяпер з'яўляецца незалежнай установай, якая больш не фінансуецца дзяржавай. Лічылася важным аддзяліць яе ад урада; аднак зараз яна не мае мандата, прадугледжанага законам, і, такім чынам, працуе на калегіяльнай аснове.

Расійская Федэрацыя, (2016)

Грамадскае абмеркаванне прапанаваных паправак да закону "Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека" пацвердзіла, што донарства органаў з'яўляецца вельмі адчувальным пытаннем у расійскім грамадстве. Прапанаваныя папраўкі былі сустрэты істотнай крытыкай з боку грамадскасці. Адзін з найбольш важных вынесеных урокаў палягае ў тым, што дэбаты будуць эфектыўнымі толькі ў тым выпадку, калі людзі ўсеабдымна разумеюць дадзеную тэму, асабліва калі яна ўздымае пытанні правоў чалавека.

Кіпр, (2018)

Кіпрскі Нацыянальны Камітэт па Біяэтыцы ўпаўнаважаны на спрыянне грамадскім дэбатам шляхам штогадовай арганізацыі дэбатаў па абранай тэме.